ЛУКІЕ́НКА Пётр Іванавіч (н. 20.2.1928, с. Палоўнікаўскае Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1985). Скончыў Кіргізскі мед.ін-т (1952). З 1974 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па лекавай прафілактыцы і тэрапіі гіпаксіі, фармакалагічным рэгуляванні сістэм дэтаксікацыі чужародных рэчываў у арганізме жывёл і чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́НКА Уладзімір Сцяпанавіч (н. 14.12.1929, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1981). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952), працуе ў ім з 1955 (у 1969—96 заг. кафедры). Навук. працы па патафізіялогіі нырак і печані.
Тв.:
Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после продолжительной острой почечной ишемии (разамз В.М.Гапановіч) // Патологическая физиология и эксперимент. терапия. 1972. № 3;
Интенсивность перекисного окисления липидов в почках при миогемоглобинурической острой почечной недостаточности (разамз В.У.Тушкіным) // Там жа. 1993. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЫШ (Norrish) Рональд Джордж Рэйфард (9.11.1897, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія — 7.6.1978),
англійскі фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1936). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1937 праф.). Навук. працы па кінетыцы хім. працэсаў у газавай фазе (фотахім., дэтанацыя). Распрацаваў метад даследавання быстрых хім. рэакцый і іх кароткажывучых прадуктаў (метад імпульснага фатолізу), стварыў устаноўку імпульснага фатолізу (разамз Дж. Портэрам; 1950), што дазволіла атрымаць спектры паглынання многіх простых свабодных радыкалаў, даследаваць механізм іх ператварэнняў, даказаць існаванне быстрых рэкамбінацыйных працэсаў. Нобелеўская прэмія 1967 (разамз Портэрам, М.Эйгенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТЫНЕ́ЦІ, Петынелі (Petinetti, Petinelli) Гаэтана, танцоўшчык, педагог і балетмайстар 2-й пал. 18 ст. Працаваў у Неапалі. У 1774—79 разамз братам Ладавіка П. ў прыдворным т-ры і тэатр. школе А.Тызенгаўза ў Гродне. Быў пастаноўшчыкам балетаў «Квартэт дудароў», «Другі балет пекараў», «Сялянскі балет» (у апошнім выступалі яго вучні). З 1779 па запрашэнні К.С.Радзівіла працаваў танцорам і балетмайстрам Нясвіжскага т-ра (разамз А.Лойкам і Ф.Каселі ў 1784 удзельнічаў у падрыхтоўцы балетаў «Арфей у пекле» і, магчыма, «Пігмаліён»). Пакінуў Нясвіж у 1786.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІВУНО́ЎСКІ Ігнацій Іванавіч (н. 29.8.1930, г. Горкі Магілёўскай вобл.) бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1992),
праф. (1998). Скончыў БСГА (1953). З 1961 у БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. Навук. працы па ўдасканальванні тэхнал. працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасаваннях для ўнясення хім. кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытв-сці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кармасумесей.
Тв.:
Досушивание сена активным вентилированием. Мн., 1979 (разамз В.В.Рамановічам);
Совершенствование косилок-плющилок для скашивания трав (разамз А.А.Шупілавым) // Техника в сельском хозяйстве. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́К Іван Міхайлавіч (н. 26.5.1950, в. Заастравечча Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі і выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1978), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1971 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па стварэнні элементнай базы радыёэлектронных і электронна-выліч. сродкаў і праектаванні ўстройстваў на яе аснове. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разамз М.І.Пікулем, М.А.Цыральчуком);
Технические средства ПЭВМ. Мн., 1996 (разамз У.П.Лугоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЯДЗЕ́НСКІ Усевалад Міхайлавіч (17.10.1920, г. Днепрапятроўск, Украіна — 29.1 1979),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р фармацэўтычных н. (1972), праф. (1973). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1944). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па сінтэзе новых вытворных барбітуравай к-ты. Атрымаў 5 новых прэпаратаў.
Тв.:
Фармакологические свойства натриевой соли 5-салицилиден-бисбарбитуровой кислоты (разамз П.І.Лукіенкам) // Фармакология и токсикология. 1964. Т. 27, № 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАФРА́НСКІ Якаў Міхайлавіч (н. 12.3.1950, г. Віцебск),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1981). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыскрэтнай аптымізацыі і тэорыі раскладаў. Распрацаваў метады рашэння экстрэмальных камбінаторных задач, мадэлі выбару аптымальных параметраў у тэхн. і эканам. сістэмах. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теория расписаний: Одностадийные системы. М., 1984 (разамз В.С.Танаевым, В.С.Гардонам);
Теория расписаний: Групповые технологии. Мн., 1998 (разамз В.С.Танаевым, М.Я.Кавалёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАКО́ВІЧ Мікалай Віктаравіч (н. 5.3.1954, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (1998). Скончыў БДУ (1976), дзе працуе з 1979. Навук. працы па тэорыі імавернасцей і выпадковых працэсаў, абагульненых функцыянальных ураўненнях.
Тв.:
Арпроксимация стохастических интегралов Ито и Стратоновича элементами прямого произведения алгебр обобщенных случайных процессов (разамз С.П.Сташуленкам) // Теория вероятностей и ее применения. 1996. Т. 41, вып. 4;
О приближении решений одного класса стохастических уравнений (разамз А.Л.Яблонскім) // Сиб. мат. журн. 2001. Т. 42, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА Ірына Аляксандраўна (н. 3.8.1956, г. Каўнас, Літва),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі і алергалогіі. Д-рмед.н., праф. (2002). Скончыла Віцебскі мед.ун-т (1979), дзе і працуе з 1986. Навук. працы па метадах дыягностыкі і карэкцыі імунапаталаг. станаў.
Тв.:
Современные аспекты иммунодиагностики и иммунокоррекции в гнойной хирургии. Витебск, 2001 (разамз В.П.Булаўкіным);