дзяржаўная пасада ў Стараж. Рыме (з 327 да н.э.). Першапачаткова выконваў ваен. даручэнні па-за Рымам. Пасля ўтварэння правінцый ажыццяўляў вышэйшую юрыд., адм. і ваен. ўладу ў правінцыях (з 27 да н.э. П. кіравалі ў асноўным сенацкімі правінцыямі). Прызначаўся сенатам з б.консулаў, а з канца 3 ст. да н.э. — прэтараў. Паўнамоцтвы П. даваліся звычайна нагод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫБЕ́СТЫ (Tibesti),
вулканічнае нагор’е ў Цэнтр. Сахары, наПн Рэспублікі Чад. Выш. да 3415 м (вулкан Эмі-Кусі). Складзена з крышт. сланцаў, пясчанікаў, лаў. Расчлянёна глыбокімі цяснінамі з часовымі вадацёкамі. Тэрмальныя крыніцы. Ападкаў да 100 мм за год. Уздоўж падножжаў і па далінах да выш. 1200 м растуць фінікавая пальма, пальма дум, акацыі, з 1600—1800 м — паўпустынная і пустынная расліннасць.
плоская замкнёная ўпадзіна наУ Казахстана. Даўж. больш за 700 км, выш. 342 (узровень воз. Балхаш) — 600 м над узр. м. Утварылася ў выніку прагіну, які запоўнены рачнымі пясчанымі адкладамі. Уключае наЗвоз.Балхаш, наУ азёры Сасыкколь і Алаколь, наПд пясчаныя масівы Таўкум, Муюнкум і інш. Ападкаў 135—200 мм за год. Пануюць пустынныя і паўпустынныя ландшафты. Перавеяныя пяскі ўтвараюць грады (выш. да 30 м), паўзарослыя саксаулам, джузгунам, палыном, салянкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ,
зімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Раянаваны па рэспубліцы з 1967.
Дрэва сярэднярослае з разгалістай і рэдкай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на насенных прышчэпах на 4—6-ы, на клонавых — на 2—3-і год. Зімаўстойлівы, устойлівы да шкоднікаў і грыбных захворванняў. Плады буйныя (каля 200 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Афарбоўка зеленавата-жоўтая з чырв. румянцам у выглядзе палос і штрыхоў. Мякаць светла-жоўтая, дробназярністая, сакаўная, кісла-салодкая. Захоўваюцца да 3 месяцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІВАВА́РНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці па вырабе піва. На Беларусі старэйшыя прадпрыемствы П.п. — «Аліварыя» (былы з-д братоў Лекерт, 1864), піўзаводы ў Лідзе (1876), Мазыры (1885). 16 прадпрыемстваў П.п. (1999) уваходзяць у асацыяцыю «Белпіва». Выпускаецца каля 50 гатункаў піва. Найб. прадпрыемствы: акц. т-вы «Аліварыя», «Лідскі піваварны завод», акц. прадпрыемства «Крыніца». Працуюць піўзаводы ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Навагрудку, Оршы, Полацку, Рагачове, Рэчыцы, Слуцку і інш., бел.-шведскае прадпрыемства па вытв-сці піва «Залаты егер» у Мазыры. На долю П.п. прыпадае 3% валавой прадукцыі харч. прам-сці, 4,8% прамысл.-вытв. сродкаў. Спажыванне піва — 27 лна чалавека за год. Частка прадукцыі П.п. Беларусі экспартуецца ў Расію.
Найб. развіта П.п. у Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі. Даніі, Чэхіі, ЗША, Японіі і інш. Спажыванне піва на чалавека за год — у Чэхіі 90, у Вялікабрытаніі 103, у Германіі 140 літраў.
П.І.Рогач.
Да арт.Піваварная прамысловасць. Вытворчыя ўчасткі Мінскага завода «Аліварыя»; 1 — цыліндра-канічных танкаў; 2 — варачны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫБУНА́Л ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА, Галоўны Літоўскі Трыбунал,
вышэйшы апеляцыйны суд дзяржавы, пастановы якога мелі сілу пастаноў сойма. Створаны ў 1581, дзейнічаў з 1582. Складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якіх выбіралі на павятовых сойміках па 2 ад кожнага павета тэрмінам на 1 год (з 1588 яшчэ выбіраліся 3 дэпутаты ад Жамойцкай зямлі).
Разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Суддзямі маглі быць выключна шляхціцы, ураджэнцы ВКЛ, якія мелі ўласныя маёнткі і былі дасведчанымі ў праве і мясц. звычаях. Сесіі трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага ім маршалка, пастановы прымаліся на аснове Статута ВКЛ, соймавых канстытуцый і звычаёвага права большасцю галасоў. Месцам сесій трыбунала была Вільня (штогод), Мінск і Навагрудак (па чарзе праз год); да 1588 сесіі праходзілі і ў Троках. Па 1-й інстанцыі трыбуналу былі падсудныя ўсе справы, аднесеныя да яго кампетэнцыі, а таксама справы аб неналежным выкананні старостамі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводстве і справы духоўных асоб (пры разглядзе апошніх бралі ўдзел дэпутаты ад духавенства). Парадак судаводства ў трыбунале рэгламентаваўся законам, яго рашэнні выконваліся павятовымі судамі. Акрамя разгляду спраў трыбунал ажыццяўляў натарыяльныя дзеянні: замацоўваў тастаменты (завяшчанні), сведчыў дагаворы куплі-продажу маёнткаў, пазыкі і інш.
