ПАКРО́ЎСКІ (Георгій Фёдаравіч) (н. 15.1.1915, г. Сімферопаль, Украіна),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948) і Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 нач. штаба стралк. палка, зліст. 1942 камандзір партыз. злучэння на тэр. Украіны, Арлоўскай вобл., у Цэнтр. штабе партыз. руху, з лютага 1944 камандзір партыз. брыгады «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага (дзейнічала на тэр. Лагойскага і Плешчаніцкага р-наў), якая пусціла пад адхон каля 30 эшалонаў праціўніка, сумесна з часцямі Чырв. Арміі вызваляла г. Вілейка, Маладзечна, Смаргонь. Да 1964 у Сав. Арміі, потым у Мін-ве знешняга гандлю СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМАРА́НЕ,
група зах.-слав. плямён, якія ў старажытнасці насялялі пераважна польскае Памор ’е. На З межавалі зпалабскімі славянамі, на У — з балцкімі плямёнамі прусаў, на Пд — з польскімі плямёнамі куявян (гл.Куявія) і палян. З канца 10 ст. ўваходзілі ў стараж.-польскую дзяржаву. Вял. ролю ў іх гасп. жыцці адыгрывалі рамяство, гандаль, мараплаўства, рыбалоўства. Гал. рамесныя і гандл. цэнтры — Волін і Шчэцін. Уваходзілі ў склад Вендскай дзяржавы (1040-я г. — 1129), разам з палабскімі славянамі змагаліся супраць герм. агрэсіі. У 12 — пач. 14 ст. заваяваны герм. феадаламі, якія падверглі П. вынішчэнню і гвалтоўнай асіміляцыі. Нашчадкамі П. з’яўляецца польская этнагр. група кашубаў, што захавала асаблівасці сваёй культуры, мовы і побыту. Гл. таксама Кашубская мова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ (Захар Філімонавіч) (12.3.1898, в. Буякі Брэсцкага р-на — 2.6.1965),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну з 1917 на Зах. фронце. З 1918 у Чырв. Арміі, ваяваў супраць Дзянікіна, польскіх інтэрвентаў. З 1921 удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1925 арыштаваны і зняволены на 5 гадоў у турму. З 1936 сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну зсак. 1943 упаўнаважаны Брэсцкага абкома КП(б)Б у паўд. зоне Брэсцкай вобл. па кіраўніцтве партыз. рухам. З 1946 інструктар Брэсцкага абкома КПБ.
румынскі кампазітар, дырыжор; адзін з заснавальнікаў рум.прафес. музыкі. У 1879—81 вучыўся ў Венскай кансерваторыі ў А.Брукнера і інш.З 1870-х г. кіраваў хар. калектывамі, выкладаў музыку ў г. Брашоў, Чарнаўцы. Яго музыка арганічна звязана зрум.муз. фальклорам. Найб. вядомы хар. песні, у т. л. «Тры колеры» (з 1977 Дзярж. гімн Румыніі). Зінш. твораў: быт. сатырычная камедыя «Кандыдат Лінтэ» (1877, на ўласнае лібрэта), аперэта «Маладзік» (паст. 1882), «Балада» для скрыпкі і фп. (1880), «Румынская рапсодыя» для фп., рамансы, хары, музыка для драм.т-ра.
Літ.:
Ванча З. Ч.Порумбеску // Страницы истории румынской музыки: Пер. с рум.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НЗІЯС ((Penzias) Арна Алан) (н. 26.4.1933, г. Мюнхен, Германія),
амерыканскі астрафізік і спецыяліст у галіне інфарм. тэхналогій. Чл.Нац.АН ЗША (1975), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1974). З 1940 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т (1958). З 1961 у н.-д. фірме «Бел тэлефон лаборатарыс» (з 1981 віцэ-прэзідэнт), з 1998 у кампаніі «Нью энтэрпрайс асашыэйтс». Навук. працы па радыёастраноміі, спадарожнікавай сувязі, касмалогіі, хіміі міжзоркавага рэчыва, патэнты ў галіне тэлекамунікацыйных і камп’ютэрных тэхналогій. Адкрыў эксперыментальна разам з Р.В.Вільсанам мікрахвалевае фонавае выпрамяненне (рэліктавае выпрамяненне; 1965) і міжзоркавы дэйтэрый (1973). Нобелеўская прэмія 1978 (з Вільсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Происхождение элементов // Успехи физ. наук. 1979. Т. 129, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КУЛЬ (Міхаіл Іванавіч) (н. 5.7.1946, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Канд.фіз.-матэм.н. (1976), праф. (1994). Скончыў Харкаўскі ун-т (1968). З 1970 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 у Мінскім ін-це кіравання (з 1997 прарэктар). Навук. працы па плазменнай тэхналогіі. Распрацаваў метады вызначэння параметраў плазмы металаў, тэхнал. працэсы вытв-сці вырабаў мікраэлектронікі з выкарыстаннем дасягненняў у галіне фізікі плазмы. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1996.
