НІЯЗІ́ (Фацех) (н. 18.4.1914, г. Самарканд, Узбекістан),
таджыкскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1986). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1949). Друкуецца з 1928. Піша на тадж. і ўзб. мовах. У кн. вершаў «Маяк» (1933), «Песні дня» (1938), «Каханне» (1940) паэтызацыя жыцця, мірнай працы, духоўнага свету суайчыннікаў. Вядучае месца ў яго творчасці займаюць тэмы подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну, аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі: кн. франтавых навел «Помста таджыка» (1947), «З апавяданняў пра вайну» (1962), раманы «Вернасць» (кн. 1—2, 1949—58), «Не кажы, што лес пусты...» (1975). Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, нарысаў. На бел. мову творы Н. пераклала Г.Ткачова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ОРША́НСКИЙ ВЕ́СТНИК»,
штодзённая грамадска-паліт. газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з лют. 1915 па крас. 1918 у Оршы на рус. мове. Асвятляла ўнутр. і міжнар. становішча краіны, падзеі на франтах 1-й сусв. вайны. Прыхільна сустрэла Лютаўскую рэв. 1917, агітавала за падтрымку Часовага ўрада, скліканне Устаноўчага сходу і вайну да пераможнага канца. Выступіла супраць Кастр. рэвалюцыі. Інфармавала прабел.нац. рух, выступленне ў Оршы Першага т-вабел. драмы і камедыі (паведамленні «Сярод беларусаў», «Беларускія спектаклі» і інш.). Друкавала лірычныя і прыродаапісальныя вершы, апавяданні і нарысы мясц. аўтараў. Выйшла 1040 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАРЭ́ЛЬСКІ (Антоній) (сапр.Пяроўскі Аляксей Аляксеевіч; 9.7.1787, Масква — 21.7.1836),
рускі пісьменнік. Акад.Рас.АН (з 1829). Пабочны сын графа А.К.Разумоўскага. Скончыў Маскоўскі ун-т (1807). З 1820 член Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці. Аповесць «Лафертаўская макоўніца» (1825) пра жыццё мяшчан. На ўкр.этнагр. матэрыяле напісаны цыкл рамант. аповесцей і апавяданняў «Двайнік, або Мае вечары ў Маларосіі» (1828), раман «Манастырка» (1830—33). Аўтар рамана «Магнетызёр» (1830, не завершаны), аповесці-казкі для дзяцей «Чорная курыца, ці Падземныя жыхары» (1829, аднайм. фільм 1980). Пісаў вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКІ (сапр.Станкевіч) Вячаслаў Пятровіч
(3.11.1912, в. Астрагляды Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 18.6.1971),
бел.драматург.Засл. дз. культ. Беларусі (1967). З 1930 працаваў у газ. «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі». у 1941—44 на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» (Масква). З 1944 адказны сакратар, нам. рэдактара газ. «Звязда». З 1961 нам. старшыні, у 1965—71 старшыня Дзярж.к-таСМ Беларусі па радыёвяшчанні і тэлебачанні. Друкаваўся з 1930. Аўтар п’ес пра пасляваен. аднаўленне нар. гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калг. вёскі «Песня нашых сэрцаў» (паст. 1949), «Калі зацвітаюць сады» (паст. 1950), «Гарачыя пірагі» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТАРЫ́ФМА [ад грэч. pan (pantos) усё + рыфма],
рыфма, заснаваная на суцэльнай сугучнасці не толькі канцавых, але і ўнутраных гукавых элементаў верша. Пашырана ў нар.-паэт. творчасці. У бел. паэзіі сустракаецца ў вершах Я.Купалы, В.Віткі, Р.Барадуліна і інш.
