МАНГЕ́ЙМ (Аляксандр Яўхімавіч) (1892, Мінск — 4.3.1959),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1934), праф. (1935). Скончыў Парыжскі ун-т (1914). З 1922 у БДУ (мед.ф-т), з 1934 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. У 1941—55 у Душанбінскім і Чарнавіцкім мед. ін-тах.
Навук. працы па пытаннях хірургіі дзіцячага ўзросту, артрытах, лячэнні параненых і інш.
Тв.:
Дзіцячая хірургія. Мн., 1933;
Патогенез, клиника и лечение послеродового лактационного мастита. Мн., 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКС (Васіль Аскаравіч) (18.5.1898, г. Харкаў, Украіна — 19.10.1980),
бел. вучоны ў галіне артапедыі і траўматалогіі. Д-рмед.н. (1951), праф. (1952). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў харкаўскія ун-т (1920) і мед.ін-т (1925). З 1953 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па рэгенерацыі касцявой тканкі, праблемах прыроджанага вывіху бядра і закрытых пераломаў касцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Уладзімір Аркадзевіч) (н. 13.3.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб і педыятрыі. Д-рмед.н., праф. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1979), з 1982 працуе ў ім. Навук. працы па цытамегалавіруснай інфекцыі, імунапатагенезе, клінічнай імуналогіі, інфекц. хваробах дзяцей.
Тв.:
Инфекционные болезни у детей. Мн., 1997 (разам з А.П.Сушко, Л.М.Тупковай);
Цитомегаловирусная инфекция как фактор иммуносупрессии для детей первого года жизни // Эпидемиология и инфекционные болезни. 1998. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЯЙКО́Ў (Рыгор Паўлавіч) (н. 25.2.1929, в. Мадора Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954), працуе ў ім (у 1963—94 заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні дыягностыкі, лячэнні і прафілактыцы рэўматычных хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧУ́ЛІН (Яўген Рыгоравіч) (н. 7.2.1939, Масква),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1964). З 1989 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па флебалогіі, экстракарпаральнай гемасорбцыі, хірург. гепаталогіі, неадкладнай мед. дапамозе ў экстрэмальных сітуацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ШЧАНКА (Міхаіл Васілевіч) (н. 13.12.1940, г. Мікалаеў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1985), праф. (1986). Скончыў Растоўскі-на-Доне ун-т (1967). З 1980 у Магілёўскім ун-це (заг. кафедры, у 1986—98 прарэктар). Навук. працы па ўзроставай фізіялогіі, фізіялогіі стрававання.
Тв.:
Основные физиологические термины и понятия: (Рус.-бел. эквивалент). Могилев, 1996 (разам з М.А.Аўласевічам);
Основы физиологии нервной системы. Могилев, 1998 (разам з М.В.Акулічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЖАЕ́ЎСКАЯ (Вольга Іванаўна) (12.11.1904, в. Бязуеў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1981),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д-рбіял.н. (1974). Скончыла БДУ (1931). З 1949 у Ін-це біялогіі, Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі. Навук. працы па фауне, экалогіі, марфалогіі лускакрылых насякомых (совак) і нематод — шкоднікаў с.-г. культур.
Тв.:
Нематоды главнейшых полевых культур БССР. Мн., 1953;
Чешуекрылые (Lepidoptera) Белоруссии: Кат.Мн., 1976 (разам з А.М.Літвінавай, Р.У.Малчанавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕТЭО́Р»,
1) расійская метэаралагічная касм. сістэма. Складаецца з ШСЗ«Космас» і «М.», пунктаў прыёму, апрацоўкі і распаўсюджвання метэаінфармацыі, службы кантролю і кіравання бартавымі сістэмамі ШСЗ. Прызначана для збору метэаінфармацыі, а таксама навук. даследаванняў. Распрацавана ў СССР, функцыянуе з 1967.
2) Серыя метэаралагічных ШСЗ. Тэлевізійная і інфрачырвоная апаратура, устаноўленая на «М.», дае магчымасць за 1 абарот вакол Зямлі атрымліваць інфармацыю з 20% плошчы зямнога шара. З сакавіка 1969 запушчана больш за 50 «М.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁЛЕР, Малер (Muller) Герман Джозеф (21.12.1890, Нью-Йорк — 5.4.1967), амерыканскі генетык, адзін з заснавальнікаў радыяцыйнай генетыкі. Скончыў Калумбійскі ун-т (1910). З 1925 праф. ун-та штата Тэхас. З 1933 у Ін-це генетыкі АНСССР. У 1937—40 у Эдынбургскім ун-це (Шатландыя). У 1945—64 праф. ун-та штата Індыяна. Навук. працы па храмасомнай тэорыі спадчыннасці, заканамернасцях мутацыйнага працэсу. Даказаў магчымасць штучнага выклікання мутацый пад уздзеяннем рэнтгенаўскага апрамянення. Нобелеўская прэмія 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ СТУ́ДЫЯ КІНАХРО́НІКІ.
Існавала ў 1935—41 у Мінску. Створана на базе сектара кінахронікі кінаарганізацыі Белдзяржкіно. Выпускала кіначасопіс «Савецкая Беларусь», дакумент., навук.-папулярныя і навуч. фільмы, здымала сюжэты пра жыццё рэспублікі для ўсесаюзных кіначасопісаў. Сярод лепшых фільмаў: «Пушкін», «Асваенне балот у БССР» (абодва 1939), «Права на працу», «Права на адукацыю», «Права на адпачынак» (усе 1938), «Ардэнаносная БССР» (1939), «З хутароў — у калгасныя сядзібы» (1940), «Адроджанае Палессе» (1941) і інш.