ІВА́ШЫН (Васіль Уладзіміравіч) (н. 9.5.1913, в. Ляхавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. літаратуразнавец, педагог. Акад. АПН СССР (1967), д філал. н. (1965), праф. (1973). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1938). З 1946 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1967—78 дырэктар НДІ педагогікі Мін-ва адукацыі Беларусі. Навук. працы па пытаннях тэорыі і гісторыі бел. л-ры, літ. сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання л-ры ў школе. Адзін з гал. кірункаў даследаванняў — Купалаўская спадчына. Аўтар манаграфій «М.​Горкі і беларуская літаратура пачатку XX ст.» (1956), «Ля вытокаў сацыялістычнага рэалізму» (1963), «Да вышынь рэалізму» (1983), «Выверанае жыццём» (1988), падручнікаў «Беларуская літаратура» для 8-га кл. (19-е выд. 1978, з В.​В.​Барысенкам; 7-е выд. 1988, з М.​А.​Лазаруком), для 9-га кл. (9-е выд. 1994, з Лазаруком).

Тв.:

Янка Купала: Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—1907 гг. Мн., 1953;

Рэвалюцыя 1905—1907 гг. і развіццё беларукай літаратуры. Мн., 1955.

т. 7, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУЧУ́К (Уладзімір Іванавіч) (27.8.1934, с. Матчэ Люблінскага ваяв., Польшча — 24.9.1992),

украінскі паэт, перакладчык. Скончыў Львоўскі ун-т (1958). Друкаваўся з 1955. Аўтар кніг паэзіі «Давер» (1959), «Санцапёк» (1962), «Дзівавід» (1979), «Насустрач» (1984), «Кругаварот» (1986) і інш., у якіх тэмы мірнага жыцця, вернасці, кахання. Шэраг вершаў прысвяціў Беларусі («Хатынь», «Свіцязь», «Вязынка» і інш.). Пісаў для дзяцей. Пераклаў на ўкр. мову зб. В.​Зуёнка «Пакаціўся клубочак» (1979), асобныя вершы М.​Багдановіча, Р.​Барадуліна, А.​Вярцінскага, А.​Гаруна, С.​Гаўрусёва, Л.​Геніюш, Н.​Гілевіча, С.​Грахоўскага, У.​Дубоўкі, У.​Караткевіча, Я.​Коласа, Я.​Купалы, А.​Лойкі, С.​Панізніка, П.​Панчанкі, Я.​Пушчы, А.​Сербантовіча, М.​Танка, К.​Цвіркі і інш. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Барадулін, Д.​Бічэль-Загнетава, Гілевіч, В.​Зуёнак, Караткевіч, Я.​Крупенька, Панізнік, М.​Рудкоўскі і інш.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Украінская савецкая паэзія. Мн., 1975. Т. 2;

Возера-бульдозера. Мн., 1978;

Рус. пер. — Братское эхо. М., 1981.

В.​А.​Чабаненка.

т. 9, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 8.2.1929, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1989), праф. (1993). Брат Г.​М.​Лыча. Скончыў Башкірскі пед. ін-т (1957). З 1958 працаваў настаўнікам, з 1962 у Ін-це гісторыі Нац. АН Беларусі, з 1989 вядучы навук. супрацоўнік. Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у сав. час, гісторыю бел. культуры, моўную палітыку на Беларусі ў 19—20 ст., міжнац. адносіны на Беларусі ў 20 ст. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1992—96.

Тв.:

Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943—1970 гг.). Мн., 1976;

Аграрный отряд рабочего класса Белоруссии. Мн., 1984;

Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик: На примере БССР (1917—1941 гг.). Мн., 1987;

Беларуская нацыя і мова. Мн., 1994;

Назвы зямлі беларускай. Мн., 1994;

Гісторыя культуры Беларусі. 2 выд. Мн., 1997 (разам з У.​І.​Навіцкім).

Г.М.Лыч.

