ІЗО́БАЎ Мікалай Аляксеевіч (н. 23.1.1940, в. Красыні Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. матэматык. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1980), д-рфіз.-матэм.н. (1979), праф. (1990). Скончыў БДУ (1965). З 1967 уБДУ, з 1969 нам.гал. рэдактара міжнар.час. «Дифференциальные уравнения». З 1980 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях, у прыватнасці па тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова, алгарытм вылічэння і ацэнку мінім. паказчыка. Рашыў прыватную і ў некрытычным выпадку агульную задачы Ляпунова пра экспаненцыяльную ўстойлівасць па лінейным прыбліжэнні.
Тв.:
Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // Дифференц. уравнения. 1993. Т. 29, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЎНЕ́ННІ ХІМІ́ЧНЫЯ,
форма запісу рэакцый хімічных пры дапамозе знакаў хімічных, формул хімічных, лікаў і матэм. знакаў. Вызначаюць колькасныя суадносіны паміж зыходнымі рэчывамі і прадуктамі рэакцыі і адлюстроўваюць масы захавання закон.
У левай частцы У.х. запісваюць ф-лы зыходных рэчываў, у правай — прадуктаў рэакцыі; паміж формуламі ставяць знак «+». Абедзве часткі У.х. злучаны знакам роўнасці; колькасць атамаў адных і тых жа хім. элементаў справа і злева ўраўноўваюць пры дапамозе стэхіяметрычных каэфіцыентаў (гл.Стэхіяметрыя), якія запісваюць перад формуламі (напр., У.х. рэакцыі нейтралізацыі; гл.Нейтралізацыя). Левая і правая часткі У.х. могуць быць злучаны стрэлкай, якая паказвае напрамак неабарачальных хім. ператварэнняў, або прамой і адваротнай стрэлкамі увыпадкуабарачальных рэакцый. Часам У.х. дапаўняюць інш. характарыстыкамі (напр., паказваюць энтальпію рэакцыі, агрэгатны стан рэчываў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА-АЎСТРЫ́ЙСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІ 1781, 1877, 1897, 1907, 1908.
Саюзны дагавор 1781 заключаны 18 мая — 4 чэрв. ў форме абмену лістамі паміж рас. імператрыцай Кацярынай II і аўстр. імператарам Іосіфам II. Гарантаваў тэр. недатыкальнасць уладанняў абедзвюх дзяржаў, узаемадапамогу ў вайне з Турцыяй і Швецыяй, адмову ад сепаратных перагавораў увыпадку сумеснага вядзення вайны. У 1789 тэрмін дзеяння дагавора прадоўжаны на 8 гадоў. Канвенцыя 1877 (сакрэтная) аб умовах нейтралітэту Аўстра-Венгрыі ў ходзе падрыхтоўкі Расіі да рус.-тур. вайны 1877—78. Падпісана 15.1.1877 у Будапешце.
Паводле канвенцыі Аўстра-Венгрыя атрымлівала Боснію і Герцагавіну, бакі абавязваліся не пашыраць сферы сваіх ваен. дзеянняў. Апошнія 3 пагадненні датычыліся балканскага пытання. Пагадненне 1897 (сакрэтнае) аформлена праз абмен лістамі паміж міністрамі замежных спраў Аўстра-Венгрыі А.Галухоўскім (ліст ад 8 мая) і Расіі М.М.Мураўёвым (ліст ад 17 мая). Бакі абавязаліся падтрымліваць статус-кво на Балканах, а ў выпадку немагчымасці яго захавання меркавалі заключыць асобае пагадненне. Пагадненне 1907 падпісана 28 вер. ў Вене міністрамі замежных спраў Расіі А.П.Ізвольскім і Аўстра-Венгрыі А. фон Эрэнталем. Працягвала паўнамоцтвы ваен. і цывільных чыноў міжнар.