горад на Пд Вялікабрытаніі, на беразе праліва Ла-Манш. 154 тыс.ж. (1989). Металаапр., эл.-тэхн., парфумерная, фармацэўтычная прам-сць. Буйны кліматычны прыморскі курорт (Англійская Рыўера). Развіваецца з 19 ст., адзін з найб. папулярных курортных і турысцкіх цэнтраў краіны. Умерана вільготны клімат, умовы для марскіх купанняў, пляжы і інш. прыродныя фактары забяспечваюць кліматалячэнне хвароб органаў дыхання, расстройстваў нерв. сістэмы. Вял. парк, зімовы сад, музеі, канцэртныя залы, шмат арх.-гіст. помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРНЕТ ((Burnet) Фрэнк Макфарлейн) (3.9.1899, г. Траралган, Аўстралія — 31.8.1985),
аўстралійскі вірусолаг і імунолаг. Чл. Аўстралійскай АН. Скончыў Мельбурнскі ун-т (1923). З 1924 у Ін-це мед. даследаванняў у Мельбурне (у 1944—65 дырэктар), адначасова ў 1944—65 праф. Мельбурнскага ун-та. Прэзідэнт Аўстралійскай АН (1965). Апісаў узбуджальніка ку-ліхаманкі. Навук. працы па экалогіі вірусаў, механізмах аўтаімунных хвароб. Адзін з аўтараў т.зв. кланальна-селекцыйнай тэорыі імунітэту. Нобелеўская прэмія 1960 (разам з П.Б.Медаварам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТЭ́З ГЕМАРАГІ́ЧНЫ,
прыроджаныя ці набытыя хваробы крыві, асн. прыкмета якіх павышаныя крывацёк і кровазліццё. Развіццё Д.г. звязваюць з паталогіяй кампанентаў згусання крыві (плазмавых і тромбацытарных), узмацненнем фібрынолізу, наяўнасцю антыкаагулянтаў ў крыві, павышэннем пранікальнасці сасудаў ці анамаліяй іх сценак. Прыкметы: кровазліццё пад скуру, у суставы, мышачныя гематомы, крывацёкі (страўнікава-кішачныя, нырачныя, са слізістых абалонак і інш.), крывацёк з пупочнай ранкі пры нараджэнні дзіцяці, калі прарэзваюцца ці мяняюцца зубы, схільнасць да інфекц.хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́СТЫНГС, Хейстынгс (Hastings),
горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Каля 100 тыс.ж. (1994). У раёне Гастынгса 14.10.1066 войскі герцага Нармандыі Вільгельма нанеслі паражэнне англа-саксонскім войскам караля Гаральда, які загінуў у бітве, і Вільгельм стаў англ. каралём (Вільгельм I Заваёўнік). Месца правядзення штогадовых міжнар. шахматных турніраў (з 1920). Прыморскі кліматычны курорт. Вял. пясчаны пляж, мяккі марскі клімат забяспечваюць умовы эфектыўнага кліматалячэння нерв., сардэчна-сасудзістых, лёгачных і інш.хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЖБА,
прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. За 9 км на ПнУ ад Варны і Залатых Пяскоў, на беразе Чорнага м. Клімат марскі, з мяккай зімой, гарачым і сухім летам. Пясчаны пляж з прылеглым мелкаводдзем. Умовы спрыяльныя для клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання, у т. л. бранхіяльнай астмы, сардэчна-сасудзістых, нырачных, абменных, нерв. і інш. расстройстваў і парушэнняў. Месца правядзення міжнар. кангрэсаў і сімпозіумаў. У арх. ансамблі курорта стараж. манастыр св. Канстанціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПНО́З (ад грэч. hypnos сон),
штучна выкліканы своеасаблівы стан чалавека і жывёл, падобны на сон, у аснове якога ляжыць працэс тармажэння вышэйшых аддзелаў кары галаўнога мозга. У адрозненне ад сну тармажэнне пры гіпнозе ахоплівае толькі асобныя ўчасткі кары мозга. Узнікае пры гіпнатычных уздзеяннях на органы пачуццяў. Чалавек праз незатарможаныя ўчасткі кары ўспрымае загады гіпнатызёра. Навук. тлумачэнне гіпнозу даў рус. фізіёлаг І.П.Паўлаў. Гіпноз — адзін з метадаў псіхатэрапіі, выкарыстоўваецца для лячэння многіх хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТЫ́Я ПЯСКІ́, Златні-Пясцы,
прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. На беразе Чорнага м., за 17 км на ПнУ ад г. Варна. Спрыяльныя прыродныя ўмовы (марскі клімат, мяккая зіма, гарачае сонечнае лета з марскімі брызамі, пляжы з дробным залаціста-жоўтым пяском) забяспечваюць эфектыўную клімата- і таласатэрапію неспецыфічных хвароб органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай, апорна-рухальнай і нерв. сістэм, нырак, абмену рэчываў. Вял. прыродны парк, летні т-р, непадалёку стараж. манастыр Аладжа (засн. ў 3 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБНЫ́ КА́МЕНЬ,
мінералізаваныя адклады на паверхні зубоў з арган. асновы і солей (пераважна фосфарнакіслага кальцыю). Найчасцей бывае на шыйках зубоў, можа пакрываць значную ч. каронкі і кораня; адкладваецца і на зубных пратэзах. Колер З.к. ад светла-жоўтага да чорнага ў залежнасці ад ежы і курэння. Афарбоўка бывае і пры распадзе форменных элементаў крыві ў шчыліне дзясны. Шчыліна паступова павялічваецца; утвараецца кішэня дзясны. З.к. — адзін з фактараў развіцця хвароб парадонту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСТЫСУ́,
бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Азербайджане. Размешчаны на паўн.-зах. схілах Карабахскага нагор’я, у глыбокай цясніне каля прытока Куры, на выш. амаль 2000 м.
Тэрмальныя мінер. воды (крыніцы вядомыя з 12 ст), горнае паветра, устойлівы мяккі клімат, інтэнсіўная сонечная радыяцыя ствараюць умовы для лячэння хвароб страўніка, кішэчніка, жоўцевых шляхоў, печані, нырак, парушэнняў абмену рэчываў і інш. Крыніцы халодных радонавых вод выкарыстоўваюць пры хваробах перыферычнай нерв. сістэмы, сасудаў і сэрца, органаў руху і апоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКЦЫДЫЁЗ,
адна з інвазійных хвароб чалавека і жывёл, што выклікаецца паразітычнымі прасцейшымі — какцыдыямі. Узбуджальнікі развіваюцца ў клетках кішэчнага эпітэлію, праз сасуды гематагенным шляхам заносяцца ў печань, ныркі і інш. органы, дзе пачынаюць дзяліцца. Перадаюцца праз ежу, ваду, прадметы. Праяўляецца ліхаманкай з т-рай да 39 °C, слабасцю, дрэнным апетытам, паносам. Лячэнне тэрапеўтычнае. Вельмі пашыраны К. свойскіх жывёл. Ён прыносіць значныя эканам. страты, асабліва ў птушка- і трусагадоўлі. Найчасцей бывае ў веснавы і летні перыяды.