т. 9, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАЎ (Васіль Антонавіч) (23.4.1889, г. Варонеж, Расія — 4.9.1972),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі; адзін з заснавальнікаў бел. школы педыятраў. Акад. АН Беларусі (1941, чл.-кар. 1940), д мед. н. (1921), праф. (1924). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Пецярб. ваенна-мед. акадэмію (1914). З 1924 заг. кафедры, з 1933 дэкан і нам. дырэктара Мінскага мед. ін-та. У 1940—47 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1941 заг. кафедраў Горкаўскага, Новасібірскага і Мінскага мед. ін-таў, адначасова з 1959 заг. Сектара геранталогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўмоўных астаткавых рэфлексах у дзяцей, пранікальнасці сасудаў галаўнога мозга, узбагачэнні мікраэлементамі прадуктаў харчавання, эпідэмічным і туберкулёзным менінгіце ў дзяцей.

Тв.:

Материалы к изучению условных следовых рефлексов у детей. Мн., 1926;

Минеральный спектр крови в динамике лейкозов у детей (разам з А.​К.​Усціновічам) // Докл. АН БССР. 1966. Т. 10, № 3;

Цинк в организме человека и животных. Мн., 1971 (разам з Т.​Л.​Дубінай).

В.А.Лявонаў.

т. 9, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЦІНКЕ́ВІЧ (Фелікс Станіслававіч) (1.2.1920, в. Машчонае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 13.8.1992),

бел. вучоны-эканаміст. Акад. АН Беларусі (1969, чл.-кар. 1966). Д эканам. н. (1964), праф. (1965). Скончыў БДУ (1946). З 1947 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (у 1964—80 дырэктар). Адначасова ў 1966—70 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па развіцці і размяшчэнні прадукц. сіл Беларусі, эфектыўнасці с.-г. вытворчасці. Даследаваў заканамернасці размяшчэння галін сельскай гаспадаркі і фарміравання с.-г. зон. Удзельнічаў у распрацоўцы навук. прагнозаў па комплексным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і развіцці прадукц. сіл Палесся. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар кн. «Эканамічная геаграфія Беларускай ССР» (1956), «Беларуская ССР» (1957), «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады» (1970).

Тв.:

Измерение эффективности работы сельскохозяйственных предприятий. Мн., 1975 (разам з А.​І.​Мяцельскім);

Факторный анализ эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1983 (у сааўт.);

Социально-экономическая эффективность сельскохозяйственного производства в АПК. Мн., 1986 (у сааўт.).

Ф.С.Марцінкевіч.

т. 10, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХНЮ́К (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 27.9.1947, в. Грушчаны Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1987), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1969). З 1992 дырэктар Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. У 1997—98 заг. аддзела Камісіі па міжнар. справах і нац. бяспецы Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. З 1998 у БДУ. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995), аўтараў і складальнікаў зб-каў дакументаў і матэрыялаў «Знешняя палітыка Беларусі» (т. 1—2, 1997—99), «Антон Луцкевіч: матэрыялы следчай справы НКУС БССР» (1997).

Тв.:

Крестьянство Белоруссии на пути к социализму: Историогр. очерк. Мн., 1979;

Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985;

Историческая наука БССР, 80-е годы. Мн., 1987 (разам з П.​Ц.​Петрыкавым);

Арыштаваць у высылцы: Дак. нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996;

Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіягр. Браніслава Тарашкевіча. Мн., 1999 (разам з А.​І.​Валахановічам).

т. 10, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВІЧЭ́НКА (Леанід Мікалаевіч) (н. 31.3.1914, с. Русанаўка Ліпавадалінскага р-на Сумскай вобл., Украіна),

украінскі літаратуразнавец, крытык. Чл.-кар. АН Украіны (1958). Д філал. н. (1958). Скончыў Кіеўскі ун-т (1939). Друкуецца з 1938; Даследуе гісторыю ўкр. л-ры, яе ўзаемасувязі з інш., пераважна слав. л-рамі. Аўтар прац «Паэзія і рэвалюцыя» (1956), «Не ілюстрацыя — адкрыццё!» (1967, Дзярж. прэмія Украіны імя. Т.​Шаўчэнкі 1968), «Жыццё як дзеянне» (1974), «Паэтычны свет Максіма Рыльскага (1910—1941)» (1980), «Тарас Шаўчэнка — паэт, змагар, чалавек» (1982) і інш. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі ўкраінскай літаратуры» (т. 1—8, 1967—71). У асобных артыкулах закранаў узаемаўплывы бел. і ўкр. пісьменнікаў, спецыфіку бел. прозы і паэзіі на прыкладзе твораў Я.​Купалы, Я.​Коласа, А.​Адамовіча, Я.​Брыля, З.​Бядулі, А.​Кулакоўскага, М.​Лынькова, І.​Мележа, П.​Панчанкі, І.​Шамякіна і інш.

