ПАЎЛАВЕ́Ц (Марфа Васілеўна) (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1939). У 1948—88 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук.працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.
Тв.:
Внутримозговые кровоизлияния: Этиология, клиника, диагностика и лечение. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ (Альварэс Іванавіч) (н. 27.7.1937, г. Віцебск),
бел. матэматык і педагог. Канд.фіз.-матэм.н. (1968), праф. (1991). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АНБССР. У 1969—81 і з 1987 у Бел.дзярж.пед. ун-це імя М.Танка (з 1987 заг. кафедры). У 1981—87 дырэктар інфарм.выліч. цэнтра Мін-ва асветы Беларусі. Навук.працы па матэм. кібернетыцы, тэарэт. інфарматыцы, методыцы выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЮ́К (Сяргей Кірылавіч) (н. 1.12.1936, г. Бярдзічаў Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне зварачнай вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1959). З 1968 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1985—90 заг. кафедры). Навук.працы па праблемах паляпшэння зварнасці каляровых металаў і іх сплаваў, тэорыі распаўсюджвання цяпла пры зварцы разнародных металаў.
Тв.:
Ресурсосберегающие технологии в сварочном производстве: Справ. пособие. Мн., 1989 (у сааўт.);
Упрочнение деталей, контактирующих с расплавами металлов. Мн., 1993 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Анатоль Паўлавіч) (н. 14.12.1954, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне робататэхнікі. Д-ртэхн.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1977). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па метадах і алгарытмах шматкрытэрыяльнага сінтэзу маніпуляцыйных і кіроўных сістэм прамысл. робатаў. Распрацаваў спец. прылады для сістэм лічбавага праграмнага кіравання робатаў.
Тв.:
Применение управляющих вычислительных машин. Мн., 1988 (у сааўт.);
Автоматизированное проектирование промышленных роботов и робототехнологических комплексов для сборочно-сварочных производств. Мн., 1996.
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1954), Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі мастацтваў і навук і Аўстр.АН (1963). Скончыў Венскі ун-т (1936). У 1936 эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Д-р філасофіі Кембрыджскага ун-та (1940). З 1947 кіраўнік групы малекулярнай біялогіі, у 1962—79 заг. лабараторыі Кембрыджскага ун-та. Навук.працы па структуры бялкоў. Удасканаліў метад рэнтгенаструктурнага аналізу, расшыфраваў прасторавую будову малекулы гемаглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з Дж.К.Кендру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІДО́ПЛІЧКА (Аляксандр Паўлавіч) (10.9.1907, с. Казацкае Звянігародскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 1980),
бел. вучоны ў галіне батанікі і балотазнаўства. Д-рбіял.н. (1963). Скончыў Кіеўскі ін-тпрафес. адукацыі (1931). У 1945—78 у Ін-це торфу АН Беларусі (з 1947 заг. лабараторыі). Навук.працы па генезісе тарфяных і азёрных адкладаў.
Тв.:
Флора сфагновых (торфяных) мхов Белорусской ССР. Мн., 1948;
Торфяные месторождения Белоруссии: (Генезис, стратиграфия и районирование). Мн., 1961;
Озерные отложения Белорусской ССР: (Генезис, стратиграфия и некоторые качественные особенности). Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́ВА (Ларыса Аляксандраўна) (н. 16.11.1952, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне медыцынскай рэабілітацыі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1999). Скончыла Гродзенскі мед.ін-т (1976). З 1980 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1997 заг. кафедры, з 1998 дэкан). Навук.працы па мед. рэабілітацыі хворых і інвалідаў неўралагічнага профілю немедыкаментознымі метадамі, імунакарэкцыі і імунарэабілітацыі фіз. метадамі.
Тв.:
Кинезотерапия в реабилитации больных рассеянным склерозом // Здравоохранение. 1996. № 11;
Изменения, встречающиеся на ЭКГ спортсменов. Тактика при их выявлении (у сааўт.) // Спорт. медицина. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКІ (Спартак Аляксандравіч) (21.6.1930, г. Новасібірск, Расія — 9.9.1994),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1980), праф. (1983). Скончыў БДУ (1954). З 1973 у Мінскім дзярж.пед. ун-це. Навук.працы па праблемах сац.-эканам. і дэмаграфічнага развіцця гарадоў Беларусі. Узначальваў рэдкалегію і аўтарскі калектыў атласа «Беларусы: этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі» (1996).
Тв.:
Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917—1941 гг.). Мн., 1973;
Демографические проблемы развития Минска. Мн., 1976;
География населения развитых капиталистических и развивающихся стран (с основами демографии). Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТА́САЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.6.1933, с. Пералазы Краснагорскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Д-рс.-г.н., праф. (1987). Скончыў БСГА (1957). З 1964 працуе ў ёй (з 1973 заг. кафедры). Навук.працы па ахове с.-г. раслін ад шкоднікаў і хвароб, мерах барацьбы з пустазеллем, аграбіял. асновах выкарыстання фунгіцыдаў і гербіцыдаў у інтэнсіўным земляробстве, севазваротах.
Тв.:
Гербициды в интенсивном земледелии. Мн., 1988;
Агробиоэкологические основы применения фунгицидов в интенсивном земледелии. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФЕСІ́ЙНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў для розных галін вытворчасці і сацыяльна-культурнай сферы; састаўная частка сістэмы адукацыі. Уключае дапрафес. этап (прафесійная арыентацыя, прафес. адбор), прафесійна-тэхнічную адукацыю, сярэднюю спецыяльную адукацыю, вышэйшую адукацыю. Накіравана на авалоданне асобай пэўнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, садзейнічае прафес. станаўленню і развіццю асобы. Забяспечвае кваліфікацыйную структуру эканамічна актыўнага насельніцтва (гл.Кваліфікацыя), фарміруе рынак працы, уздзейнічае на гасп. працэсы, стан культуры і навукі. З 1990-х г. развіваецца дыстанцыйная форма П.а. з выкарыстаннем інфарм. тэхналогій.