КАНАДЗА́ВА,
горад у Японіі, на в-ве Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Ісікава. 443 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Прамысл. і культ. цэнтр эканам. раёна Хакурыку. Прам-сць: тэкст., швейная, хім., тэкст. і с.-г. машынабудаванне. Вытв-сць высакаякаснага фарфору і лакавых вырабаў. Ун-т. Нац. парк Кенроку.
т. 7, с. 565
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСК,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Краснаярскім краі, на р. Кан (прыток Енісея). Засн. ў 1626 як астрог, горад з 1822. Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. 109 тыс. ж. (1996). Прадпрыемствы дрэваапр., машынабуд. і металаапр., лёгкай, харч. і інш. прам-сці. Тэатр. Краязнаўчы музей. 14 помнікаў археалогіі.
т. 7, с. 592
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАЎКА,
горад на Украіне, раённы цэнтр у Данецкай вобл., на р. Крывы Тарэц. Вядома з 1870, горад з 1932. 107,8 тыс. ж. (1991). Вузел аўтадарог і чыгунак. Буйны прамысл. цэнтр Данбаса. Прам-сць: металургічная, шкляная, хім., прыладабудаванне, гарбарная і інш.; вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей.
т. 7, с. 594
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПЛІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 32 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 154 км ад Гомеля. 665 ж., 281 двор (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 8, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЛІ́,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Чэлябінскай вобл., на воз. Вял. Каслі. Узнік у 1747, горад з 1942. 19,7 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя (25 км ад К.). Машынабуд. з-д, радыёзавод, швейная ф-ка. Стараж. цэнтр маст. чыгуннага ліцця. Музеі: краязнаўчы і маст. ліцця.
т. 8, с. 143
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАБА́МБА (Cochabamba),
горад у цэнтр. ч. Балівіі. Адм. ц. дэпартамента Качабамба. Засн. ў 1574. 404 тыс. ж. (1992). Вузел аўтадарог. Важны эканам. цэнтр. Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., тэкст., гарбарная, харчовая. Цэнтр аднаго з важнейшых с.-г. раёнаў краіны. Ун-т. Арх. помнікі 16—18 ст. Курорт.
т. 8, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНІ́ТРА (араб. Міна-Хасан-Тані),
горад на ПнЗ Марока. Адм. ц. прав. Кенітра. Каля 200 тыс. ж. (1997). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Порт на Атлантычным ак., у вусці р. Себу (вываз с.-г. і мінер. сыравіны). Прадпрыемствы харчасмакавай (мукамольнай, агароднінакансервавай), тэкст., металаапр., хім. прам-сці.
т. 8, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЙНІКІ,
вёска ў Брэсцкім р-не, на левым беразе р. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на Пн ад Брэста. 1216 ж., 230 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 8, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯННІ́К,
вёска ў Курганскім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 26 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 64 км ад Мінска. 323 ж., 129 двароў (1998). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы: партызан; сав. воінаў і партызан.
т. 8, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́НКІ,
вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. станцыя на лініі Віцебск—Лёзна. Цэнтр сельсавета. За 27 км на З ад г.п. Лёзна. 27 км ад Віцебска. 891 ж., 394 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў.
т. 8, с. 518
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)