КРЫВАШЭ́ІН (Апалон Канстанцінавіч) (1833, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 25.11.1902),
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў Рышэльеўскі ліцэй у Адэсе і Міхайлаўскае артыл. вучылішча ў Пецярбургу, слухаў лекцыі ў Парыжскім ун-це і Франц. калежы. У 1881—94 чл.Дзярж. савета. З 1886 у Мін-ве ўнутр.спраў, з 1891 дырэктар гасп. дэпартамента. У 1892—94 міністр шляхоў зносін. Па яго прапанове створаны Гал. інспекцыя шашэйных і водных дарог, суднаходныя інспекцыі пры начальніках дыстанцый на рэках Масква, Ака, Зах. Дзвіна, упраўленне па буд-ве Сіб. чыгункі. Апошнія гады жыў у Шклове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ((Lie) Тругве Хальвдан) (16.7.1896, Осла — 30.12.1968),
нарвежскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Сакратар (1919—22), чл. праўлення (1926—46) Нарв. рабочай партыі. Міністр юстыцыі (1935—39), гандлю і суднаходства (1939—40). У перыяд ням.-фаш. акупацыі Нарвегіі (1940—45) міністр замежных спраўнарв. ўрада ў эміграцыі (Лондан). Першы ген. сакратар ААН (1946—53); падтрымаў узбр. ўмяшанне ЗША і інш. краін пад эгідай ААН у карэйскую вайну 1950—53 на баку Паўд. Карэі. У 1955—65 на адм., урадавых і дыпламат. пасадах у Нарвегіі.
грэчаскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч. З 1913 нач. Генштаба. У 1917—20 у эміграцыі. У 1921 заснаваў манархічную Партыю свабодамысных. У 1935 ваен. міністр і віцэ-прэм’ер-міністр; садзейнічаў вяртанню на прастол караля Георга II (гл.Георг, грэч. каралі). З 1936 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў; у выніку дзярж. перавароту 4.8.1936 устанавіў у краіне рэжым асабістай дыктатуры. Пры ім умацавана мяжа Грэцыі з Балгарыяй (лінія М.), Грэцыя адхіліла італьян. ультыматум ад 28.10.1940 і адбіла ўварванне войск фаш. Італіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕТАНЬЯ́ХУ (Беньямін) (дакладней Нетаніягу Біньямін; н. 21.10.1959, Ізраіль),
палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (ЗША). Служыў у падраздзяленні асобага прызначэння ізраільскай арміі, займаў адказныя пасады ў прыватных фірмах. Чл. партыі Херут (Свабоды). З 1982 1-ы сакратар пасольства Ізраіля пры ААН, з 1984 пастаянны прадстаўнік Ізраіля пры ААН. У 1988—91 нам. міністра замежных спраў Ізраіля, у 1991—92 міністр канцылярыі ізраільскага прэм’ер-міністра. У 1996—99 прэм’ер-міністр Ізраіля. Прыхільнік жорсткага курсу на перагаворах з араб. краінамі па ўрэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСУ́ДНАСЦЬ,
размежаванне кампетэнцыі паміж судамі па разглядзе спраў па 1-й інстанцыі. У суд. працэсе Рэспублікі Беларусь адрозніваюць 2 віды П.: прадметную (радавую — па віду злачынства або прадмета і характару цывільнай справы); тэрытарыяльную (па месцы ўчынення злачынства або месцы жыхарства адказчыка). Калі месца ўчынення злачынства ўстанавіць немагчыма, П. устанаўліваецца па месцы заканчэння следства або дазнання. Па цывільных справах іск звычайна прад’яўляецца па месцы жыхарства адказчыка, іск да юрыд. асобы — па месцы знаходжання яго органа або маёмасці. Гл. таксама Судаўладкаванне ў Рэспубліцы Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАПЯЛІ́ЦЫН (Аляксандр Іванавіч) (25.2.1913, г. Энгельс Саратаўскай вобл., Расія — 15.8.1967),
дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1959). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦКВКП(б) (1948). З 1929 працаваў слесарам паравознага дэпо, у 1933—35 у Чырв. Арміі, потым на камсам. і парт. рабоце. З 1944 на парт. рабоце ў Беларусі. З 1952 у органах дзяржбяспекі: нам. міністра дзяржбяспекі БССР, з 1953 нам. міністра ўнутр.спраўБССР, у 1954—59 старшыня КДБ пры Савеце Міністраў БССР. У 1959—67 нам. старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТСМУЦКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1905.
