НЬЮ́КАМ, Ньюкамб (Newcomb) Сайман (Сімон; 12.3.1835, г. Уоліс, Канада — 11.7.1909), амерыканскі астраном. Чл.Нац.АН ЗША (1869), Лонданскага каралеўскага т-ва (1877). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў Гарвардскі ун-т (1858). У 1861—77 праф. Марской акадэміі ў Вашынгтоне. Навук.працы па нябеснай механіцы, астраметрыі і навігацыйнай астраноміі. Даследаваў рух Месяца, планет і іх спадарожнікаў, праблемы паходжання астэроідаў. Папулярызатар астр. ведаў.
Тв.:
Рус.пер. — Астрономия для всех. Одесса, 1905.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966. С. 400—402.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛА ((Olah) Джордж) (н. 22.5.1927, Будапешт),
амерыканскі хімік-арганік. Скончыў тэхн.ун-т у Будапешце. З 1957 у Канадзе, з 1964 у ЗША. З 1965 праф.Зах. рэзервовага ун-та (г. Кліўленд), з 1977 ва ун-це Паўд. Караліны (г. Лос-Анджэлес). Навук.працы па хіміі карбкатыёнаў, даследаванні механізму хім. рэакцый. Вынайшаў метад атрымання стабільных карбкатыёнаў з дапамогай звышкіслот. Атрымаў трохвалентныя карбкатыёны («карбеніевыя» іоны — вытворныя CH+3), даследаваў іх структуру, уласцівасці і рэакцыйную здольнасць. Нобелеўская прэмія 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАЎ (Сяргей Мікалаевіч) (н. 7.5.1932, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне газа- і тэрмадынамікі. Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1968). Скончыў Данецкі індустрыяльны ін-т (1955). З 1980 у БПА (у 1985—96 заг. кафедры). Навук.працы па руднічнай аэралогіі, фізіцы горных парод, выбухапажарабяспецы, цепла- і масаабмене, вентыляцыі жылых і прамысл. будынкаў.
Тв.:
Метановыделение при разработке пологих угольных пластов. М., 1964;
Борьба со взрывами газа в горных выработках. М., 1972;
Взрывчатые свойства и нейтрализация парогазо-пылевых смесей. Киев, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПА́ЛАЎ (Уладзіслаў Паўлавіч) (н. 9.8.1958, в. Імяніны Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д-рмед.н. (1996). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1975). З 1984 у Віцебскім мед. ун-це (з 1997 прарэктар, з 1999 адначасова заг. кафедры). Навук.працы па сардэчна-сасудзістых захворваннях насельніцтва розных рэгіёнаў Беларусі, у т. л. якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, радыеахоўных сродках, лекавых зборах.
Тв.:
Развитие дизадаптационного синдрома у населения, проживающего на загрязненных радионуклидами территориях // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯ́К (Мікалай Іванавіч) (н. 10.1.1945, г.п. Іўе Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), дзе і працаваў у 1979—91. З 1993 у Мед. цэнтры Мінскага трактарнага з-да (заг. аддзялення). Навук.працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва.
Тв.:
Поляризационные методы исследований в биологии и медицине. Мн., 1988 (у сааўт.);
Возрастная катаракта. Мн., 1997 (разам з Я.В.Баркоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЗІН (Уладзімір Іванавіч) (23.7.1859, Масква — 3.2.1922),
расійскі батанік і біяхімік, заснавальнік школы фізіёлагаў і біяхімікаў раслін. Акад. Пецярбургскай АН (1914). Вучань К.А.Ціміразева. Бацька А.У.Паладзіна. Скончыў Маскоўскі ун-т (1883). У 1889—1914 праф. Харкаўскага, Варшаўскага і Пецярбургскага ун-таў. Навук.працы па дыханні раслін, ролі ферментаў у гэтым працэсе. Даследаваў утварэнне і каардынацыю дзейнасці раслінных ферментаў, працэсы ператварэння бялкоў. Устанавіў розніцу паміж запаснымі бялкамі і бялкамі пратаплазмы, першаснымі і другаснымі прадуктамі іх распаду. Прапанаваў тэорыю дыхання раслін як сістэму ферментатыўных рэакцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛКА́НАЎ (Аляксандр Аляксеевіч) (25.5.1888, г. Кастрама, Расія — 10.1.1963),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1911). У 1917—21 праф. Пермскага, з 1930 Ленінградскага ун-таў. У 1939—45 дырэктар Ін-та зямной кары пры Ленінградскім ун-це, арганізатар (1949) і дырэктар Лабараторыі геалогіі дакембрыю АНСССР. Навук.працы па петралогіі інтрузіўных парод і геахраналогіі дакембрыйскіх парод Балтыйскага шчыта і Украіны. Распрацаваў структурную класіфікацыю плутонаў, прапанаваў калій-аргонавы метад вызначэння абс. ўзросту геал. фармацый. Ленінская прэмія 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́ВА (Таццяна Дзмітрыеўна) (н. 12.6.1953, Мінск),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1994). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1977 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (у 1993—99 заг. кафедры), у 1997—2000 дырэктар НДІфіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па псіхолага-пед. праблемах спорту, фіз. рэабілітацыі насельніцтва і аздараўленчай фізкультуры. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэорыі і методыцы стралк. спорту, падрыхтоўкі спецыялістаў па фіз. рэабілітацыі для лячэбных і лячэбна-прафілакт. устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯШЧУ́К (Юрый Міхайлавіч) (н. 10.2.1946, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1970). З 1972 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1988—93 заг. лабараторыі). Навук.працы па лясной фітапаталогіі.
Тв.:
Аб пашкоджанасці асобных форм елкі звычайнай каранёвай губкай (разам з М.І.Фёдаравым) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1978. № 5;
Использование биопрепарата пениофоры гигантской в сосновых насаждениях (з ім жа) // Лесное хозяйство. 1982. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКРА́ТАВА (Ганна Міхайлаўна) (16.2.1897, г. Адэса, Украіна — 25.5.1957),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1953), акад.АНБССР (1940), правадз.чл.АПН РСФСР (1944). Скончыла Новарасійскі ун-т (1917, Адэса), Ін-тчырв. прафесуры (1925). З 1925 у ВНУ Масквы, Ленінграда, Саратава, заг. сектара і нам. дырэктара Ін-та гісторыі АНСССР (1932—52), гал. рэдактар час. «Вопросы истории» (1953—57). Навук.працы па пытаннях гісторыі рас. і зах.-еўрап. рабочага руху, рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі. Дзярж. прэмія СССР 1946.