«КРЫВІ́ЦКІ ВЯЗО́К»,
бел асветнае т-ва ў Пецярбургу ў 1868—70. Стваральнік і кіраўнік («галава») — паэт В.Савіч-Заблоцкі. Мела на мэце дасканала вывучаць бел. мову, выдаваць папулярныя кнігі і падручнікі для «чарналюду»; збірала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Распалася з-за рэпрэсій з боку рас. улад.
т. 8, с. 496
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РЫНА,
вёска ў Віцебскім р-не, на правым беразе р. Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад Віцебска. 317 ж., 117 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Магіла М.Ф.Сільніцкага, які загінуў у Курынскім баі 1942.
т. 9, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАВА́Я СЛАБАДА́,
вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдУ ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Міханавічы. 1238 ж., 473 двары (1999). Лесапільня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 9, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́САЯ ГАРА́,
другі па вышыні пункт Беларусі ў Мінскім р-не, за 21 км на Пн ад Мінска; выш. 342 м. Займае цэнтр. буйнаўзгорыстую ч. Лагойскага ўзвышша. Складзена з марэнных суглінкаў. Глебы змытыя ў выніку эрозіі. На гары сухадольныя лугі і ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці.
т. 9, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́ШЫНА,
вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Калодзежскага с/с і эксперым. базы «Натальеўск». За 8 км на У ад г. Чэрвень, 68 км ад Мінска, 38 км ад чыг. ст. Пухавічы. 435 ж., 162 двары (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 9, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́СКАВІЧЫ,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на З ад г.п. Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Рабкор. 553 ж., 198 двароў (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму.
т. 9, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАЎКА,
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад г. Любань, 177 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 102 ж., 50 двароў (1999). Аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 9, с. 437
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЧ (англ. match),
спаборніцтва паміж дзвюма або некалькімі камандамі, спартсменамі. Тэрмін узнік у 2-й пал. 19 ст. Праводзяцца ў розных відах спорту паміж камандамі (напр., спарт. гульні, лёгкаатлетычныя М.) і асобнымі спартсменамі, у т. л. за званне чэмпіёна свету (напр., па шахматах) і інш.
т. 10, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРАЧА́НКА,
рака ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Ясельда (бас. р. Прыпяць). Даўж. 24,3 км. Пл. вадазбору 149 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Выжлавічы, цячэ ў межах раўніны Загароддзе. Ад вытоку на працягу 16,5 км рэчышча каналізаванае.
т. 10, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУРА́ТА,
горад на ПнЗ Лівіі, на Міжземным м. Каля 400 тыс. ж. з прыгарадамі (1997). Порт за 10 км ад М. — Каср-Ахмад (Марына). Вузел аўтадарог. Гандл.-трансп. цэнтр. Металургічны комплекс; перапрацоўка прыроднага газу. Харч. прам-сць. Саматужная вытв-сць, у т. л. дываноў.
т. 10, с. 475
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)