Бясколерная вадкасць, tпл 18,2 °C, tкіп 286,8 °C, шчыльнасць 770 кг/м³ (пры 25 °C); не раствараецца ў вадзе і спірце, раствараецца ў бензоле, эфіры і інш.арган. растваральніках. Атрымліваюць Ц. награваннем актылбраміду з натрыем і інш. метадамі. Выкарыстоўваецца як эталон для ацэнкі якасці дызельнага паліва (гл.Цэтанавы лік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́ЙСКІ СТЭП,
міжгорная катлавіна на ПдУ Алтая, паміж Курайскім хр. на Пн і Паўд.-Чуйскім хр. на Пд, у верхнім цячэнні р. Чуя (бас.р. Об). Даўж. да 70 км. Выш. 1750—2200 м. Пераважаюць паўпустыні, што выкарыстоўваюцца як пашы. Цераз Ч.с. пралягае Чуйскі тракт — участак аўтадарогі даўж. 626 км ад г. Новасібірск (Расія) да мяжы з Манголіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАЦІНАХВО́СТ (Chaiturus),
род кветкавых раслін сям. губакветных (ясноткавых). 1 від — Ш. шандравы (C. marrubiastrum). Пашыраны ў Еўразіі, як заносны — у Паўн. Амерыцы. На Беларусі рэдкі, трапляецца на сметніках, каля жылля, уздоўж дарог.
Двух-, часам аднагадовая травяністая расліна выш. 25—100 см. Сцёблы прамастойныя. Лісце суцэльнае. Кветкі бледна-ружовыя, у густых шматкветкавых несапраўдных кальчаках. Плод — арэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСІТРО́Н [ад лац. excito узбуджаю + (элек)трон],
ртутны вентыль з аднакратным узбуджэннем катоднай плямы, якая падтрымліваецца за кошт эл. дугі на дапаможны анод. Момант запальвання асн. дугі кіруецца з дапамогай сеткі. Выкарыстоўваецца для выпрамлення пераменнага току прамысл. і павышанай частот высокага напружання (да 130 кВ). Імпульсныя Э. выкарыстоўваюцца як камутатары ў індуктыўных накапляльніках энергіі і лінейных мадулятарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫЛЕНІМІ́Н, азірыдзін,
арганічнае злучэнне, другасны цыклічны амін.
Бясколерная вадкасць з амінным пахам, tпл -74 °C, tкіп 57 °C. Добра раствараецца ў вадзе і ў большасці арган. растваральнікаў. Высокарэакцыйнае рэчыва. Выкарыстоўваюць як мутаген у селекцыі раслін і мікраарганізмаў. Высокатаксічнае, тэратагеннае рэчыва. ГДК ў паветры прац. зоны 0,02 мг/м³, у атм. паветры 0,001 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РТА (цюрк.),
у некаторых качавых народаў Цэнтр. і Сярэдняй Азіі, Сібіры пераноснае жыллё, пераважна круглае ў плане з конусападобным дахам, крытае шкурамі ці лямцам. Унутры знаходзіўся ачаг, каля ўваходу — месца для гасцей. На жан. палавіне захоўваўся посуд, на мужчынскай — вупраж. З пераходам народаў да аселасці стала выкарыстоўвацца на адгоннай пашы ці як часовае летняе жыллё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫЙ УЛАДЗІ́МІРАВІЧ (?—1292),
князь пінскі. Сын пінскага кн.Уладзіміра. У 1262 разам са старэйшымі братамі пінскімі князямі Фёдарам Уладзіміравічам і Дзямідам віншаваў у Неблі галіцка-валынскага кн. Васільку Расціславіча з перамогай над літоўцамі. З нагоды смерці (паводле М.Грушэўскага, у 1288/89), Ю.У. характарызуецца летапісцам як «кроткый, смиреный, правдивый». Апошні вядомы пінскі князь з дынастыі Ізяславічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЭКАНО́МІКА-ЮРЫДЫ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1992 у г. Баранавічы як каледж, філіял Бел. ін-та правазнаўства. З 1996 тэхнікум. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч.г.): эканоміка і кіраванне; правазнаўства. Мае камп’ютэрны парк, базу навуч. практыкі з лабараторыяй інфарм. тэхналогій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА,
1) ранейшая назва тэрыторыі порта з верфямі, стапелямі, майстэрнямі, складамі, пад’язнымі шляхамі і інш. для рамонту і забеспячэння ваенных караблёў. У Расіі ў канцы 17 — пач. 19 ст.дзярж. адміралцействы былі ў Варонежы, Санкт-Пецярбургу (Галоўнае адміралцейства), Архангельску, Астрахані, Кранштаце, Севастопалі і Нікалаеве.
2) У Вялікабрытаніі вышэйшы орган кіравання ВМС, які адпавядае марскому мін-ву. Існаваў з 1690 як калегія з часовых членаў адміралцейства замест былога адзінаўладнага кіравання лорда вярхоўнага адмірала. З 1869 адміралцейства ўзначальвае першы лорд адміралцейства, ён жа марскі міністр, якому падначалены савет адміралцейства з вышэйшых марскіх афіцэраў.
3) Будынак у Санкт-Пецярбургу (кампазіцыйны цэнтр, да якога сыходзяцца тры гал. магістралі горада), выдатны твор архітэктуры рускага ампіру. Закладзены ў 1704 паводле задумы Пятра I як карабельная верф. Пазней перабудоўваўся рас. архітэктарамі І.К.Корабавым у 1727—38 і А.Дз.Захаравым у 1806—23. З 19 ст. тут размяшчаліся цэнтр. ўстановы Марскога мін-ва, пасля 1917 — установы ВМФ.
Да арт.Адміралцейства. Вежа Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу. 1806—23. Архітэктар А.Дз.Захараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СЬ»,
дзяржаўнае кніжнае выдавецтва ў Мінску. Засн. ў студз. 1921 якДзярж.выд-ваБССР на базе створанага ў 1920 Бел. аддзялення Дзярж.выд-ва РСФСР, якому акрамя падрыхтоўкі ўласных выданняў было даручана рэгуляванне ўсёй выдавецкай дзейнасці на Беларусі, улік і размеркаванне паперы, распаўсюджванне друкаваных твораў. З 1922 у складзе Дзярж. трэста выдавецкай справы і паліграф. прам-сці Беларусі (Белтрэстдрук). У 1924 на базе Белтрэстдруку і кааператыўнага выд-ва «Савецкая Беларусь» створана Бел.дзярж.выд-ваБССР (ДВБ). У Вял.Айч. вайну з 1942 працавала ў Маскве [да 1943 яквыд-ваЦККП(б)Б «Савецкая Беларусь»], з 1944 у Мінску. Назва «Беларусь» з 1963. Выпускае грамадска-паліт., мастацка-публіцыстычную, краязнаўчую, вытворча-тэхн., мед., мастацтвазнаўчую і муз. л-ру, маст. альбомы, плакаты, паштоўкі, адрыўныя календары. У першыя гады існавання выпускала таксама перыяд. выданні, да 1951 навукова-пед., да 1961 с.-г., да 1972 маст. і дзіцячую л-ру, крытычныя і літ.-знаўчыя творы. З яго вылучыліся выд-вы: у 1951 «Народная асвета», у 1961 «Ураджай», у 1972 «Мастацкая літаратура».