Літ.:
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ АМЕ́РЫКА,
паўднёвая ч. мацерыка Паўночная Амерыка. Размешчана паміж тэктанічнай упадзінай Бальсас (каля паўд. ускраіны Мекс. нагор’я, 18oпаўн. ш.) наПн і Дар’енскім перашыйкам (8—9oпаўн. ш.) наПд. Часам паўн. і паўд. межы праводзяць адпаведна па Тэўантэпекскім і Панамскім перашыйках. Натэр. Ц.А. размешчаны краіны: Беліз, Гватэмала, Гандурас, Коста-Рыка, Нікарагуа, Панама, Сальвадор, Мексіка (паўд.-ўсх.ч.). Шырыня тэр. Ц.А. ад 960 км у раёне п-ва Юкатан да 48 кмна Панамскім перашыйку.
У рэльефе на эпігерцынскай платформе п-ва Юкатан, укрытай чахлом з кайназойскіх вапнякоў, пераважаюць нізіны з шырокім развіццём карсту. У горным поясе Кардыльераў у зах.ч. пераважаюць раннепалеагенавыя геаантыклінальныя структуры з метамарфічных і інтрузіўных палеазойскіх парод, моцна расчлянёныя разломамі і эрозіяй. У цэнтр.ч. Ц.А. вулканічныя нагор’і са шматлікімі конусамі актыўных вулканаў (Тахумулька, 4217 м — найвыш. пункт Ц.А.). Вял. колькасць тэктанічных дэпрэсій (найб. ўпадзіна Нікарагуа). Усх. частка Ц.А. складзена з кайназойскіх вулканічных і асадкавых парод; ланцугі вулканічных конусаў (Вулканічная Сьера). Уздоўж узбярэжжаў акіянаў нізіны і раўніны, якія працягваюцца вузкай паласой каля Ціхага ак. і шырокай — каля мораў Атлантычнага ак. (найб. — Маскітавы бераг). Карысныя выкапні: руды золата, серабра, свінцу, сурмы, паклады нафты, серы.
Клімат трапічны і субэкватарыяльны. Сярэднія гадавыя т-ры ад 21 °CнаПн да 28 °CнаПд. Ападкаў на наветраных схілах гор 4000—7000 мм за год; на ціхаакіянскім узбярэжжы наПн да 1000 мм за год (6—7 мес засуха), наПд — 1700 мм (3 мес засуха). На Юкатане ападкаў да 5000 мм за год. Рэкі кароткія, з малой плошчай басейнаў. Гушчыня сеткі і стромае падзенне рэк забяспечвае высокі гідраэнергетычны патэнцыял і значныя водныя рэсурсы для арашальных зямель. НаПнУ вільготныя трапічныя лясы (пальмы, дрэвы з каштоўнай драўнінай, каўчуканосы, ліяны, эпіфіты і інш.), плантацыі бананаў, цукр. трыснягу, какавы і інш.На засушлівых ціхаакіянскіх схілах лістападныя рэдкалессі (акацыі, мімозы). НаПдЗ і Пн — лістападныя лясы і хмызняковыя зараснікі, у гарах вышынная пояснасць ландшафтаў. На пласкагор’ях пашы і пасевы бабовых, бульбы, кукурузы. Водзяцца малпы, ягуары, браняносцы, мураўеды, тапіры, лятучыя мышы. Трапляюцца прадстаўнікі жывёльнага свету Паўн. Амерыкі: рысі, яноты, грызуны, птушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́БСАНА ПУСТЫ́НЯ (Gibson Desert),
пустыня наЗ Аўстраліі, паміж. Вял. Пясчанай пустыняй наПн і Вял. пустыняй Вікторыя наПд. Пл. 240 км². Паверхня — друзаватае плато выш. 300—500 м, складзенае з дакембрыйскіх парод; наУ — астанцавыя кражы з гранітаў і пясчанікаў выш. да 762 м, наЗ — саланчакі. Клімат трапічны пустынны. Ападкаў менш чым 250 мм за год. Рэдкія зараснікі хмызняковай акацыі і злака спініфекс. Пашавая жывёлагадоўля. Адкрыта ў 1873 англ. экспедыцыяй Э.Джайлса. Названа імем загінуўшага ўдзельніка экспедыцыі А.Гібсана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РЫ АРХІПЕЛА́Г (Parry Islands),
група астравоў наПн Канады, у цэнтр. частцы Канадскага Арктычнага архіпелага. Пл. каля 100 тыс.км². Найбуйнейшыя а-вы: Мелвіл (43 тыс.км²), Прынс-Патрык (15,8 тыс.км²), Батэрст (18,2 тыс.км²). Рэльеф пераважна нізінны, напаўд. астравах — горныя хрыбты, выш. 1067 мна в-ве Мелвіл. Клімат арктычны, ападкаў каля 150 мм за год. Палярныя пустыні. Нас. пункты — Моўлд-Бей (на в-ве Прынс-Патрык) і Рэзальют (на востраве Карнуоліс). Названы імем англ. даследчыка У.Э.Пары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКЛА́Д,
грашовыя сродкі, якія на пэўных умовах унесены ў банк ці інш.фін. ўстанову з мэтай захавання і атрымання даходаў у выглядзе працэнтаў. Існуюць У.: імянныя, на прад’яўніка (можа карыстацца асоба, якая мае дакумент аб укладзеных сродках), нумарны (гарантуе асобую канфідэнцыяльнасць). Адрозніваюць таксама У.: да запатрабавання (без пазначэння тэрміну захоўвання), тэрміновы (на пэўны тэрмін, звычайна не менш як нагод), мэтавы — уносіцца з пэўнай мэтай (напр., для накаплення сродкаў на куплю дома); выйгрышны (даход выплачваецца ў форме выйгрышу па тыражах) і інш.