чырвонаармейскія т-ры і тэатр. калектывы, што існавалі ў час грамадз. вайны пры Палітаддзеле 16-й арміі Зах. фронту для культ. абслугоўвання вайск. часцей франтавых і прыфрантавых зон, шпіталяў і мясц. насельніцтва 3 восені 1919 да ліп. 1920 існавалі Першы паказальны тэатр, Другі паказальны тэатр, Трэці паказальны тэатр. У ліп. 1920 яны аб’яднаны ў адзіны калектыў з базай у Смаленску, пазней у Мінску. У трупе выступалі прафес. акцёры і чырвонаармейцы, маст. кіраўнік — М.Дняпроў. Рэпертуар складаўся пераважна з твораў рус. і замежнай класікі, сав. драматургіі. Спыніў дзейнасць у канцы 1920. Апошні спектакль аб’яднанай трупы — «На дне» М.Горкага (рэж. і мастак К.Елісееў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛІКО́ЎСКІ ((Pawlikowski) Тадэвуш) (9.11.1861, с. Мядыка Падкарпацкага ваяв., Польшча — 28.9.1915),
польскі рэжысёр і тэатр. дзеяч; рэфарматар польскай сцэны. Муз. адукацыю атрымаў у Вене, Лейпцыгу, Веймары, тэатр. — у Веймары і Майнінгене (у Л.Кронека). У 1882—93, 1908—12 выступаў як тэатр. і муз. крытык у прэсе Кракава і Львова. У 1898—99 і 1913—15 дырэктар і рэжысёр Кракаўскага, у 1900—06 Львоўскага гар. т-раў. Ставіў п’есы М.Метэрлінка, Г.Ібсена, Г.Гаўптмана, М.Горкага, А.Чэхава, А.Стрындберга і інш. Прапагандаваў сучасныя яму формы інсцэнізацыі.
Літ.:
Pajączkowski F. Teatr Iwowski pod dyrekcją Tadeusza Pawlikowskiego 1900—1906. Kraków, 1961;
Grzymala-Siedlecki A. Tadeusz Pawlikowski i jego krakowscy aktorzy. Kraków, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕМЧУ́К (Аляксандр Яўсеевіч) (н. 25.12.1927, г. Адэса, Украіна),
рускі пісьменнік, сцэнарыст. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1952). Займаўся журналістыкай. У аповесцях «Час летніх адпачынкаў» (1959, аднайм. фільм, 1960), «Молада — зелена» (1961, аднайм. фільм, 1962), рамане «Бедны мацярык» (1968), зб-ках апавяд. і нарысаў «Сцюжа» (1956), «Берагі» (1958) жыццё сучаснікаў. Аповесць «Хлопчыкі» (1970, экранізавана) пра выхаванцаў Маскоўскага харавога вучылішча. Аўтар аўтабіягр. рамана «Пяшчотны ўзрост» (1979, аднайм. фільм, 1983), рамана «Трыццаць шэсць і шэсць» (1982), аўтабіягр. аповесці «Таварыш Ганс» (1965; фільм «Яны не пройдуць»), апавяданняў, п’ес, вершаў, сцэнарыяў паводле сваіх твораў і інш.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М. 1977;
Избранное. М., 1982;
Старое русло Клязьмы: Рассказы. Повесть. Роман. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСКУ́ЛАЎ (Муратбек) (23.11.1909, с. Чаек Нарынскай вобл., Кыргызстан — 1.2.1974),
кіргізскі акцёр. Нар.арт.СССР (1958). З 1936 у трупе Кірг.муз.-драм.т-ра, з 1941 у Кірг.драм. т-ры ў г. Фрунзе. Сярод лепшых роляў: Тэйітбек, Каныбек («Курманбек», «Каныбек» К.Джантошава), Акылбек («Лёс бацькі» Б.Джакіева), Шэрмат («Хто смяецца апошнім» Т.Абдумамунава), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Атэла, кароль Лір (аднайм. п’есы У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно: «Салтанат», «Песня табуншчыка», «Тактагул», «Неба нашага дзяцінства» і інш.Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў (Уладзімір Мікалаевіч) (18.4.1928, г. Ліхаслаўль Цвярской вобл., Расія — 24.1.1997),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1952). Друкаваўся з 1948. Першая кніга — «Раніца ў дарозе» (1953). У зб-ках вершаў і паэм «На сонечным баку» (1961), «Змена дзён» (1965), «Розныя гады» (1966), «Снег у верасні» (1968), «Другая маладосць» (1971), «Гарадскія вершы», «Позняя раніца» (абодва 1977), «Дзякуй, музыка» (1978), «Сюжэт» (1980, Дзярж. прэмія СССР 1983), «Новыя часы» (1986), «Наведванне» (1992) і інш. паэтызацыя штодзённага, непарыўнасць грамадзянскага і асабістага, тэмы горада, прыроды, кахання, узаемаадносін творцы і мастацтва, творцы і жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНАЎ (Рубен Мікалаевіч) (1.4.1899, Масква —5.12.1968),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1946). Вучыўся ў Маск. ун-це (1918). P 1919 у драм. студыях. Вучань Я.