еўрап. адміністрацыі ў 3 вілаетах еўрап. часткі Турцыі, устаноўленыя ў 1903. Але аўстра-тур. Пагадненне 1908 аб буд-ве чыгункі Сараева—Салонікі фактычна прывяло да спынення яго дзейнасці. Пагадненне 1908 (вуснае) — папярэдняе сакрэтнае пагадненне паміж Ізвольскім і Эрэнталем у час іх сустрэчы 15 вер. ў замку Бухлаў (Чэхія). Аўстра-Венгрыя пагаджалася на змяненне рэжыму Чарнаморскіх праліваў на карысць Расіі і на вырашэнне шэрагу балканскіх праблем на карысць Балгарыі, Грэцыі, Сербіі; Расія пагаджалася на анексію Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй, але прапаноўвала канчаткова вырашыць балканскія праблемы на агульна-еўрап. канферэнцыі. Аднабаковае абвяшчэнне анексіі Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй, што выклікала Баснійскі крызіс 1908—09, вымусіла Расію ў кастр. 1908 афіцыйна дэнансаваць пагадненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАРЫ́ЙНАГА ВЫРАТАВА́ННЯ СІСТЭ́МАў касманаўтыцы,
бартавая сістэма для выратавання экіпажа касм. карабля ў выпадку аварыі ракеты-носьбіта. Пры аварыі на старце і на пачатковым участку палёту забяспечвае катапультаванне касманаўтаў з касм. карабля з наступным спускам іх на парашутах або аварыйнае аддзяленне спускальнага апарата і адвод яго ад ракеты-носьбіта на бяспечную адлегласць (з дапамогай спец. ракетнага цвердапаліўнага рухавіка) з далейшым прызямленнем апарата з экіпажам на парашуце. Пры аварыі ракеты-носьбіта на вял. вышынях выратаванне экіпажа ажыццяўляецца аддзяленнем спускальнага апарата (ці ўсяго касм. карабля) ад ракеты-носьбіта з наступным палётам яго па траекторыі спуску і тармажэннем у атмасферы і пасадкай. Для памяншэння перагрузак выкарыстоўваецца кіроўны спуск з аэрадынамічнай якасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЭМАНА—ФРА́НЦА ЗАКО́Н,
фізічная заканамернасць, што звязвае цеплаправоднасць і электраправоднасць металаў. Устаноўлены ў 1853 ням. фізікамі Т.Відэманам і Р.Францам і ўдакладнены ў 1881 дацкім фізікам Л.Лорэнцам. Паводле Відэмана—Франца закона для ўсіх металаў адносіны каэфіцыента цеплаправоднасці χ (дакладней, яе электроннай складальнай) да іх удзельнай электраправоднасці σ прама прапарцыянальныя абс. т-ры T: χ/σ = LT, дзе L — лік Лорэнца, аднолькавы для ўсіх металаў. Узаемная сувязь эл. праводнасці і цеплаправоднасці тлумачыцца тым, што гэтыя характарыстыкі металаў абумоўлены рухам свабодных электронаў. Відэмана—Франца закон выконваецца для большасці металаў у шырокім інтэрвале т-р, а таксама для паўправаднікоў (лік Лорэнца ў гэтым выпадку залежыць ад механізма рассеяння носьбітаў зараду).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАЗО́ЛЬНАЯ КАТАСТРО́ФА,
рэзкае павелічэнне колькасці аэразоляўу атмасферы, якое можа адбыцца ў выніку прыродных (напр., пры вывяржэнні вулканаў) або штучных (напр., пры буйных ядз. катастрофах) з’яў і суправаджаецца выключнымі па маштабах і адмоўных наступствах парушэннямі экалагічнай раўнавагі ў прыродных сістэмах. Паняцце «аэразольная катастрофа» ўведзена сав. вучоным-геафізікам М.І.Будыкам (1969). Утварэнне ў атмасферы вял. аэразольных зонаў вядзе да рэзкага зніжэння празрыстасці атмасферы і колькасці сонечнай радыяцыі, якая паступае на паверхню Зямлі. Гэта выклікае моцнае пахаладанне і вымярзанне расліннасці на вял. тэрыторыях, масавую гібель жывёл, людзей. Мяркуюць, што аэразольныя катастрофы ўзнікалі на працягу многіх мінулых геал. перыядаў, лічаць, што яны патэнцыяльна магчымыя і ў выпадкуядз. вайны (гл.«Ядзерная зіма»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФРАКЦЫ́ЙНЫЯ СПЕ́КТРЫ,
спектры эл.-магн. выпрамянення, атрыманыя пры дапамозе дыфракцыйнай рашоткі.
