МІХАЛЁЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 12.11.1939, г. Маздок Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1962). З 1981 у БДУ. Навук. працы па тэорыі нелінейных сістэм аўтам. кіравання. Распрацаваў інтэграцыйны падыход да структурна-параметрычнага сінтэзу сістэм аўтам. кіравання з нелінейнымі разрыўнымі законамі кіравання.
Тв.:
Следящие системы с бесконтактными двигателями постоянного тока. М., 1979 (разам з У.П.Мілаўзоравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХІН (Мікалай Андрыянавіч) (16.7.1872, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 21.11.1946),
расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рвет.н. (1936), праф. (1919). Скончыў вет.ін-т у г. Юр’еў (1896, цяпер Тарту, Эстонія). З 1919 першы рэктар Маскоўскага вет. ін-та, потым заг. кафедры. Навук. працы па бактэрыялогіі і імуналогіі. Адкрыў узбуджальніка лептаспірозу буйн. раг. жывёлы, распрацаваў методыкі прыгатавання шэрагу вакцын і сываратак.
Тв.:
Курс частной микробиологии для ветеринарных врачей и студентов. М.; Л., 1926.
французскі гісторык рамантычнага кірунку. Чл. Акадэміі маральных і паліт.навук (1838). У 1834—36 праф. Сарбоны, у 1838—51 — Калеж дэ Франс. Напачатку прыхільнік ліберальнай манархіі, пазней — рэспублікі. За адказ прысягнуць Напалеону III пазбаўлены ў 1852 кафедры і пасады загадчыка гіст. секцыі Нац. архіва. Аўтар прац «Гісторыя Францыі» (т. 1—17, 1833—67), «Гісторыя французскай рэвалюцыі» (т. 1—7, 1847—53), «Касцюшка, дэмакратычная легенда» (1851) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛЬ ((Mohl) Гуга) (8.4.1805, г. Штутгарт, Германія — 1.4.1872),
нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў цыталогіі раслін. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1828). З 1832 праф. Бернскага, з 1835 — Цюбінгенскага ун-таў. Навук. працы па анатоміі і цыталогіі раслін. Апісаў утварэнне і будову вусцейка і эпідэрмісу, дзяленне клетак, будову многіх органаў раслін, назіраў утварэнне крухмалу ў хларафільных зернях. Даказаў клетачнае паходжанне сасудаў раслін. Прапанаваў класіфікацыю раслінных тканак. Увёў паняцце пратаплазмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЫ́ЧЫН (Сцяпан Іванавіч) (25.2.1940, в. Альшаны Столінскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.7.1990),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1963). З 1970 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (з 1988 нам. дырэктара). Навук. працы па вет. мікрабіялогіі, вірусалогіі, эпізааталогіі, мікалогіі і імуналогіі.
Тв.:
Инфекционный ринотрахеит крупного рогатого скота // Профилактика болезней жвачных на комплексах и фермах. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ТАЎ (Міхаіл Уладзіміравіч) (13.3.1908, Масква — 30.8.1982),
расійскі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1962). З 1959 у Маскоўскім геолагаразведачным ін-це, з 1957 у Геал. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэктоніцы складкавых абласцей Еўразіі. Адзін з аўтараў тэктанічных і геал. карт СССР, Еўропы і свету. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1969.
Тв.:
Тектоника и история развития Альпийской геосинклинальной области юга Европейской части СССР и сопредельных стран. М., 1949;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЧКО́ЎСКІ (Станіслаў Антонавіч) (н. 12.6.1935, в. Паўленкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аналіт. і фіз. хіміі. Д-рхім.н. (1995). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навук. працы па аналіт. хіміі і фізікахіміі сарбцыйных, іонаабменных і храматаграфічных працэсаў. Распрацаваў новы кірунак у хім. аналізе ультрамалых канцэнтрацый.
Тв.:
Аналитическая химия. 2 изд. Мн., 1991;
Сорбционно-колористический метод анализа следов тяжелых металлов (у сааўт.) // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1991. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАЖЫ́ЛАЎ (Валянцін Валянцінавіч) (18.5.1910, г. Люблін, Польшча — 14.6.1987),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі фіз.-мех.ін-т (1931). Працаваў у розных НДІ, з 1945 у Ленінградскім ун-це (з 1949 праф.). Навук. працы па тэорыі пругкасці і пластычнасці, разліку абалонак і трываласці карабельных канструкцый. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны статыстычныя і дынамічныя метады разліку суднаў, вызначаны нормы іх трываласці. Ленінская прэмія 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́МЕЦ ((Nĕmec) Богуміл) (12.3.1873, Прасек, паблізу г. Нові-Біджаў, Чэхія — 7.4.1966),
чэшскі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперым. цыталогіі раслін. Акад. Чэшскай АН (1918). Ганаровы член с.-г.АН у Стакгольме. Скончыў Пражскі ун-т (1895), працаваў у ім. У 1901—38 дырэктар Ін-та анатоміі і фізіялогіі раслін Пражскага ун-та. Навук. працы па ўплыве розных фактараў на дзяленне клетак, поліплаідыі, трапізмах, фізіялогіі росту і апладненні ў раслін, міка- і фітапаталогіі, гісторыі батанікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПТУНІ́ЗМ (ад лац. Neptunus бог Нептун),
геалагічная канцэпцыя паходжання горных парод канца 18 — пач. 19 ст.Засн.ням. вучоным А.Г.Вернерам на ўяўленнях аб паходжанні ўсіх горных парод (у т. л. вывергнутых) з вод першаснага Сусветнага акіяна, які ўкрываў паверхню Зямлі, а таксама з вод «сусветнага патопу», аб фарміраванні і пераўтварэнні іх у выніку марскога асадканамнажэння. З 1820-х г., калі былі абгрунтаваны навук. ўяўленні аб вывергнутых і асадкавых пародах, Н. страціў значэнне.