КАРЭЛЯ́ЦЫЯ ў мовазнаўстве,

узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць моўных элементаў, у аснове якой частковыя адрозненні матэрыяльных або функцыян. уласцівасцей структурных элементаў мовы. Выкарыстоўваецца на ўсіх моўных узроўнях. Найб. распрацавана фаналагічная К. Гэта сістэма проціпастаўленняў, што апіраюцца на адну дыферэнцыяльную (карэляцыйную) прыкмету. У бел. мове сістэма зычных фанем апіраецца на К. цвёрдых-мяккіх, глухіх-звонкіх, шыпячых-свісцячых, выбухных-афрыкатыўных зычных.

Найб. значнымі з’яўляюцца К. цвёрдых-мяккіх (14 пар): «п-п’», «б-б’», «м-м’», «в-в’», «ф-ф’», «т-ц’», «д-дз’», «с-с’», «з-з’», «н-н’», «л-л’», «к-к’», «г-г’», «х-х’» («пат-п’ат», «[б]ыць-[б’]іць», «ко[н]-ко[н’]») і глухіх-звонкіх (11 пар): «б-п», «б’-п’», «д-т», «дз’-ц’», «з-с», «з’-с’», «ж-ш», «дж-ч», «г-х», «g-к», «дз-ц» («бас—пас», «біць—піць», «каса—каза»). К. шыпячых-свісцячых складаюць «с-ш», «с’-ш», «з-ж», «з’-ж», «ц-ч», «дз-дж» («сыр—шыр», «[з’]аць—жаць», «чараваць—цараваць»). К. выбухных-афрыкатыўных грунтуюцца на проціпастаўленні спалучэнняў «гс-ц», «тш-ч» («а[тш]умець—а[ч]умець», «па[тс]адзіць—па[ц]адзіць»). У пэўных фанет. умовах чл. карэляцыйных радоў нейтралізуюцца — супадаюць у адным элеменце пары. Напр., у канцы слоў глухія-звонкія прадстаўлены толькі глухімі: «каса—каза—[кос]» (у арфаграфіі «кос» і «коз»). Большасць фанем бел. мовы ўваходзіць у некалькі К. (напр., фанема «з» ёсць у К. глухіх-звонкіх, цвёрдых-мяккіх, шыпячых-свісцячых).

Літ.:

Трубецкой Н.С. Основы фонологии: Пер. с нем. М., 1960;

Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

А.​І.​Падлужны.

т. 8, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́НЧЫК (Мікола) (Мікалай Міхайлавіч; н. 1.8.1923, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. літ.-знавец і крытык. Д філал. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1952). Настаўнічаў. У 1957—70 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1970 заг. кафедры бел. л-ры Гомельскага ун-та, з 1980 — Мінскага ун-та культуры. Даследуе праблемы народнасці л-ры, узаемадзеянне л-ры і фальклору, асновы бел. вершаскладання, творчасць Я.​Купалы, Я.​Коласа, М.​Багдановіча, А.​Куляшова, П.​Глебкі і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 2, 1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (на рус. мове, 1977), падручнікаў для студэнтаў пед. ін-таў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (т. 1, 1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985). У 1973—85 гал. рэдактар рэсп. навук. зб. «Беларуская літаратура».

Тв.:

Максім Багдановіч і народная паэзія. Мн., 1963;

Аркадзь Куляшоў. Мн., 1964;

Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1969;

Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973;

«Сымон-музыка» Якуба Коласа і традыцыі фінскага эпасу // Бел. літаратура. Мн., 1982;

Вып. 10;

Классики белорусской литературы Янка Купала и Якуб Колас в контексте славянских культур // Славянские культуры и мировой культурный процесс. Мн., 1985.

М.Грынчык.

т. 5, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АКАДЭ́МІЯ (БСГА). Засн. паводле ўказа Сената ад 24.4.1836, адкрыта ў 1840 у маёнтку Горы-Горкі (каля Горак Магілёўскай губ.) пад наз. Горы-Горацкая земляробчая школа, з 1848 — Горы-Горацкі земляробчы інстытут. У 1925 да яго далучаны Бел. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (засн. ў Мінску ў 1922) і створана Бел. с.-г. акадэмія. У 1931 акадэмія падзелена на 11 галіновых ін-таў. У 1933 яны зноў аб’яднаны ў адну ВНУ — Беларускі с.-г. ін-т (у Горках). У 1948 перайменаваны ў БСГА. У 1994/95 навуч. г. ф-ты: агранамічны, зоаінжынерны, землеўпарадкавання, механізацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыі і воднай гаспадаркі, эканамічны, бухгалтарскага ўліку, павышэння кваліфікацыі. Створаны новыя кірункі навук. даследаванняў: біятэхналогія ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, с.-г. экалогія. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1947, дактарантура з 1990. Мае н.-д. лабараторыі, выліч. цэнтр, доследную станцыю, кансультацыйныя пункты, друкарню, конна-спарт. школу.

