велічыня падатку на адзінку падаткаабкладання (га зямлі, трансп. сродкі, рубель даходу і інш.). Устанаўліваецца падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для кожнага аб’екта абкладання. Адрозніваюць С.п. цвёрдыя, прапарцыянальныя, прагрэсіўныя. Цвёрдыя С.п. ўстанаўліваюцца ў абсалютнай суме і не залежаць ад велічыні даходаў (падаткі на зямельны ўчастак, дом, каштоўныя паперы і інш.). На Беларусі, напр., у 2002 С.п. на маёмасць фіз. асобы (дом, дача, гараж) складала 0,1% ад вартасці аб’екта абкладання. Прапарцыянальныя С.п. ўстанаўліваюцца ў аднолькавым працэнце да даходу незалежна ад яго велічыні. З ростам даходу падатак прапарцыянальна павялічваецца. Прыкладам такога падаткаабкладання на Беларусі з’яўляецца падатак на прыбытак бел. устаноў (С.п. — 24%; 2002). Прагрэсіўныя С.п. павялічваюцца па меры росту абкладанага даходу. Прагрэс. стаўкі на Беларусі ўжываюцца пры спагнанні падаходнага падатку з фізічных асоб (5 ставак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУНЕ́ЎСКІ Станіслаў Данілавіч (1868, Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — 1937),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскі ін-тграмадз. архітэктараў (1897). У 1897—1937 гомельскі гар. архітэктар. Паводле яго праектаў у Гомелі пабудаваны Гомельскай мужчынскай гімназіі будынак, Гомельскага камерцыйнага банка будынак, Гомельскі дом-камуна, Арлоўскі камерцыйны банк (1901, цяпер грамадскі цэнтр на рагу вуліц Савецкай і Першамайскай), жылы дом на рагу вуліц Баярскай і Мільённай (1909, цяпер на рагу вуліц Баўмана і Білецкага), гасцініца «Савой» (1912, не захавалася), земская бальніца і ваен. шпіталь (1914, цяпер корпус бальніцы хуткай дапамогі і ваен. шпіталь) і інш. Кіраваў аднаўленнем згарэлай ч. палаца (1923) Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, складаў праекты добраўпарадкавання вул. Савецкай, тэр. т.зв. гарэлага балота (1925). У 1937 рэпрэсіраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́НХАРТ (Nonhardt. Nonhaart, Nonharteken) Пётр (? — 1633), бел. архітэктар і будаўнік. Паходзіў з Галандыі. З 1611 загадваў каралеўскімі збудаваннямі ў Вільні, начальнік каралеўскіх фартыфікацый у ВКЛ. Пабудаваў палац у Вільні (пасля 1610), Гайцюнішскі дом-крэпасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ЛАВА,
вёска ў Віцебскім р-не, каля р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Тулава». За 2 км ад усх. ускраіны г. Віцебск. 1808 ж., 707 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СТУНІЦА,
вёска ў Віцебскім р-не, на беразе аднайм. возера. Цэнтр Заронаўскага с/с і саўгаса. За 15 км на ПнЗ ад Віцебска. 379 ж., 165 двароў (2000). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́БАЎКА,
вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на ПдУ ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Церуха. 970 ж., 666 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ТЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад Кобрына, 39 км ад Брэста. 462 ж., 168 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТР МО́ДЫ.
Адкрыты ў 1949 у Мінску як Дом мадэляў, з 1988 — Беларускі цэнтр моды. Распрацоўвае прамысл. калекцыі швейных вырабаў і тэхн. дакументацыю, стварае і прапагандуе перспектыўныя калекцыі мадэляў жан. і мужчынскага адзення, асабліва модныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМАСТО́ЧЧА,
вёска ў Лугава-Слабадскім с/с Мінскага р-на. Цэнтр саўгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Мінск. 1953 ж., 634 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.