спора палавога размнажэння базідыяльных грыбоў. Утвараюцца вонкава па 2—4 на паверхні базідый. Бываюць акруглыя, авальныя або ніткападобна выцягнутыя. Сядзяць на маленькіх шыпападобных вырастах базідыі — стэрыгмах. У адрозненне ад аскаспораў базідыяспоры адшнуроўваюцца ад базідыі вонкі. На адпаведным субстраце базідыяспора прарастае гаплоідным гомакарыятычным міцэліем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́ЛАК,
піламатэрыял, атрыманы з бакавой часткі бервяна. Калі пукаты бок аполка не прапілаваны ці прапілаваны менш як на ½ даўжыні, аполак наз. гарбельным, прапілаваны больш як на ½ — дашчаным. Аполкі ідуць на выраб буд. рыштаванняў, апалубкі, мацавання горных выпрацовак і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЕ́ЎСКІ Б.,
бел. мастак канца 19 — пач. 20 ст. У 1909 удзельнічаў у размалёўцы Пінскага касцёла і кляштара францысканцаў. Выканаў фрэскі на сюжэты «Пакланенне вешчуноў» напаўн. і «Зняцце з крыжа» напаўд. сценах прэсбітэрыя. Размалёўкі вызначаюцца свабоднай трактоўкай кампазіцыі, выкарыстаннем элементаў нар. адзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЗЕ́Р’Е,
вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., нар. Зеха, каля воз. Ворань, на аўтадарозе Лепель—Ушачы. Цэнтр сельсавета. За 14 кмнаПн ад горада і чыг. ст. Лепель, 129 км ад Віцебска. 100 ж., 39 двароў (1997). Пачатковая школа, клуб, б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ННАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
этнічныя супольнасці, якія сфарміраваліся на пэўнай тэрыторыі (гл.Абарыгены) ці насяляюць гэтую тэрыторыю на працягу многіх пакаленняў і звязаны з ёй трывалымі эканам., сац., культ. і інш. адносінамі. Фарміруецца на працягу многіх соцень гадоў. Блізкае паняцце — аўтахтоннае (спрадвечнае) насельніцтва. Беларусы — К.н. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎНА-КЕ́А (Mauna Кеа),
патухлы вулкан шчытавога (гавайскага) тыпу на в-ве Гаваі ў Ціхім ак.Выш. 4202 м (найб.на Гавайскіх а-вах). Складзены з алівіна-базальтавых і андэзітавых лаў. Кратэр не захаваўся, плоская вяршыня амаль пастаянна ўкрыта снегам. На схілах трапічныя лясы, хмызнякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШУ́К,
купалападобная гара-лакаліт наПаўн. Каўказе, у раёне Каўказскіх Мінеральных Вод, у Стаўрапольскім краі, Расія. Выш. 993 м. Большая ч. схілаў укрыта шыракалістымі лясамі. Каля падножжа М. — выхады мінер. вод, на базе якіх узнік бальнеалагічны курорт Пяцігорск. Абеліск на месцы гібелі М.Ю.Лермантава. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Запольскім с/с Віцебскага р-на, каля р. Усвяча, на аўтадарозе Сураж—Усвяты (Расія). Цэнтр калгаса. За 60 кмнаПнУ ад Віцебска. 181 ж., 71 двор (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЙВА (Neiva),
горад наПдЗ Калумбіі, нар. Магдалена. Адм. ц. дэпартамента Уіла. Засн. ў 1539. Каля 280 тыс.ж. з прыгарадамі (1998). Аэрапорт. Вытв-сцьна экспарт саламяных капелюшоў-панам; харчасмакавая і тэкст.прам-сць. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (пераважна кава). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСЫХА́ННЕ РЭК,
спыненне сцёку ў рэчышчы ракі ў перыяды працяглай засухі ў выніку інтэнсіўнага расходавання вады на інфільтрацыю і выпарэнне. Можа наступаць таксама пры празмерным заборы вады на арашэнне. Больш буйныя рэкі ў перыяд перасыхання нярэдка разбіваюцца на адасобленыя плёсы. П.р. уласціва для арыдных абласцей.