Адзін з навучальных карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

т. 2, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛЫ (Уладзімір Аляксеевіч) (8.6.1922, г. Краснадар, Расія — 17.8.1994),

бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм. Акад. АН Беларусі (1972, чл.-кар. 1969), д тэхн. н., праф. (1971). Засл. вынаходнік Беларусі, засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Ін-т інжынераў чыг. транспарту ў Растове-на-Доне (1945). З 1953 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту, з 1969 дырэктар Ін-та механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі і адначасова да 1973 рэктар Гомельскага ун-та. У 1973—87 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, адначасова ў 1978—83 рэктар БДУ. Навук. працы па даследаванні ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фіз.-мех. ўласцівасцямі, стварэнні новага класа кампазіцыйных матэрыялаў, адгезійнай і кагезійнай трываласці металапалімераў. Прапанаваў асновы разліку і канструявання металапалімерных вырабаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);

Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);

Трибология: исслед. и приложения: Опыт США и стран СНГ. М., 1993 (у сааўт.).

т. 3, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Андрэй Сяргеевіч) (29.6.1925, С.-Пецярбург — 13.4.1989),

бел. вучоны-фізіёлаг. Акад. АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1972), д біял. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1954). З 1957 вучоны сакратар, з 1960 нам. дырэктара, адначасова (з 1970) заг. лабараторыі Ін-та фізіялогіі АН Беларусі. З 1973 Гал. вучоны сакратар Прэзідыума АН Беларусі, у 1978—87 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні ўздзеянняў гравітацыі і вібрацыі на арганізм чалавека і жывёлы. Выявіў структурна-функцыян. арганізацыю некат. саматычных і вегетатыўных рэакцый арганізма на ўздзеянне дынамічных фактараў, вызначыў некат. механізмы ўзнікнення і развіцця гэтых рэакцый. Даследаваў ролю мацярынскага арганізма пры адаптацыі эмбрыёна і плода да пастаяннага ўздзеяння паскарэння і вібрацыі і механізмы фарміравання ў эмбрыягенезе і антагенезе кампенсаторных нейрагумаральных рэакцый арганізма на ўздзеянне гэтых фактараў.

Тв.:

Лабиринтные и экстралабиринтные механизмы некоторых соматических и вегетативных реакций на ускорение. Мн., 1969.

т. 6, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЮБА́ЙЛА (Павел Кузьміч) (5.8.1931, в. Кукарава Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 24.1.1995),

бел. крытык і літ.знавец. Д філал. н. (1973), праф. (1982). Скончыў БДУ (1954). Настаўнічаў, з 1960 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкаваўся з 1950. Даследаваў сучасную бел. л-ру, асн. тэндэнцыі і заканамернасці развіцця рамана, стылявыя кірункі ў прозе. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.​Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове).

Тв.:

Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1964;

Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. Мн., 1973;

Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе. Мн., 1978;

У вялікай дарозе. Мн., 1981;

Беларускі раман: Гады 70-я. Мн., 1982;

Панарама сучаснай беларускай прозы. Мн., 1986;

У пошуках духоўных каштоўнасцей. Мн., 1987;

Станоўчы герой у беларускай літаратуры: Сав. перыяд;

Кн. для настаўніка. Мн., 1990.

П.К.Дзюбайла.

т. 6, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАДЫШКІЛІЯ́НІ (Атар Міхайлавіч) (н. 21.8.1923, г. Новачаркаск, Расія),

балетмайстар і оперны рэжысёр. Засл. арт. Расіі (1961). Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1955). З 1955 балетмайстар у розных т-рах Расіі. З 1965 гал. балетмайстар, у 1972—76 гал. рэжысёр Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1976 гал. рэжысёр Ніжагародскага т-ра оперы і балета. Д.-балетмайстру ўласцівы сцвярджэнне рэаліст. вобразнасці, пошукі ў галіне сцэн. формы. Актыўна супрацоўнічаў з бел. кампазітарамі. Першы пастаноўшчык балетаў «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969), «Тыль Уленшпігель» (1974) Я.​Глебава, «Пасля балю» Г.​Вагнера (1971). Сярод інш. пастановак на бел. сцэне: балеты «Спартак» А.​Хачатурана (1964), «Пер Гюнт» на муз. Э.​Грыга (1966), «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева (1968), оперы «Хаваншчына» М.​Мусаргскага (1970), «Пікавая дама» (1972) і «Іаланта» (1975) П.​Чайкоўскага, «Дон Жуан» В.​А.​Моцарта (1973), «Русалка» А.​Даргамыжскага (1974). У Ніжагародскім т-ры паставіў балет «Маленькі прынц» Глебава (1982).

