МУРАВІ́ШЧЫНА, Муравішчынскі канал,

ручай у Слуцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Вял. Сліва (бас. р. Прыпяць). Даўж. 21,3 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Амговічы. Прыток — ручай Сліўка (злева). Рэчышча каналізаванае.

т. 11, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАКО́ЛЛЕ пункта ў метрычнай прасторы,

мноства ўсіх пунктаў, адлегласць якіх да дадзенага пункта меншая за некаторы дадатны лік. У больш агульным выпадку Н. — любое адкрытае мноства, элементам якога з’яўляецца дадзены пункт. Н. — адно з асн. паняццяў тапалогіі.

т. 11, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДЛАБЕ́ННЕ,

вёска ў Гродзенскім р-не, на аўтадарозе Гродна—Сапоцкін Цэнтр Баранавіцкага с/с і калгаса. За 8 км на З ад Гродна. 624 ж., 186 двароў (2000). Клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Касцёл Маці Божай.

т. 11, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАГЕНЕРА́ТАР,

цеплаабменнік для атрымання вадзяной пары з ціскам, вышэйшым за атмасферны, шляхам нагрэву вады цепланосьбітам, які паступае ад ядз. рэактара. Выкарыстоўваецца на атамнай электрастанцыі з вода-вадзянымі энергет. рэактарамі і інш. Раней П. наз. паравы кацёл.

т. 12, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎПРА́ВІЛЬНЫ МНАГАГРА́ННІК, Архімеда цела,

мнагаграннік, усе грані якога — правільныя многавугольнікі розных відаў, а мнагагранныя вуглы кангруэнтныя або сіметрычныя. Існуе 13 розных тыпаў выпуклых П.м. і 2 бясконцыя серыі (прызмы і антыпрызмы), нявыпуклых (зоркападобных) П.м. больш за 51.

т. 12, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯВО́ЗЕРА, Пяўвозера. На Пн Карэліі, у Расійскай Федэрацыі. Пл. 659 км², глыб. да 49 м. Шмат астравоў (больш за 30) і заліваў. Замярзае ў ліст., крыгалом у красавіку. Рыбалоўства. Суднаходства. З 1962—66 — ч. Кумскага вадасховішча.

т. 13, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁЦЕПЛАЛАКА́ЦЫЯ,

вызначэнне месцазнаходжання наземных, надводных, паветр. і касм. аб’ектаў па іх радыёцеплавым выпрамяненні; від пасіўнай радыёлакацыі. Выяўленне аб’ектаў адбываецца за кошт кантрастнасці іх радыёцеплавога выпрамянення адносна радыёцеплавога выпрамянення фону. Выкарыстоўваецца ў навігацыі, пры саманавядзенні ракет і інш.

т. 13, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САБАЛЁЎКА,

вёска ў Родненскім с/с Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр птушкафабрыкі «Клімавіцкая». За 25 км на У ад горада і чыг. ст. Клімавічы, 149 км ад Магілёва. 310 ж., 102 двары (2001). Клуб, б-ка.

т. 14, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЦЁКУ МО́ДУЛЬ,

аб’ём сцёку за адзінку часу з адзінкі плошчы вадазбору. Вылічваецца шляхам дзялення расходу вады на плошчу вадазбору; звычайна выражаецца ў л/с∙км² або м³/с∙км². Характарыстыкі С.м. выкарыстоўваюцца пры складанні карт сцёку.

т. 15, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАПЁР (франц. tapeur ад taper літар. — стукаць),

1) піяніст, які іграў за плату на балях, у танц. і гімнастычных залах і інш. або суправаджаў сваёй ігрою паказ нямога кіно.

2) У пераносным сэнсе — піяніст, які іграе механічна.

т. 15, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)