КІВЕ́ЙША Алена Іванаўна (н. 5.12.1932, хутар Львоўшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1987), праф. (1988). Скончыла Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1954). З 1967 працуе ў Бел.дзярж.эканам. ун-це. Даследуе праблемы эканомікі кормавытворчасці і агр. рэформы ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі. Аўтар навуч. дапаможнікаў па эканоміцы АПК.
Тв.:
Повышение экономической эффективности кормопроизводства. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ВІ,
акультураная кветкавая расліна роду актынідыя. Радзіма Аўстралія і Акіянія. Дзікарослыя віды роду пашыраны ваУсх. і Паўд.-Усх. Азіі.
Павойная ці лазячая дравяністая кустападобная ліяна. Кветкі аднаполыя, радзей двухполыя, жоўтыя ці чырванаватыя. Плады — зялёныя або зеленавата-жоўтыя ягады, ядомыя. Багаты вітамінамі C, B, правітамінам A, жалезам, каліем, кальцыем, магніем, цукрам. Спажываюць у сырым, вараным, сушаным, замарожаным і марынаваным выглядзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛЯ́К Мікалай Аляксандравіч (22.10.1916, г. Тамбоў, Расія — 8.9.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны і вызвалення Крыма, вызвалення Таманскага п-ва і Малдовы, аховы баявых караблёў на Чорным м. Капітан К. зрабіў 302 баявыя вылеты, правёў 500 паветр. баёў, збіў 12 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РДЫ (саманазва курд, курмандж),
адзін са стараж. народаў Пярэдняй Азіі. Паводле ацэнкі, агульная колькасць 18 млн.чал. (1992). Жывуць у Турцыі (7,5 млн.), Іране (5,6 млн.), Іраку (3,7 млн.), Сірыі (745 тыс.), Германіі (240 тыс.), а таксама ў Арменіі, Ліване, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Азербайджане, Афганістане, Рас. Федэрацыі. Гавораць на курдскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты, частка — шыіты, хрысціяне, прыхільнікі сінкрэтычных культаў (язіды і інш.). На Беларусі створана (1995) т-ва К. «Курдыстан».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ТАРГА Сцяпан Сямёнавіч (24.2.1805, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1861),
вучоны-прыродазнавец, педагог і папулярызатар навукі. Брат М.С.Кутаргі. Д-р медыцыны (1832). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1832). У 1833—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1842—61 старшыня Пецярбургскага мінералагічнага т-ва. Навук. працы па заалогіі, геалогіі, палеанталогіі. Прапагандаваў вучэнне Ч.Дарвіна. Склаў геал. карту Пецярбургскай губерні. Штогод К. і яго брат прыязджалі ў Мсціслаў, дзе вялі культ.-асв. работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХМІ́СТАР,
пасада ў Польскім каралеўстве і ВКЛ (з канца 15 ст.). Першапачаткова К. загадваў прыдворнай кухняй і кухарамі. Ва ўрачыстых выпадках (элекцыя, прыём паслоў і інш.) асісціраваў за сталом каралю, вял. князю, распавядаючы пра стравы, што падаваліся. Намінальна кіраваў стольнікам, падстолім, крайчым, чашнікам, падчашым і піўнічым. Да 17 ст. пасада К. ператварылася ў дыгнітарскую, намінальную. У Рэчы Паспалітай да 1795 існавалі асобныя К. ВКЛ і Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮНГЁЙ-АЛА́-ТО́О, Кунгей-Алатау,
хрыбет на Пн Цянь-Шаня, які абмяжоўвае з ПнІсык-Кульскую катлавіну ў Казахстане і Кыргызстане. Даўж. каля 280 км. Выш. да 4771 (г. Чок-Тал). Складзены з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі агульнай пл. 237 км². На паўн. схілах і ў цяснінах — лясы з цянь-шаньскай елкі, на паўд. — горныя стэпы, вышэй — горныя лугі і лугастэпы. Ваўсх.ч. перавал Сан-Таш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЕРА́Н,
(Laveran) Шарль Луі Альфонс (18.6.1845, Парыж — 18.5.1922), французскі ўрач, пратыстолаг і эпідэміёлаг. Чл. Парыжскай АН (1901), Франц.мед. акадэміі (1893), замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Страсбурскі ун-т (1867). З 1884 праф.Ваен.-мед. школы ў Валь-дэ-Грас, з 1897 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1907 заг. лабараторыі трапічных хвароб). Навук. працы па вывучэнні малярыі, лейшманіёзу, трыпанасамозу, спірылёзу. Адкрыў узбуджальніка малярыі. Нобелеўская прэмія 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГІ́,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 26 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,24 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 360 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км, Пл. вадазбору 11,5 км² Схілы катлавіны выш. 15—25 м, пад хмызняком, месцамі ў верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. На З упадае ручай з возера без назвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Ушача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАНО́САВА ХРЫБЕ́Т,
падводны хрыбет у Паўн. Ледавітым ак. Распасціраецца ад Новасібірскіх а-воў праз цэнтр.ч. акіяна да в-ва Элсмір у Канадскім Арктычным архіпелагу амаль на 1800 км. Шыр. ад 60 да 200 км. Узвышаецца над дном акіяна ў сярэднім на 3300—3700 м. Найменшая глыб. над асобнымі вяршынямі 900 м. Схілы стромкія, расчлянёныя каньёнамі, укрытыя слоем пясчаністага ілу. Адкрыты у 1948 сав. экспедыцыямі. Названы ў гонар М.В.Ламаносава.