А.​І.​Калядэнка.

А.М.Дадышкіліяні.

т. 6, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАНІЛО́ВІЧ (Ігнат Мікалаевіч) (10.8.1787, в. Грынявічы Бельскага пав. Падляшскага ваяводства, Польшча — 12.7.1843),

гісторык, правазнавец, адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў Беларусі і Літвы. Праф. (1822). Скончыў Віленскі ун-т (1812), дзе ў 1814—24 выкладаў права. Пасля раскрыцця т-ва філаматаў звольнены з працы. У 1825—29 праф. Харкаўскага ун-та; у 1830—35 працаваў у Пецярбургу ў камісіі М.​М.​Спяранскага па падрыхтоўцы законаў для зах. губерняў. У 1835—42 выкладаў права ў Кіеўскім і Маскоўскім ун-тах. Займаўся зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экз. Статутаў ВКЛ, падрыхтаваў першае навук. выданне Статута ВКЛ 1529 (выд. у 1841), апублікаваў бел.-літ. летапіс 1446 паводле Супрасльскага рукапісу. Апісаў, пераказаў змест і часткова апублікаваў каля 2500 розных пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы. Працы Д. сталі пачаткам навук. даследавання бел.-літ. летапісання.

В.​А.​Чамярыцкі.

І.М.Даніловіч. Партрэт работы Р.​Жукоўскага. 1846.

т. 6, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАРО́ЖКІН (Мікалай Апанасавіч) (14.12.1905, в. Гарохаўка Бранскай вобл., Расія — 27.4.1993),

бел. вучоны-міколаг і фітапатолаг. Акад. АН Беларусі (1962, чл.-кар. 1950), Акадэміі с.-г. н. (1959—61), д с.-г. н. (1934), праф. (1933). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў БСГА (1927). З 1948 дырэктар Ін-та біялогіі АН Беларусі, з 1959 дырэктар Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, заг. лабараторыі імунітэту, у 1976—77 заг. лабараторыі ніжэйшых раслін Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні біялогіі і відавога складу ўзбуджальнікаў вірусных хвароб збожжавых і бабовых культур, бульбы, таматаў і інш., агратэхн. метадах барацьбы з узбуджальнікамі раку бульбы, яе хваробамі і шкоднікамі. Адзін з аўтараў сартоў бульбы Лошыцкі, Кандыдат, Агеньчык, Тэмп, Беларускі ранні, Паўлінка і інш. Дзярж. прэмія СССР 1974.

М.А.Дарожкін.

Тв.:

Фитофтороз картофеля и томатов. Мн., 1976 (у сааўт.);

Болезни бобовых культур. Мн., 1978 (у сааўт.);

Болезни картофеля. Мн., 1979 (разам з С.​І.​Бельскай).

т. 6, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫТКО́Ў (Барыс Сцяпанавіч) (11.9.1882, г. Ноўгарад, Расія — 19.10.1938),

рускі пісьменнік. Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1906), Петраградскі політэхн. ін-т (1916). Працаваў іхтыёлагам, капітанам н.-д. судна, штурманам парусніка, рабочым-металістам, кіраўніком тэхн. вучылішча, быў марскім афіцэрам і інш. Друкаваўся з 1924. Аўтар марскіх аповесцей (зб-кі «Злое мора», 1924; «Марскія гісторыі», 1925—37), п’ес («Пяты мост», 1927, «Сем агнёў», 1929), навук.-маст. кніг («Пра гэтую кнігу», 1927, «Параход», 1935, і інш.), «Апавяданняў пра жывёл» (1935). Стварыў дзіцячую аповесць-энцыклапедыю «Што я бачыў» (1939) і інш. На бел. мову творы Ж. пераклаў С.​Міхальчук і інш.

Тв.:

Избранное. М., 1988;

Рассказы о животных. М., 1988;

Что я видел. М., 1993;

Бел. пер. — Пра малпачку. Вільня, 1933;

Марскія гісторыі. Мн., 1938;

Марскія гісторыі. М., 1961.

Літ.:

Жизнь и творчество Б.​С.​Житкова. М., 1955;

Чуковская Л. Борис Житков. М., 1955;

Черненко Г.Т. Вечный Колумб. Л., 1982.

І.​У.​Саламевіч.

т. 6, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)