Завяршыў руска-японскую вайну 1904—05. Падпісаны 5 вер. ў Портсмуце (ЗША) старшынёй кабінета міністраў Расіі С.Ю.Вітэ і міністрам замежных спраў Японіі Д.Камура пры пасрэдніцтве прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Паводле дагавора Расія ўступала Японіі арэндныя правы на Ляадунскі п-аў з гарадамі Порт-Артур і Дальні, Паўд.-маньчжурскую чыгунку ад Порт-Артура да Чанчуня; паўд.ч. в-ва Сахалін (да 50-й паралелі), Карэя прызнавалася сферай яп. ўплыву. Бакі абавязаліся вывесці свае войскі з Маньчжурыі, Расія згаджалася заключыць з Японіяй канвенцыю па рыбнай лоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́СЦІЧ (Іован) (13.2.1831, г. Крагуевац, Сербія — 5.9.1899),
сербскі дзярж. і паліт. дзеяч, гісторык. Д-р філасофіі (1852). Вучыўся ў Францыі і Германіі. У 1861—67 сербскі пасланнік у Турцыі. У 1868—72 адзін з рэгентаў пры кн. Мілане Абрэнавічу, у 1884—1893 — пры каралі Аляксандру Абрэнавічу (гл.Абрэнавічы). У 1873, 1878—1880, 1887 прэм’ер-міністр, у 1872—1873, 1875, 1876—1878 міністр замежных спраў Сербіі. Выступаў супраць прааўстр. арыентацыі Мілана Абрэнавіча. Быў прадстаўніком Сербіі на Берлінскім кангрэсе 1878, аўтар «Дыпламатычнай гісторыі Сербіі...» (кн. 1—2, 1896—98).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНО́ ((Renault) Луі) (21.5.1843, Атэн, Францыя — 8.2.1918),
французскі юрыст. Скончыў Дыжонскі (1861) і Парыжскі (1868) ун-ты. Праф.міжнар. права Парыжскага ун-та (1881). З 1880 адначасова дырэктар франц.дыпламат. архіва, з 1890 кансультаваў міністэрства замежных спраў Францыі на міжнар. канферэнцыях. У якасці эксперта ўдзельнічаў у Гаагскіх міжнар. канферэнцыях 1899 і 1907, адзін з распрацоўшчыкаў Гаагскіх канвенцый. Чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1907 (з Э.Манетам).
Да арт.«Рэно»: 1 — легкавы аўтамабіль «Рэно-Меган»; 2 — фургон «Рэно-Месенджэр В-120.45»; 3 — прычапны аўтапоезд з цягачом «Рэно-АЕ-Магнум».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЦЯЛЯ ((Setälä) Эміль Нестар) (27.2.1864, г. Кокемякі, Фінляндыя — 8.2.1935),
фінскі мовазнавец, дзярж. дзеяч; заснавальнік фіна-угорскага параўнальна-гіст. мовазнаўства. У 1913—14 прэзідэнт Фінл. акадэміі навук і л-ры, у 1893—1929 праф. Хельсінкскага ун-та. У 1925 міністр асветы, адначасова ў 1925—26 міністр замежных спраў Фінляндыі. З 1926 канцлер ун-та ў г. Турку. У 1888—90 ажыццявіў паездкі да ліваў, вотаў, вепсаў, вывучаў іх мовы і этнаграфію. Упершыню выкарыстаў метад аналогіі ў фіна-угразнаўстве. Распрацаваў транскрыпцыю для фіна-угорскіх моў. Вывучаў фальклор, гісторыю, этнаграфію фіна-угорскіх народаў.