Вахтангава. Акцёр, з 1924 рэжысёр, з 1939 гал. рэжысёр Т-ра імя Вахтангава. Выкладаў у Тэатр. вучылішчы імя Шчукіна (з 1946 праф.). Сярод роляў: Віцэ-кароль («Карэта святых дароў» П.Мерыме), Бенядзікт («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Даменік Сарыяна («Філумена Мартурана» Э.Дэ Філіпа), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана) і інш. Паставіў «Інтэрвенцыю» Л.Славіна (1933), «Фронт» А.Карнейчука (1942), «Фама Гардзееў» паводле М.Горкага (1956), «Конармію» І.Бабеля (1966) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947, 1950. Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АША́НІН (Леў Іванавіч) (н. 30.5.1912, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл.),
рускі паэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1936—39). Аўтар зб-каў вершаў «Дзеці розных народаў» (1950), «Вершы пра каханне» (1957), «Проста я працую чараўніком» (1966), «Ішоў я праз завіруху...» (1970), «Здалёк — доўга» (1977), «Самалёты і салаўі» (1982), «Пакуль я дыхаць умею...» (1985), «Таму што мне васемнаццаць» (1987) і інш., рамана ў вершах «Мой сябра Барыс» (1944), рамана ў баладах «Вада бяссмерця» (1975), аповесці ў вершах «Гаспадар агню» (1977). Асн. тэматыка твораў — рамантыка стваральнай працы, маладосць, каханне. Многія яго вершы, пакладзеныя на музыку («Песня пра трывожную маладосць», «Цячэ Волга», «Хай заўсёды будзе сонца»), сталі вядомымі песнямі.
руская актрыса, рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1946). Скончыла драм. курсы А.І.Адамава ў Маскве (1911). Працавала ў МХТ, МХАТ 2-м (1924—36), т-рах Ленінскага камсамола (1938—58) і Массавета (з 1959). Створаныя ёй вобразы вызначаліся выразнасцю і глыбінёй псіхал. вырашэння, яркай тэатральнасцю: Халдзейка («Ляўша» паводле М.Ляскова) Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Мары Сент-Экзюперы («Жыццё Сент-Экзюперы» Л.Малюгіна), Маці («Салют, Іспанія!» А.Афінагенава). Сярод пастановак: «Васа Жалязнова» (1936, выканаўца гал. ролі) і «Зыкавы» (1940) М.Горкага, «Жывы труп» Л.Талстога (1942), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1943). Здымалася ў кіно (з 1925): «Закройшчык з Таржка», «Іван Грозны» (за роль Ефрасінні Старыцкай Дзярж. прэмія СССР 1946), «Звычайны чалавек» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЧМА (Амвросій Максімілянавіч) (14.3.1891, г. Львоў — 6.1.1957),
украінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1944). Вучыўся ў Кіеўскім муз.-драм. ін-це (1918). На сцэне з 1905. Працаваў у т-ры «Беразіль» (1930—36). Адзін са стваральнікаў Кіеўскага ўкр.драм.т-ра імя І.Франко (1920), дзе працаваў у 1936—56. Праф. Кіеўскага ін-та тэатр. мастацтва (1940—57). Выдатны майстар пераўвасаблення, ствараў вострахарактарныя, камедыйныя і драм. вобразы: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Цярэнцій Пузыр («Гаспадар» І.Карпенкі-Карага), Гайдай, Платон Крэчат, Макар Дубрава («Гібель эскадры», «Платон Крэчат», «Макар Дубрава» А.Карнейчука), Іван Каламійцаў («Апошнія» М.Горкага) і інш. З 1924 здымаўся ў кіно: «Арсенал», «Тарас Шаўчэнка», «Начны рамізнік», «Іван Грозны», «Подзвіг разведчыка» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1949 (за тэатр. работы).
рускі паэт. Скончыў Літаратурны ін-т імя Горкага (1953). Першая кніга «Песня пра вартавых» (1951). Любоў да чалавека і прыроды, успаміны пра Айч. вайну, абавязак перад сваім часам у зб-ках «Партрэт сябра» (1955), «Вокны» (1962), «Павароты святла» (1965), «Дотык» (1972), «Характар» (1973), «Познія яблыкі» (1980), «Галінка» (1981) і інш., паэме «Жыццё чалавека» (1980; Дзярж. прэмія СССР 1985). Аповесці і апавяданні ў кн. «Вялікія пажары», «Армейскае юнацтва» (абедзве 1964). Аўтар кнігі ўспамінаў, літ. нарысаў «Накіды да рамана» (1973), «Твары і галасы» (1978); тэкстаў папулярных песень «Я люблю цябе, жыццё», «Як праводзяць параходы» і інш.