рака на ПдЗах. Сібіры, у Расійскай Федэрацыі, левы прыток Обі. Даўж. 1082 км, пл.бас. 61,8 тыс.км². Пачынаецца з балот Васюгання, цячэ па Васюганскай раўніне. Упадае некалькімі рукавамі (за вусце прыняты рукаў за 11 км ніжэй ад пас. Каргасок). Асн. прыток — Чыжапка (справа). Ледастаў з ліст. да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля с. Наўнак 345 м³/с. У бас. Васюгана больш за 49 тыс. азёр. Сплаўная. Суднаходная на 886 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕЛЬЯНЮ́К Уладзімір Сцяпанавіч (1917, г. Дно Пскоўскай вобл. — 26.5.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Напярэдадні вайны студэнт Камуніст. ін-та журналістыкі ў Мінску. З жн. 1941 у складзе Камароўскай падп.парт. групы г. Мінска. З пач.мая 1942 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, заг. аддзела агітацыі і прапаганды, рэдактар падп. Выданняў, 1-га нумара падп.газ.«Звязда». Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШЫ́РАЎ Гумер Башыравіч (н. 7.1.1901, с. Янга-Сала Арскага р-на, Татарстан),
татарскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1931 (апавяданне «Кроў Хашыма»), Збіраў і даследаваў тат. фальклор, які паўплываў на характар яго творчасці. У творах падзеі грамадз. і Вял.Айч. войнаў, жыццё вёскі (аповесці «Сіваш», 1937; «Родны край — зялёная мая калыска», 1967; зб-кі апавяданняў «Помста», 1942; «Гарманіст», 1943; раманы «Гонар», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Добрай раніцы», 1963; «Сем крыніц Алтынбікэ», кн. 1—2, 1977—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́МАХ Леанід Пятровіч (22.7.1911, Мінск — 30.10.1982),
бел. графік. Вучыўся ў маст. студыях у М.Керзіна і В.Волкава (1929—30), скончыў БШ (1937). Стварыў ілюстрацыі да кніг «Казкі лірніка» М.Танка (1948), «Мая рэспубліка» К.Кірэенкі (1949), «У Маскву» І.П.Іамякіна (1950), «Апавяданні. Казкі» З.Бядулі (1958) і інш. Выканаў шэраг партрэтаў для Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны (1944—45). Аўтар агітплакатаў «Даражы гонарам хлебароба!» (1963), «З днём нараджэння, Радзіма» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЕСАВА Алена Фёдараўна (8.6.1920, в. Колесава Яраслаўскага р-на, Расія — 11.9.1942),
удзельніца партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1941 медсястра, з групай разведчыц неаднаразова пераходзіла лінію фронту для дыверсійнай работы ў тыле ворага. З мая 1942 камандзір дыверсійнай групы, якая ў Бары саўскім і Крупскім р-нах разграміла 6 гарнізонаў, з удзелам інш. груп узарвала 11 эшалонаў ворага і інш. Загінула ў баі. На яе магіле ў г.п. Крупкі помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАБА́Т»,
газета, орган выканкома Савета рабочых, сял., батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Аршанскага пав. Выдавалася з сак. 1918 да мая 1920 у Оршы на рус. мове. Да кастр. 1918 наз. «Известия Совета рабочих, крестьянских, батрацких и красноармейских депутатов Оршанского уезда». Змяшчала дэкрэты, пастановы і інш.афіц. матэрыялы сав. ўрада і мясц. органаў улады. У рубрыках «Рабочае жыццё», «Жыццё вёскі», «Па павеце», «З жыцця чырвонаармейцаў», «Старонка юнага пралетарыя» і інш. шырока асвятляла мясц. жыццё. Апошні вядомы нумар 107 ад 23.5.1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДНІКАЎ Міхаіл Сідаравіч (15.4.1913, с. Новапакроўка Іжморскага р-на Кемераўскай вобл., Расія — 24.7.1995),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1970). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію (1953). З 1931 у пагранвойсках, АДПУ, НКУССССР. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір батальёна асобага прызначэння, камандзір спец. атрада, партыз. брыгады «Няўлоўныя», з мая 1943 у войсках НКУС, КДБ. Аўтар кніг «Няўлоўныя» (1961), «Няўлоўныя» дзейнічаюць» (1965), «Асобае заданне» (1969), шэрагу п’ес, кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРЫ́СТЫЯ ВО́БЛАКІ,
светлыя, празрыстыя воблакі, якія часам з’яўляюцца ў верхняй частцы мезасферы на выш. 70—90 км. Паводле структуры нагадваюць лёгкія перыстыя воблакі. Уяўляюць сабой скопішча часцінак (ледзяныя крышталікі, вулканічны і касм. пыл) памерам 10−4—10−5см, якія добра рассейваюць сонечнае святло. Існуюць ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін.
Назіраюцца ў Паўн. паўшар’і на шыротах 45—70° ад мая да жн., у Паўд. — на шыротах 40—65° у цёплы час года. Гл. таксама Воблакі, Воблачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРЫ́ПАВА Фарыда Шарыпаўна (н. 16.12.1936, г. Чугучак, Кітай),
казахская актрыса. Нар.арт. Казахстана (1976). Нар.арт.СССР (1980). Засл. дз. культ. Кыргызстана (1994). Скончыла тэатр.ф-т пры Каз. кансерваторыі (1959). З 1959 у Каз. т-ры драмы імя М.Аўэзава. Сярод роляў: Карлыга («Кабланды» Аўэзава), Акбала («Кроў і пот» А.Нурпеісава), Талганай, Джаміля («Мацярынскае поле», «Песня мая жаданая» Ч.Айтматава), Алена Андрэеўна («Дзядзька Ваня» А.Чэхава). Дзярж. прэмія Казахстана 1966. Дзярж. прэмія СССР 1974.