Тв.:

Рус. пер. — О многообразии художественных форм и стилей в литературе социалистического реализма. М., 1959;

Не иллюстрация — открытие! М., 1969.

В.​Я.​Буран, В.​А.​Чабаненка.

т. 11, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́РГІШ (Вячаслаў Пятровіч) (н. 28.11.1949, в. Маркаўшчына Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. філосаф і сацыёлаг. Д філас. н. (1992). Скончыў БДУ (1977). З 1985 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах філасофіі культуры, сацыялогіі рэлігіі, паліт. сацыялогіі, гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да метадалогіі вывучэння філас. і культ.-гіст. аспектаў хрысц. светапогляду, станаўлення грамадз. супольнасці і бел. паліт. культуры як культуры паліт. кансэнсусу асн. сац. груп, дынамікі сац.-паліт. працэсаў і развіцця нац. самасвядомасці ва ўмовах дзярж. незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Тв.:

Античная философия и происхождение христианства. Мн., 1986;

Древняя Русь: Образование Киевского гос-ва и введение христианства. Мн., 1988;

Франциск Скорина — белорусский гуманист, просветитель, первопечатник. Мн.. 1989 (у сааўт.);

Истоки христианства: культурно-ист. генезис. Мн., 1991;

Динамика социальных процессов в условиях государственной независимости Беларуси: Социол. анализ: Сб. науч. тр. Мн., 1999 (у сааўт.).

т. 11, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛО́ТНІКАЎ (Браніслаў Аляксандравіч) (н. 15.12.1940, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1981), праф. (1982). Скончыў БДУ (1969). З 1971 у БДУ (у 1992—93 заг. кафедры, у 1996 дэкан філал. ф-та), з 1998 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Асн. працы па агульным, слав. і бел. мовазнаўстве. Аўтар кніг: «Дыстрыбутыўнастатыстычны аналіз лексічных значэнняў» (1979), «Асновы семасіялогіі» (1984), «Аб форме і змесце ў мове» (1989), «Семіётыка тэксту» (1992), «Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў» (1999), «Фанетыка і марфалогія беларускай мовы» (2000), сааўтар прац «Чэшская мова» (з Н.​В.​Івашынай), «Руска-чэшскі і чэшска-рускі слоўнік агульнагеаграфічных тэрмінаў» (абедзве 1985), «Дыхатамічная лексікалогія» (1989, з В.​П.​Трайкоўскай) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.

Тв.:

Общее языкознание: Сущность и история языка. 2 изд. Мн., 1993 (разам з Н.​Б.​Мячкоўскай, А.​Я.​Супруном);

Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994;

Общее языкознание: Структура языка. Типология языка и лингвистика универсалий. 2 изд. Мн., 1995 (у сааўт.).

т. 12, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАКО́ПАЎ (Пётр Яфімавіч) (13.9.1909, в. Старая Мілееўка Магілёўскага р-на — 24.6.1980),

бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Чл.-кар. АН Беларусі (1950), д с.-г. н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). З 1946 і з 1953 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі, з 1950 у Мін-ве сельскай гаспадаркі Беларусі (з 1961 нач. Упраўлення). З 1969 у Бел. НДІ земляробства (заг. аддзела). Навук. працы па ўкараненні ў с.-г. вытв-сць найб. рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб, па прадукцыйнасці с.-г. культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.

Тв.:

Правильные севообороты и рациональное использование земли. Мн., 1973;

Основы севооборотов в северо-западных и западных районах СССР. Л., 1974 (разам з М.​Ф.​Сціхіным);

Рациональные севообороты — необходимое условие увеличения производства зерна в районах Белорусского Полесья. Мн., 1978 (разам з В.​М.​Гарошка).

П.Я.Пракопаў.

т. 12, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)