адсутнасць ці цяжкае парушэнне слыху і звязаная з гэтым адсутнасць мовы. Прычыны ўзнікнення глуханематы — прыроджаная ці набытая ў раннім дзяцінстве (1—2 гады) глухата. У сучаснай педагогіцы і медыцыне тэрмін глуханемата лічаць устарэлым. Заняткі з выкарыстаннем сурдапед. прыёмаў навучання дазваляюць навучыць глухога гаварыць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЭ́Т (італьян. ottetto ад лац. octo восем) у музыцы, 1) ансамбль з 8 выканаўцаў — інструменталістаў ці вакалістаў. Складаецца спецыяльна для выканання пэўных твораў, часам устойлівы калектыў.
2) Муз. твор для 8 салістаў-інструменталістаў (найчасцей камерныя творы ў санатнай цыклічнай форме) ці для 8 пеўчых галасоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСЕМІНА́ЦЫЯ (ад дыс... + лац. semino рассейваю, рассыпаю),
распаўсюджанне ўзбуджальніка інфекц. хваробы з першаснага ачага ці пухлінных клетак з асн. вузла па крывяноснай і лімфатычнай сістэмах у межах аднаго органа ці па ўсім арганізме. За Д. бывае генералізацыя паталаг. працэсу, развіццё новых, часта шматлікіх, ачагоў (метастазаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯФІ́ЛЬМ (ад дыя... + фільм),
кароткаметражны фільм, які складаецца з чорна-белых ці каляровых статычных дыяпазітываў на кінаплёнцы, размешчаных у пэўнай паслядоўнасці і аб’яднаных агульным сюжэтам. 50—70 кадраў. Ёсць агучаныя Д. Выкарыстоўваюцца ў навуч. працэсе, у лекцыйнай рабоце. Дэманструюць іх з дапамогай фільмаскопа ці дыяпраектара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЕР (ад англ. corner кут, to corner загнаць у кут),
скупка біржавых кантрактаў, тавараў адной ці некалькімі юрыд.ціфіз. асобамі з мэтай далейшага перапродажу. У выніку ствараецца ненатуральны дэфіцыт тавару на рынку, а іх цэны павялічваюцца, што забяспечвае атрыманне прыбытку. Біржавымі правіламі К. забараняецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЯНЁВАЕ АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від ацяплення, пры якім асн. колькасць цяпла ў памяшканне перадаецца выпрамяненнем. Ацяпляльныя прылады размяшчаюць у сценах, пад столлю або ў перакрыццях. Цепланосьбітам служаць гарачая вада, радзей пара ці нагрэтае паветра. Выкарыстоўваюцца таксама інфрачырвоныя газавыя ціэл. выпрамяняльнікі. Часам да П.а. адносяць панэльнае ацяпленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ГЕЛЬ (ням. Riegel папярочка, засаўка),
1) у будаўніцтве — гарызантальная ці нахільная бэлька, што звязвае паміж сабой калоны будынкаў, стойкі рам і інш. Служыць апорай для кладзей, пліт перакрыццяў і пакрыццяў. Бывае метал., жалезабетонны, драўляны; паводле канструкцыі — суцэльны ці рашэцісты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАХО́ДНАЕ ШАСІ́,
спецыяльнай канструкцыі трактар для с.-г. работ у агрэгаце з навясным абсталяваннем. Мае адкрытую адна- ці двухбрусаваю раму, дзе размяшчаецца навясное абсталяванне або транспартная платформа; рухавік і сілавая перадача размешчаны спераду ці ззаду (найб. пашырана). Кіраванне навясным абсталяваннем з дапамогай гідраўлічнай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́СЕЛЬНІК, грабелькі,
журавельнік (Erodium),
род кветкавых раслін сям. гераніевых. Каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я і ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца бусельнік цыкутавы (E. cicutarium) як пустазелле, а таксама на пустках і сметніках.
Адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны з апушаным распасцёртым або ўзнятым сцяблом. Лісце супраціўнае, перыстае ці лопасцевае, ніжняе звычайна сабранае ў разетку. Кветкі пераважна пурпуровыя, ружовыя ці ліловыя з цёмнымі жылкамі, у шматкветкавых паўпарасоніках, радзей адзіночныя. Плод — зборны арэшак (стэрыгма). Лек. (вяжучы, кроваспыняльны, процісутаргавы сродак) і дэкар. расліны, маюць дубільныя рэчывы, вітамін C, карацін, арган. к-ты, смолы.