За годам год, за родам род, Што хвалі хмар, што плесні вод Па зменах змен, на ўсход, на сход, За родам род, за годам год. (Я.Купала. «За годам год») Верш, цалкам напісаны П., называецца пантарымам. Напр., «Рыфма пра каханне» Я.Сіпакова:
Знай, дужы вецер, абы не злая дзея, —
Знайду — жывеце, рабыня, у зладзея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́Г,
у беларусаў старадаўні звычай даваць некаторую маёмасць маладой яе бацькамі або родзічамі. Рыхтаваць П. пачыналі з самага маленства дзяўчыны. Першапачаткова складаўся толькі з хатніх рэчаў (адзенне для нявесты і жаніха, пасцельныя рэчы, дываны, посуд, прылады працы і інш.), пазней (пераважна ў заможных сем’ях) яго гал. часткай стала хатняя жывёла, лён, з 2-й пал. 19 ст. — нерухомая маёмасць, грошы. З’яўляўся пажыццёвай уласнасцю нявесткі. Пра П. дамаўляліся ў час сватання, а канчаткова — на заручынах. У канцы вяселля П. урачыста (часам у суправаджэнні жартоўных песень) перавозіўся гасцямі з боку маладой у дом маладога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Алесь) (Аляксандр Аляксандравіч; н. 11.9.1972, в. Набушава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1998). Скончыў БДУ (1994). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», часопісах «Першацвет» і «Нёман». З 1998 у БДУ. Друкуецца з 1989. Метафарычная, узвышаная паэзія П. напоўнена роздумам над складанымі пытаннямі нашага часу (зб. «Нябесная сірвента», 1994). У рамане-дакуменце «І дам табе вянок жыцця» (2000) расказаў пра малавядомыя старонкі нац.-адраджэнскага і літ.-грамадскага руху на Беларусі і па-за яе межамі ў 1916—46. Даследуе бел. паэзію 1920-х г., л-ру бел. замежжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСО́НА НОН ГРА́ТА (лац. persona non grata непажаданая асоба) у дыпламатычнай практыцы, асоба, якой адмоўлена ў агрэмане, таксама дыпламат. прадстаўнік або іншы дыпламат, знаходжанне якога дзяржава аб’явіла непажаданым. Абвяшчэнне П.н.г. — заява дзяржавы пра тое, што далейшае знаходжанне дыпламата, членаў яго сям’і або іншага супрацоўніка дыпламат. прадстаўніцтва на яе тэрыторыі з’яўляецца непажаданым. Прававым вынікам такой заявы з’яўляецца ўзнікненне ў прадстаўляючай дзяржавы абавязку адклікаць адпаведную асобу ў тэрмін, пазначаны ў заяве, пры нявызначаным тэрміне — на працягу прымальнага часу. Калі дыпламат. асоба не пакідае краіну, мясц. ўлады могуць абвясціць дыпламата прыватнай асобай з вынікаючымі наступствамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТРЫКАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з крас. 1942 да студз. 1943 у г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Падпольшчыкі (9 чал., кіраўнік Ф.В.Кляўцоў) прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, з восені 1942 для партыз. атрадаў «Балотнікава» і М.Ф.Бабкова здабывалі ням. пропускі, спісы жыхароў, прызначаных для вывазу ў Германію, звесткі прафаш. гарнізон у Петрыкаве, ням. агентуру, падрыхтоўку карных аперацый. 29.1.1943 пасля падрыву будынка гебітскамісарыята і знішчэння 12 рухавікоў для бранякатэраў, 3 аўтамашын, 2 зенітных гармат акупантаў падпольшчыкі з сем’ямі пайшлі ў партыз. атрад Бабкова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІ́ПАЎСКІЯ ПЕ́СНІ,
песні зімовага цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі. Выконвалі іх на вячорках, прадучы кудзелю ў піліпаўку (6-тыднёвы пост перад калядамі). Ў іх пераважаюць сумныя матывы, у т. л.пра гаротнае жыццё замужняй жанчыны-сялянкі. Вылучаюцца 2 асн. тэмы П.п.: праца сялянкі ў доўгія зімовыя вечары (услаўляюцца ўмелыя працавітыя майстрыхі-рукадзельніцы, з’едліва высмейваюцца гультайкі і няўмекі), сямейныя ўзаемаадносіны (цяжкае, бяспраўнае становішча нявесткі ў сям’і мужа). Сярод П.п. трапляюцца таксама песні баладнага тыпу, жартоўныя, любоўная лірыка.
Публ.: Зімовыя песні. Мн., 1975.
Літ.:
Карский Е.Ф. Белорусы. М., 1916. Т. 3, ч. 1. С. 97—137.