ПРЫХО́ДЗЬКА (Сяргей Якаўлевіч) (н. 18.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскайвобл.),
бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1970). Засл. трэнер Беларусі. З 1977 трэнер Мінскага абл. савета фізкульт.-спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1970, Анкара; 1975, Будапешт) у камандным першынстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАКО́ВІЧЫ,
вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскайвобл., на р. Гнілка. Цэнтр Ляснянскага с/с і калгаса. За 12 км на ПнУ ад Круглага, 77 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Талачын. 291 ж., 112 двароў (1997).
Вядомы з пач. 16 ст. як вёска кн. І.Горскага па мянушцы Дуда (адсюль назва). З 16 ст. належала Храптовічам, Гарнастаям, Камарам, кляштару дамініканцаў (да 1832) і інш. З 17 ст. мястэчка. З 1772 у Рас. імперыі, у Магілёўскайгуб., з 1861 у Магілёўскім пав. У 1909 сяло, 446 ж., 50 двароў. З 1924 вёска ў Круглянскім, у 1931—35 у Талачынскім, у 1959—66 у Бялыніцкім р-нах. З 1964 цэнтр сельсавета. У 1971—329 ж., 101 двор.
Комплекс «школа-сад», клуб, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЁЎ (Мікалай Піліпавіч) (1.7.1906, в. Амінавічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл — 9.4.1972),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр.Магілёўскайвобл. ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943). Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1956). З 1937 нам. старшыні, старшыня Асіповіцкага райвыканкома. З ліп. 1941 у партызанах. камандзір партыз. групы, атрада, брыгады, у ліп. 1943 — сак. 1944 — Асіповіцкай ВАГ. У крас. — вер. 1943 чл. Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б. З жніўня 1944 старшыня Магілёўскага гарвыканкома, з 1953 сакратар Хоцімскага райкома КПБ, з 1958 на сав. рабоце ў Магілёве. Канд. у чл.ЦККПБ у 1949-52, 1954—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—59, у 1947—55 чл. яго Прэзідыума. Ганаровы грамадзянін г. Магілёва. Аўтар кн. «Сыны народа» (1955). У в. Амінавічы помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Крычаўскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на З ад горада і 14 км ад чыг. ст. Крычаў, 95 км ад Магілёва. 415 ж., 131 двор (1998).
Вядома з 1560 як дзярж. сяло ў Крычаўскай вол.ВКЛ. У 1604 сяло Касцюшкі ў Крычаўскім старостве. З 1772 у Рас. імперыі, у Чэрыкаўскім пав.Магілёўскайгуб. У 1827 мястэчка, 152 ж. У 1897 сяло ў Крычаўскай вол., 186 ж., 44 двары. У 1908 адкрыта земская школа. З 1919 у Чэрыкаўскім пав. Гомельскай губ. РСФСР, з 1925 цэнтр сельсавета Крычаўскага р-на. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі ў вер. 1943 спалілі вёску. У 1971—276 ж., 91 двор.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ЧАЎСКІЯ БАІ́ 1942, 1943,
баі партыз. фарміраванняў Магілёўскайвобл. з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял.Айч. вайну ў г.п. Клічаў. У ноч на 30.3.1942 партызаны атрадаў Клічаўскага (камандзір А.С.Юркаўцаў), В.І.Лівенцава, В.П.Свістунова панеслі ўдар па папярэдне заблакіраваным гарнізоне ворага (каля 250 гітлераўцаў). Пасля 12-гадзіннага бою партызаны вызвалілі Клічаў, чым завяршылі вызваленне ўсяго Клічаўскага р-на і стварэнне Клічаўскай партызанскай зоны. У ліп. 1942 пад націскам значных сіл праціўніка партызаны пакінулі пасёлак. Раніцай 21.4.1943 2-я і 5-я Клічаўскія партыз. брыгады і рота 1-й Клічаўскай брыгады (іх дзейнасць каардынаваў нач. штаба МагілёўскайВАГ С.Г.Сідарэнка-Салдаценка) зноў занялі Клічаў, за выключэннем умацаваных пазіцый гарнізона. Праціўнік атрымаў падмацаванне, ням. авіяцыя правяла масіраваную бамбардзіроўку, таму партызаны адышлі. У гонар баёў у Клічаве насыпаны курган Славы, пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Вісарыён Міхайлавіч) (6.6. 1762—1804),
бел. архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1782). Працаваў у Пецярбургу, у 1783—85 у Маскве пад кіраўніцтвам арх. В.Бажэнава прымаў удзел у буд-ве палацавых ансамбляў Падмаскоўя. У 1785—99 Магілёўскі губернскі архітэктар. Удзельнічаў у перабудове гарадоў Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Паводле яго праектаў пабудаваны саляныя крамы ў Рагачове і Нова-Беліцы (з 1854 прадмесце Гомеля) і 2 мураваныя флігелі для дзярж. установы ў Клімавічах Магілёўскайвобл. (усе 1787); астрог (1796), палац губернатара і будынак дзярж. устаноў (1797, прыстасаваны будынак б. манастыра базыльян) у Віцебску, зрабіў праект мытні ў Талачыне Віцебскай вобл. (1788). Ажыццяўляў тэхн. кіраўніцтва буд-вам Магілёўскага Іосіфаўскага сабора, пасля завяршэння яго выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка (1780—98), некат. дапрацоўкі Крычаўскага палаца (1785).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЫ́НКАВІЦКІ РАЁН.
Існаваў у БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Калінінскай, з 1927 у Магілёўскай акрузе. Цэнтр — в.Бялынкавічы. Падзяляўся на 10 сельсаветаў: Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Баронькаўскі (Барэйкаўскі), Велікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі (Макранскі), Смолькаўскі, Сялецкі. Скасаваны 4.8.1927, тэр. перададзена ў склад Касцюковіцкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗКІ,
вёска ў Беларусі, у Хоцімскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 182 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Камунары. 1305 ж., 563 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСЕ́ДАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Хоцімскім р-не Магілёўскайвобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета. За 4 км на Пд ад г.п. Хоцімск, 211 км ад Магілёва, 42 км ад чыг. ст. Камунары. 481 ж., 180 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЎСКІ́ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў на Беларусі ў 1902—14 у в. Баравая Клімавіцкага пав. (цяпер вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскайвобл.). Меў паравы рухавік (1908), рухавік (1910), паравую машыну і 12 электраматораў (1913). Вырабляў бочкі, дошкі, клёпкі пілаваныя і гонты (1908—13). У 1910 працавала 150 рабочых.