АБЛАВУ́ХАбел. мужчынскі галаўны ўбор, зімовая шапка-вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху сукном. Да асновы яе прышывалі 4 крылы (вушы), пярэдняе і задняе падымалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. Насілі дапач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОШ ЛІТО́ЎСКІ,
сярэбраная манета ВКЛ. Да 1578 лічылася сума ў 10 пенязяў, пазней у 18 дэнарыяў ці 3 соліды (лік у 10 пенязяў-дэнарыяў захаваўся дапач. 17 ст.). У бел. пісьмовых крыніцах 16 ст. называўся грошам пенязным або пляскатым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́ТЫ (лац. Britto),
кельцкія плямёны, асн. насельніцтва Брытаніі ў 8 ст.дан.э. — 5 ст.н.э. З сярэдзіны 1 дапач. 5 ст.н.э. пад уладай рымлян, часта паўставалі. Ацалелая ў ходзе англасаксонскага заваявання (5—6 ст.) частка брытаў склала адзін з элементаў пры фарміраванні англ. народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫРА́ДЫ,
від стабілізатараў палімераў, якія павышаюць стойкасць палімераў да дзеяння іанізавальных выпрамяненняў. Найб. эфектыўныя антырады: нафталін, антрацэн, фенантрэн, тыяфенолы, тыянафтолы і інш. Прымаюць паглынутую палімерам энергію і рассейваюць яе ў выглядзе цяпла ці флуарэсцэнцыі. Антырады ўводзяць у палімер пры яго перапрацоўцы да 10% ад масы палімеру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НТУ,
група народаў у Цэнтр. і Паўд. Афрыцы (буйнейшыя — руанда, макуа, шона, конга, малаві, рундзі, зулу і інш.). Больш за 150 млн.чал. (1987). Гавораць на мовах групы банту. Шырока рассяліліся (з 1-га тыс.да нашай эры да 19 ст.), асімілюючы карэннае насельніцтва (пігмеяў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГАРА́ННЕ РАСЛІ́Н,
заўчаснае засыханне раслін у выніку працяглай глебавай і атм. засухі. Асабліва адчувальныя да засухі збожжавыя культуры, у якіх выгаранне (найбольш плямамі, вельмі рэдка вял. масівамі) ва ўмовах Беларусі часцей у 1-й пал. лета, да пачатку фарміравання зерня, у першую чаргу на пясчаных узгорках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАГЕНА́ЗА,
пратэалітычны фермент з вузкаспецыфічнай накіраванасцю да расшчаплення калагену з выдзяленнем амінакіслаты — аксіпраліну. Паводле саставу блізкая да калагену. У медыцыне К. — ферментны прэпарат, які стымулюе рассысанне тканак, што маюць калаген (напр., рубцовы), адарванне змярцвелых тканак пасля апёкаў, абмаражэння і інш. Атрымліваюць К. з падстраўнікавай залозы забойнай жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́ХСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет М. Каўказа, у Азербайджане. Цягнецца ад р. Тэртэр да даліны р. Аракс. Выш.да 2725 м (г. Бёюк-Кірс). Складзены пераважна з асадкавых і вулканагенных парод. На схілах дубовыя лясы. Ракой Акера, што цячэ ўздоўж паўд.-зах. схілаў хрыбта, аддзелены ад Карабахскага нагор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШЫ́НСКІ СТЭП,
хвалістая раўніна ва Узбекістане. Паніжаецца ад 500 мда 200 м з У на З ад перадгор’яў Зераўшанскага і Гісарскага хрыбтоў да пяскоў Сундуклі. Арашаецца р. Кашкадар’я і Каршынскім магістральным каналам. Характэрна палынова-салянкавая расліннасць. Пасевы збожжавых і бавоўніку. Ва ўсх.ч. раўніны — г. Каршы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАДАГЕНЕ́З (ад грэч. klados галіна + ...генез),
форма эвалюцыі арганізмаў, што праз адаптыўную радыяцыю прыводзіць да ўтварэння з адной групы (таксона) некалькіх у межах папярэдняга ўзроўню арганізацыі. Тэрмін «К.» прапанаваны ням. біёлагам Б.Рэншам (1947). Уключае ўсякае павелічэнне разнастайнасці форм у працэсе эвалюцыі. Паняцце К. блізкае даідыяадаптацыі.