РАВІ́НСКІ (Антон Фёдаравіч) (н. 13.3.1952, в. Краглі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1972). З 1977 у Брэсцкім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па квантавай тэорыі фазавых ператварэнняў у сістэмах паўправаднік — метал і праваднік — звышправаднік. Распрацаваў методыку разліку на ЭВМ электронных энергетычных спектраў, параметраў электрон-фаноннага ўзаемадзеяння, тэрмадынамічных функцый паўправаднікоў і звышправаднікоў.

Тв.:

О корреляции между температурными зависимостями ширины запрещенной зоны и энтальпии полупроводниковых кристаллов // Физика и техника полупроводников. 1998. Т. 32, №9;

Квантовая теория динамики кристаллической решетки. Брест, 1998.

т. 13, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАВІ́НСКІ (Віктар Вікенцьевіч) (н. 7.7.1943, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д тэхн. н. (1996). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у БДУ. З 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1980 заг. лабараторыі). Навук. працы па стварэнні высоканадзейных хуткадзейных спецыялізаваных, сістэм на базе нетрадыцыйных метадаў выканання арыфм. аперацый і сучасных канцэпцый пабудовы высокапрадукцыйных выліч. сродкаў. Дзярж. прэмія СССР 1991.

Тв.:

Системы технического зрения: (принципиальные основы, аппаратное и мат. обеспечение). Л., 1988 (у сааўт.);

Градиентнорелаксационная технология формирования поля направлений для дактилоскопических изображений (у сааўт.) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2000. №1.

т. 13, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАВУ́ЦКІ (Васіль Іванавіч) (н. 6.12.1938, в. Колкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ваен. тэхнікі. Д тэхн. н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1988). Вынаходнік СССР (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1959). З 1962 у Мінскім вышэйшым інж. зенітна-ракетным вучылішчы ППА (у 1976—82 нач. кафедры, з 1982 нам. нач. вучылішча). Навук. працы па аналізе і сінтэзе складаных сістэм ваен. прызначэння. Аўтар навуч. дапаможнікаў.

Тв.:

Основы устройства и эксплуатации пункта управления и целераспределения. М., 1983;

Устройство и эксплуатация средств управления системой. М., 1992.

т. 13, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЗІВО́НАЎ (Юрый Якаўлевіч) (н. 5.8.1937, с. Наяхан Паўн.-Эвенкскага раёна Магаданскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д мед. н. (1982), праф. (1984). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1961). З 1964 у Віцебскім мед. ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па мадэліраванні фізіял. і патафізіял. працэсаў, фізіялогіі і патафізіялогіі сістэм кровазвароту і згусання крыві, фібрынолізу, кінінагенезу прэсарна-дэпрэсарнага дзеяння.

Тв.:

Активация системы комплемента и некоторые реакции сердечно-сосудистой системы (разам з У.​І.​Шабекам) // Терапевтич. архив. 1994. Т. 66, № 4;

Дисфункция эндотелия при гиперхолестеринемии и атеросклерозе (з ім жа) // Мед. новости. 1997. № 11.

т. 13, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЗЬКО́Ў (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.7.1951, в. Вотня Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. матэматык і педагог. Д пед. н. (1997), праф. (1998). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1973). З 1974 у Магілёўскім ун-це (з 1988 заг. кафедры, з 1990 прарэктар, з 2001 рэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы неперарыўнага навучання і сучасных методыках выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для сярэдніх школ.

Тв.:

Алгебра и теория чисел. Мн., 1992 (разам з Б.​Дз.​Чабатароўскім);

Знаешь ли ты математику? Мн., 1994 (разам з С.​А.​Гуцановічам);

Числа и функции в тестах. Мн., 2000 (разам з А.​У.​Кравец).

т. 13, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫ́НА (Якаў Валянцінавіч) (н. 1.12.1946, в. Брылькі Валожынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1987), праф. (1988). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па функцыянальным аналізе, дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях і тэорыі абагульненых функцый. Пабудаваў функцыянальнае злічэнне і даў яго дастасаванні, распрацаваў (разам з А.Б.Антаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Линейные уравнения и борнология. Мн., 1982;

Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з А.​Б.​Антаневічам).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 13, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ГАНАЎ (Генадзь Мікалаевіч) (н. 12.1.1945, с. Грачоўка Арэнбургскай вобл., Расія),

бел. хімік. Д хім. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Куйбышаўскі політэхн. ін-т (1968). З 1968 у БДУ. З 1973 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (у 1973—77 і з 2000 заг. кафедры, у 1977—79 прарэктар). Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы арган. злучэнняў, у т. л. эксперым. даследаванні раўнавагі ў рэакцыях ізамерызацыі, разліку тэрмадынамічных функцый злучэнняў паводле малекулярных і спектральных даных.

Тв.:

Термодинамика и равновесия изомеров. Мн., 1986 (разам з Г.​Я.​Каба, М.​Л.​Фрэнкелем);

Термодинамические характеристики реакций изомеризации. Мн., 1988 (з імі ж).

т. 13, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБА́ХАЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 18.8.1948, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне арганізацыі і кіравання будаўніцтвам. Д тэхн. н. (1992), праф. (1991). Скончыў БПІ (1971). З 1971 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па арганізацыі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, міжнар. маркетынгу, адаптыўнасці і ўстойлівасці вытв. сістэм. Аўтар комплексных навукова-тэхн. праграм для буд. галіны Беларусі (1982—88), бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, у т. л. для прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканам. зоны «Брэст».

Тв.:

Совершенствование управления в сельском строительстве. Мн., 1983;

Коммерческие риски. Брест, 1999 (разам з Э.​П.​Галавач).

т. 13, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУПА́САВА (Жанна Аляксандраўна) (н. 7.6.1944, г. Кустанай, Казахстан),

бел. вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін. Д біял. н. (1991), праф. (1999). Скончыла Маскоўскі ун-т (1966). З 1972 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях трансфармацыі лясных экасістэм і міграцыйных патокаў у іх хім. элементаў пад уздзеяннем тэхнагенных і рэкрэацыйных нагрузак, фізіёлага-біяхім. аспектах развіцця інтрадукаваных лек. раслін.

Тв.:

Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.);

Клюква крупноплодная в Беларуси: Биохим. состав, хранение, переработка. Мн., 1999 (разам з Т.​І.​Васілеўскай).

т. 13, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБО́САЎ (Яўген Міхайлавіч) (н. 23.2.1931, г. Разань),

бел. філосаф і сацыёлаг. Акад. АН Беларусі (1994), чл.-кар. АН Беларусі (1977), д філас. н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1955). З 1957 на выкладчыцкай рабоце. У 1977—89 дырэктар Ін-та філасофіі і права, з 1989 — Ін-та сацыялогіі АН Беларусі. Даследуе праблемы тэорыі і метадалогіі навук. пазнання, сацыялогіі экстрэмальных сітуацый і катастроф, асаблівасцяў пераходнага перыяду ў развіцці бел. грамадства. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да вывучэння сац. аспектаў навук.-тэхн. прагрэсу, станаўлення і развіцця духоўнага свету чалавека. Прэзідэнт Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі. Дзярж. Прэмія Беларусі 1984 за ўдзел у напісанні цыкла прац па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).

Тв.:

Социальные аспекты научно-технической революции. Мн., 1976;

Истина и богословие. Мн., 1988;

Человек на пороге рынка: Социальные ожидания населения. Мн., 1992;

Катастрофы: социол. анализ. Мн., 1995.

Я.М.Бабосаў.

т. 2, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)