старажытнаруская ўдарная зброя, разнавіднасць баявой сякеры. Меў вузкае лязо, падобнае да дзюбы (рус. «клюв», адсюль назва) і малаткападобны абух. Выкарыстоўваўся ў 10—17 ст. для паражэння праціўніка, які меў засцерагальнае ўзбраенне. К. і яго разнавіднасць чакан служылі таксама знакамі адрознення военачальнікаў. Іл.гл.даарт.Кісцень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-ПЛА́ТА (La Piata),
заліў Атлантычнага ак. каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі; эстуарый рэк Парана і Уругвай. Даўж. 320 км, шыр.да 220 км, глыб. 10—20 м. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 1 м). Гарады і парты — Буэнас-Айрэс, Ла-Плата (Аргенціна) і Мантэвідэо (Уругвай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КАВЫЯ МЕ́ТАДЫў матэматыцы,
метады набліжанага рашэння матэм. задач, якія зводзяцца да выканання канечнай колькасці элементарных аперацый над лікамі. Вылічэнні выконваюцца ўручную ці з дапамогай вылічальных машын. Распрацоўка новых Л.м. і выкарыстанне іх у ЭВМ прывялі да ўзнікнення вылічальнай матэматыкі. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне, Набліжаныя формулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЕДЖЭР (англ. manager кіраўнік),
спецыяліст па кіраванні, прафесійны кіраўнік. Звычайна наёмны работнік, які прыцягваецца да кіраўніцкай дзейнасці па кантракце. Асн. патрабаванні да М. — валоданне метадамі і сродкамі кіравання калектывам, каардынацыі дзейнасці работнікаў у прац. працэсе, веданне асноў псіхалогіі, сацыялогіі, арганізацыі вытв-сці і інш. (гл.Менеджэрызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНКУ́-САРДЫ́К,
найбольш высокі горны масіў ва Усх. Саяне, у Бураціі (Расія). Выш.да 3491 м (найвыш. пункт Саян). Складзены з гранітаў. У рачных далінах давыш. 2000 м трапляюцца лясы, вышэй на схілах — альпійскія лугі, горныя тундры і камяністыя россыпы. Ледавікі (агульная пл. каля 1,3 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РТЫ,
лёгкія санкі для сабачай або аленевай запрэжкі. Сродак перамяшчэння на поўначы Еўропы, Азіі, Амерыкі. Вядомы яшчэ дан.э. Сабачыя Н. больш нізкія і лёгкія, у іх запрагаюць цугам або веерам, звычайна 6—12 сабак, у аленевыя — ад 1 да 7 аленяў. Есць таксама ручныя Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАМЫ́ЙКА,
будаўнічая машына для вымывання з пяску гліны і інш. дамешкаў. Бываюць дражныя (рабочы орган — скрабалкі, замацаваныя на бясконцых ланцугах) і шнэкавыя (з адным або двума паралельнымі шнэкамі, якія перамяшчаюць да выгрузачнага акна пясок, што асеў з пульпы). Прадукцыйнасць да 20 м³ ачышчанага пяску за гадзіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭО́ЛІЗ (ад прата... + лізіс),
працэс ферментатыўнага расшчаплення бялкоў да пептыдаў і амінакіслот. У біял. сістэмах пашыраны рэакцыі абмежаванага П., калі гідролізу падпадае толькі абмежаваная колькасць сувязей, размешчаных на паверхні бялковай малекулы, што прыводзіць да ўтварэння невял. колькасці фрагментаў. З рэакцыямі абмежаванага П. звязана ажыццяўленне шэрагу фізіял. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКІ ВО́СТРАЎ,
назва некалькіх астравоў у морах Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Найб. значныя: у архіпелагу Нардэншэльда ў Карскім м. (даўж. каля 38 км, шыр.да 14 км, палярная станцыя з 1935) і Р.в. у зал. Пятра Вялікага Японскага м. (даўж. 18 км, шыр.да 13 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАМА́НДСКАЯ МО́ВА,
мова, што ўжываецца ў Бельгіі (побач з французскай мовай). Блізкая данідэрландскай мовы. Абедзве гэтыя мовы ўзніклі з ніжнефранкскіх дыялектаў, што належаць даням. адгалінавання зах.-герм. моўнай групы. Пісьмовыя помнікі на Ф.м. з 11 ст., літ. мова склалася ў 17 ст.