літарнае пісьмо, створанае ў 2 ст. егіпцянамі—перакладчыкамі Бібліі на стараж.-егіп. мову для прапаганды хрысціянства сярод егіпецкага насельніцтва. Складанае і спецыфічнае егіпецкае пісьмо, якім да таго часу карысталіся егіпцяне, было непрыдатным для перакладу іншамоўнага тэксту. У аснову К.п. быў пакладзены грэч. алфавіт: 24 крыху відазмененыя грэч. літары і дададзены 8 знакаў дэматычнага пісьма (спрошчанага егіп.), што перадавалі гукі, для пазначэння якіх не было грэч.літар. З выцясненнем копцкай мовы К.п. выйшла з ужытку і захавалася толькі ў рэліг. тэкстах коптаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНДЗО́Ў Рыгор Васілевіч (н. 23.4.1916, в. Рэчкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Гомельскі заатэхнікум (1937), Краснадарскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), 1-ю Разанскую вышэйшую ваен. школу штурманаў і лётчыкаў авіяцыі далёкага дзеяння (1942), Краснадарскую вышэйшую афіцэрскую авіяц. школу (1952). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, штурман бамбардзіровачнай эскадрыллі авіяцыі далёкага дзеяння. Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, прарыву блакады Ленінграда, Бел. аперацыі 1944, баёў на Украіне, у Прыбалтыцы і Польшчы, штурму Берліна; зрабіў 255 баявых вылетаў, з іх 24 да партызан Беларусі. Да 1963 у Сав. Арміі, да 1973 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАКО́ЎСКІ Аляксей Елісеевіч [16.3.1877, 4-ы Жэхсагонскі наслег Аляксееўскага р-на, Рэспубліка Саха (Якуція) —6.6.1926), якуцкі паэт, вучоны-асветнік; класік якуцкай л-ры. Аўтар песні «Заклінанне Баяная» (1900) — першага літ. твора на як. мове. У паэмах «Партрэты якутак» (1904), «Скупы багач» (1907), «Пракляты да нараджэння» (1913), «Надыход лета» (1924) адлюстраваў побыт і поравы дарэв. Якуціі, выступаў з асуджэннем самадзяржаўя, заклікаў дакульт. абуджэння народа. Адзін з першых даследчыкаў мовы, фальклору, гісторыі і этнаграфіі Якуціі. Аўтар навук. прац «Матэрыялы да вывучэння вераванняў якутаў» (1923), «Якуцкія прыказкі і прымаўкі» (1925) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́С (Lavisse) Эрнест (17.12.1842, Ле-Нув’ён-ан-Цьераш, Францыя — 18.8.1922),
французскі гісторык. Чл.Франц. акадэміі (1892), праф. Сарбоны (1888). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1865), у 1904—19 яе дырэктар. Пасля паражэння Францыі ў франка-прускай вайне 1870—71 вывучаў гісторыю Германіі, пераважна Прусіі, спрабуючы знайсці тлумачэнне яе ваен. і паліт. поспехам. Адзін з рэдактараў (з А.Рамбо) і аўтараў калект. прац «Сусветная гісторыя з IV ст.да нашага часу» (т. 1—12, 1893—1901), «Гісторыя Францыі са старажытнасці да рэвалюцыі» (т. 1—9, 1903—11) і «Гісторыя сучаснай Францыі ад рэвалюцыі да міру 1919» (т. 1—10, 1920—22).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕПІДАДЭ́НДРАНАВЫЯ [ад грэч. lepis (lepidos) луска + dendron дрэва], лускадрэвы,
парадак вымерлых дзеразападобных раслін. Існавалі ў каменнавугальным і пермскім перыядах (каля 350—250 млн. гадоў назад) ва ўмовах трапічнага клімату.
Выш. ствала да 30 м, дыям. каля асновы да 2 м. Дрэвападобныя разнаспоравыя расліны. Ствол прамы, дыхатамічна разгалінаваны ў верхняй частцы. Драўніна ўкрыта тоўстай карой з рамбічнымі або верацёнападобнымі лісцевымі падушачкамі. Лісце лінейнае, шыла- або ланцэтападобнае даўж.да 1 м, шыр. каля 1 см. Стробілы (органы размнажэння) адна- або двухполыя, дасягалі даўж. 50 см і дыям. 5 см. Па рэштках Л. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУТО́К (Mergus albellus, або Mergellus albellus),
вадаплаўная птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі. На Беларусі зрэдку гняздуецца, трапляецца на сезонных пралётах, часам на ПдЗ зімуе.
Даўж. да 46 см, маса да 800 г. Самец белы, з чорнай спінай; на патыліцы, паміж дзюбай і вачыма па чорнай пляме. На галаве чубок з доўгіх белых пёраў. Дзюба і лапы шэрыя. Самкі і маладыя птушкі шэрыя з карычневай галавой, белымі шчокамі і брушкам. Кормяцца воднымі насякомымі, моладдзю рыб. Добра ныраюць. Гнёзды ў дуплах. Нясуць 6—12 яец. Іл.гл.даарт.Крахалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ХАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад г. Полацк, каля г. Наваполацк. Пл. 0,43 км², даўж. каля 1,7 км, найб.шыр. 330 м, найб.глыб. 20,7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,8 км. Пл. вадазбору 4,7 км². Схілы катлавіны выш.да 5 м, параслі лесам. Ёсць шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пн забалочаныя. Падводная ч. катлавіны складаецца з паўн. (глыб.да 4,5 м) і паўд. (глыб., 20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыб. 3 м. Ложа даглыб. 2 м выслана пяском, ніжэй — сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 8 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,58 км², даўж. больш за 1,9 км, найб.шыр. 510 м, найб.глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі больш як 4,8 км. Пл. вадазбору 14,2 км². Схілы катлавіны выш.да 19 м, разараныя, на У і Пн параслі лесам. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ пад хмызняком. Дно даглыб. 1,5—2 м (на Пнда 6,5 м) выслана пяском, ніжэй — сапрапелем і ілам. Зарастае слаба. Выцякае ручай у воз. Огзіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 24 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,23 км², даўж. 940 м, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 13,3 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору 7,32 км². Схілы катлавіны выш.да 22 м (на Пд 6—8 м), разараныя, у ніжняй ч. пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і З нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн часткова сплавінныя. На З забалочаная пойма шыр.да 70 м. Дно даглыб. 1,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛДА́ЎСКАЯ МО́ВА,
адна з раманскіх моў (балканараманская падгрупа); дзярж. мова Малдовы. Мае 4 групы гаворак: паўн.-зах., паўн.-ўсх., паўд.-зах., цэнтральную. Блізкая дарумынскай мовы і характарызуецца тымі ж асаблівасцямі граматычнага ладу. Нязначныя адрозненні ад рум. мовы на ўзроўні літ. нормы, часткова ў фанетыцы (крыху бліжэйшая да размоўнай мовы) і ў лексіцы (большая колькасць запазычанняў з рус. мовы). Пісьменства з 15—16 ст. на аснове кірыліцы (да 19 ст.), потым — рус.грамадз. шрыфт (у 1932—39 лацініца); з 1989 лац. графіка.
Літ.:
Очерк современного молдавского литературного языка. Кишинев, 1967;
Социально-историческая обусловленность развития молдавского национального языка. Кишинев, 1983.