МЯДНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Медна. У Брэсцкім р-не, у бас.р.Зах. Буг, за 25 км на Пд ад Брэста. Пл. 0,24 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 1,75 км². Берагі катлавіны высокія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, з глыб. 2 м дно сапрапелістае. Выцякае р. Спанаўка, злучана каналам са Страдзецкім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДАЗЕ́РСКАЕ ВО́ЗЕРА У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца, за 36 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,23 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 3,25 км². Схілы катлавінывыш. 12 м (на Пн да 7 м), пераважна пад хмызняком, участкамі на Пн і ПнУ разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. Бяссцёкавае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯРО́ПЛЯ,
возера ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р.Няропля (цячэ праз возера), за 2 км на ПнУ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,26 км², даўж. 650 м, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 52,4 км². Схілы катлавінывыш. 10—12 м, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком, на ПдЗ да 22 м, парэзаныя ярамі. Берагі вып. да 1 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВУ́ЧАЕ ВО́ЗЕРА.
У Добрушскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Ачоса, за 22 км на ПнУ ад г. Добруш. Пл. 0,87 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 910 м, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,12 км. Пл. вадазбору 25 км². Схілы катлавінывыш. да 2 м, спадзістыя, пад хмызняком, часткова разараныя. Дно сапрапелістае. Упадае некалькі меліярацыйных канаў, сцёк па канаве ў р. Ачоса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,2 км², даўж. 0,87 км, найб.шыр. 0,35 км, найб.глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 2,07 км. Пл. вадазбору 1,95 км².
Схілы катлавінывыш. 10—15 м, на У 20—22 м. Берагі нізкія, на Пн і У тарфяністыя. Дно глеістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у воз. Кабак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гродзенскім раёне, у бас.р. Пыранка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 7,1 км², даўж. 13 км, найб.шыр. 1,15 км. Пл. вадазбору 267 км².
Схілы катлавінывыш. 10—15 м, стромкія, параслі лесам, на Пд разараныя. Дно на найб. глыбінях выслана сапрапелямі. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры. Каля паўд. берага археал. помнік — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА, Белае Сурміно,
у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 2,4 км², даўж. 2,8 км. найб.глыб. 7,9 м. Пл. вадазбору 6 км².
Катлавіна выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны спадзістыя, выш. 2—5 м, пад лесам, берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае. У возеры Белаазёрскае радовішча сапрапелю. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Свячанка, за 17 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,5 км², даўж. 21 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 8,5 м, даўж. берагавой лініі 6,4 км. Пл. вадазбору 5,6 км².
Схілы катлавінывыш. 3—8 м, разараныя, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае і глеістае. Злучана ручаямі з воз. Чорнае і р. Свяча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬШЫЦА,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сергуч (цячэ праз возера), за 40 км на У ад г. Докшыцы. На тэр.Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 3,98 км², даўж. 3,32 км, найб.шыр. 1,9 км, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 9,75 км. Пл. вадазбору 113 км². Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, высланае сапрапелямі, месцамі глеямі. Празрыстасць вады да дна. Моцна зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Віцебскім р-не, у бас.р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска. Пл. 0,15 км², даўж. 640 м, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 15,8 м, даўж. берагавой лініі 1,98 км. Пл. вадазбору 1,16 км². Схілы катлавіны — марэнныя ўзгоркі і озы. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі задзернаваныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей за 3 м глініста-глеістае. Упадае і выцякае ручай.