Пры праходжанні монахраматычнага пучка святла даўжыні хвалі λ праз дыфракцыйную рашотку з перыядам d утвараюцца максімумы, становішча якіх вызначаецца ўмовай d(sinα + sinβ) − mλ, дзе α — вугал падзення, β — вугал дыфракцыі, m = 0, ±1, ±2, ±3, ... — парадак спектра. Пры дыфракцыі монахраматычнага святла кожнаму значэнню m адпавядае спектральная лінія M1увыпадку падзення на рашотку белага святла для кожнай даўжыні хвалі λ атрымліваецца свой набор спектральных ліній M2, г. зн. выпрамяненне раскладаецца ў спектр па магчымых значэннях m. Пры гэтым інтэнсіўнасць спектральных ліній рэзка памяншаецца пры павелічэнні парадку спектра.
Да арт.Дыфракцыйныя спектры. Схема ўтварэння спектраў пры дапамозе празрыстай дыфракцыйнай рашоткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБ’ЕКТЫЎНАЕ ПРА́ВА,
забяспечаная законам магчымасць фіз. або юрыд. асобы рэалізаваць сваё права шляхам выканання пэўных дзеянняў або патрабаваць пэўных паводзін ад інш. асоб. Так, уласнік рэчы мае права валодаць, карыстацца і распараджацца ёю ў рамках закона, не звяртаючыся па дапамогу да інш. асоб і не патрабуючы ад іх пэўных дзеянняў. Такія С.п. называюцца абсалютнымі, яны ахоўваюцца ад кожнага, хто сваімі паводзінамі перашкаджае іх ажыццяўленню. Па дагаворы ж куплі-продажу прадавец рэчы мае права патрабаваць ад яе пакупніка аплаты кошту рэчы, г.зн. выканання пэўнага дзеяння. Такое С.п. называецца адносным, паколькі патрабаванне адносіцца да пэўнай асобы. Ў выпадку парушэння С.п. яно абараняецца законам у прымусовым парадку шляхам прад’яўлення ў судзе або інш.дзярж. органе прэтэнзій да парушальніка.
адносіны магнітнага моманту элементарных часціц і сістэм, што складаюцца з іх (атамных ядраў, атамаў, малекул і інш.), да іх моманту імпульсу (мех. моманту).
М.а. для розных станаў атамных сістэм вызначаюцца формулай: γ = gγ0, дзе g — Ландэ множнік, γ0 — адзінка М.а. Увыпадку арбітальнага руху электрона ў атаме γ0 = −e/2mec, для спіна электрона γ0 = −e/mec, для атамных ядраў γ0 = −e/2mpc, дзе e — элементарны эл. зарад, me і mp — маса электрона і пратона адпаведна, c — скорасць святла ў вакууме. М.а. вызначаюць уздзеянне знешняга магн. поля на сістэму, якая мае магн. момант, і выкарыстоўваецца, напр., у квантавых магнітометрах з прэцэсіяй намагнічанасці мікрачасціц для вызначэння магн. індукцыі знешняга поля. Гл. таксама Лармара прэцэсія, Магнетон.
французскі пісьменнік. Па адукацыі ўрач. Вядомасць набыў раманамі «Падарожжа на край ночы» (1932) і «Смерць у крэдыт» (1936), у якіх у форме канкрэтна-апісальнай «плыні свядомасці» адлюстраваў страх і жах тагачаснага існавання. У памфлетах 1936—41, у т. л. «Mea culpa» (лат. «Мая віна», 1936), прапаведаваў нацызм, культ. сілы. У рамане «Марыянеткі» (1944), запісках «Феерыя для іншага выпадку» (1952), аўтабіягр. хроніках «З замка ў замак» (1957) і «Поўнач» (1960) адкрытая да цынізму («лірызм паскуднасці») нянавісць да сучасніка, успрыняцце жыцця як спрадвечнай агоніі.
Тв.:
Рус.пер. — Путешествие на край ночи. Харьков;
М., 1999;
Из замка в замок. Харьков;
М., 1999;
Смерть в кредит. Харьков;
М., 1999.
Літ.:
Шкунаева И.Д. Современная французская литература. М., 1961.