ПЛІСА́,

вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл.; чыг. ст. Чырвоны Сцяг на лініі Мінск—Барысаў. Цэнтр сельсавета. За 7 км на У ад г. Смалявічы, 45 км ад Мінска. 356 ж., 150 двароў (2000). Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1904).

т. 12, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРУ́ДНІКІ,

вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гарадок, 32 км ад Віцебска. 318 ж., 142 двары (2000). Піларама. Сярэдняя школа, б-ка, аздараўленчы комплекс, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ДАЎНЯ,

вёска ў Чэрнеўскім с/с Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Раста, каля аўтадарогі Дрыбін—Магілёў. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 35 км ад Магілёва. 1331 ж., 498 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 13, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ДАСТАВА,

вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Драгічын—Дзівін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Драгічын, 102 км ад Брэста. 1528 ж., 571 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (1862).

т. 13, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́БЕРТ БРУС, Роберт I Брус (Robert Bruce; 11.7.1274—7.6.1329),

кароль Шатландыі [1306—29]. Узначаліў барацьбу шатл. народа за незалежнасць ад Англіі. У 1314 у бітве пры Банакберне разграміў англ. армію, у 1322 адбіў новае ўварванне англічан у Шатландыю і заключыў перамір’е з Англіяй. У 1328 дамогся ад Англіі прызнання незалежнасці Шатландыі.

т. 13, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́СІНАВІЧЫ,

вёска ў Начаўскім с/с Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.; чыг. ст. Райтанаў на лініі Баранавічы—Лунінец. Цэнтр калгаса. За 7 км на ПдУ ад г. Ляхавічы, 225 км ад Брэста. 625 ж., 234 двары (2001). Участак Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў. Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 13, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ГЕЛЬ,

β Арыёна, блакітнавата-белая зорка нулявой зорнай велічыні, адна з самых яркіх зорак неба, найбольш яркая ў сузор’і Арыёна. Адлегласць ад Сонца каля 330 пк, свяцільнасць у 23 тыс. разоў перавышае сонечную. Р. — візуальна-падвойная зорка, спадарожнік (7-й зорнай велічыні) аддалены ад гал. зоркі на 10".

т. 13, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕМУКА́ЧЫ,

вёска ў Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 45 км на ПдЗ ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Семуковічы. 473 ж., 206 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛОЎСТ, Слоўсць,

рака ў Мінскім і Чэрвеньскім р-нах, правы прыток р. Волма (бас. р Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 162 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Лебядзінец Мінскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Карзуны Чэрвеньскага р-на. Рэчышча каналізаванае.

т. 15, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПАЗМАФІЛІ́Я (ад спазма + ...філія), тэтанія,

узнікненне сутаргаў у дзяцей ад 6 мес да 2 гадоў. Адбываецца ў выніку зніжэння іанізавальнага кальцыю ў крыві і павышэння нервова-мышачнай узбуджальнасці. Бывае наяўная (ларынгаспазма, сутаргі) і скрытая (пасля ўдару або сціскання мышцаў, кароткачасовае спыненне дыхання пры ўколе). Лячэнне тэрапеўтычнае.

І.​М.​Семяненя.

т. 15, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)