Тв.:
Плазменная металлизация в вакууме. Мн., 1983 (у сааўт.);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з А.П.Дастанкам, А.А.Хмылем);
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з І.М.Русаком, М.А.Цыральчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІПЕ́НКА (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 19.5.1936, в. Нежыхаў Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. этнолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1961). Працаваў настаўнікам. З 1967 у БДУ (з 1977 дацэнт). З 1991 заг. аддзела этнаграфіі, з 1995 этналогіі, з 1994 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе пытанні гісторыі бел. этналогіі і фалькларыстыкі, бел. этнагенезу, сямейнага побыту, вясельных звычаяў і абрадаў бел. сялянства, нар. рэлігійных вераванняў. Адзін з аўтараў кніг «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980), «Народная педагогіка беларусаў» (1996), «Беларусы» (1998), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000).
М.Ф.Піліпенка.
Тв.:
Этнография Белоруссии. Мн., 1981;
Возникновение Белоруссии: Новая концепция. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ СУДНАБУДАЎНІ́ЧА-СУДНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1884 як суднабудаўнічы з-д. Выпускаў параходы магутнасцю 240 к.с., карпусы для суднаў і землечарпалак, паравыя катлы і машыны для суднаў, ажыццяўляў рамонт суднаў. З 1919 працавалі толькі суднарамонтныя майстэрні. У 1939 на іх базе створаны суднарамонтны з-д. У Вял.Айч. вайну ч. абсталявання эвакуіравана. Аднавіў работу ў 1945, з 1961 сучасная назва. Ў 1963 пабудаваны корпусназварачны цэх, у 1966 — дрэваапр., у 1967 рэканструяваны дызелерамонтны цэх. З 1988 у складзе ВА «Белсуднабудрамонт». Будаваў буксірныя цеплаходы, цяпер (2001) выпускае вырабы гумаватэхн. і з пластмасы для нар. ўжытку, рамантуе самаходныя і несамаходныя рачныя судны, рухавікі, с.-г. тэхніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПФЛЯЎМБА́ЎМ (Яўгенія Эргардаўна) (1.11.1908, Мінск — 13.1.1996),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1930). З 1930 працавала ў Кніжнай палаце пры Дзярж. б-цы Беларусі імя У.І.Леніна, газ. «Звязда». У 1933 выехала ў Сібір (г. Марыінск) услед за сваім рэпрэсіраваным мужам М.Лужаніным. У 1935—45 працавала ў Абаронным дзярж. выд-ве ў Маскве. З 1945 жыла ў Мінску. Друкавалася з 1925. Аўтар калект.кн. «Вершы» (зЗ.Бандарынай і Н.Вішнеўскай, 1926). Доўгі час не пісала. Да паэт. творчасці вярнулася ў 1980-я г.Паэт.зб-кі «Сувой жыцця» (1989), «На захадзе сонца» (1992) пра нялёгкі жыццёвы лёс свайго пакалення. Яе творчасці ўласцівы лірычнасць, шчырасць, непасрэднасць. Перакладала на бел. мову зрус., укр., англ. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКАЯ (Людміла Міхайлаўна) (н. 3.6.1958, г.п. Гарадзішча Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1994), праф. (1997). Скончыла БДУ (1980). З 1980 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1994 заг. кафедры). З 1994 у БДУ (з 1995 заг. кафедры). З 2001 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па метадалогіі даследаванняў сусв. эканомікі, праблемах кан’юнктурнай і стабілізацыйнай палітыкі, адкрытай эканомікі, замежных інвестыцый і свабодных эканам. зон. Аўтар інтэграванай тэорыі кан’юнктуры.
Тв.:
Модели конъюнктуры: Сравнит. анализ. Мн., 1992;
Конъюнктура: Теоретич. и практич. аспекты. Мн., 1998;
Формы заграничной деловой экономической активности. Мн., 1998 (разам з А.В.Данільчанкам);
Модели открытой экономики и стабилизационная политика. Мн., 2000.