ФА́РКАШ (Farkas) Берталан (н. 1.8.1949, с. Дзьюлахаза, Венірыя),
першы венгерскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1980). Герой Венгрыі (1980). Лётчык-касманаўт Венгрыі (1980). Падпалкоўнік. Скончыў ваен. вучылішча лётчыкаў (СССР; 1972). З 1978 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 26.5—3.6.1980 з В.М.Кубасавым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-36» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.І.Папоў, В.В.Румін) з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-35», на якім вярнуўся на Зямлю. У космасе правёў 7,87 сут.
ісландскі дзярж. дзеяч, філолаг. Скончыла Ісландскі ун-т у Рэйк’явіку, вывучала мовы і л-ры ва ун-тах Францыі, Даніі і Швецыі. Выкладала ў Рэйк’явікскіх гімназіі і ў каледжы, працавала ў турыстычным бюро і ўзначальвала курсы гідаў-перакладчыкаў. З 1972 дырэктар Нац.т-ра ў Рэйк’явіку, адначасова з 1978 старшыня К-та па культ. супрацоўніцтве Паўночнага савета. У 1980—96 прэзідэнт Ісландыі; першая ў Еўропе жанчына — кіраўнік дзяржавы з рэсп. ладам. Аўтар п’ес, кнігі «Адна на прэзідэнцкай вахце» (1988). Прэмія імя Д.Я.Хамаршэльда за мір (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІРСО́ВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (19.6.1900, в. Бельск Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 14.7.1960),
генерал-маёр танк. войск (1944). Скончыў ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Петраградскім і Зах. франтах. У Вял.Айч. вайну да 1943 выкладчык Ваен. акадэміі, потым на 2-м Укр. і 2-м Бел. франтах: нам. камандзіра, камандзір корпуса. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Усх.-Прускай аперацый, баёў на тэр. Германіі. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі матарызацыі і механізацыі Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОЎЛ (Foale) Майкл (н. 6.1.1957, Лоўф, Вялікабрытанія),
касманаўт ЗША. Д-р навук у галіне фізікі. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1982). З 1983 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (ЗША). З 1987 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 24.3—2.4.1992 — на КК «Атлантыс», 9—17.4.1993 і 2—11.2.1995 на КК «Дыскаверы», 15.5—3.10.1997 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Атлантыс»), 20—28.12.1999 — на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 178,99 сут. 5 медалёў НАСА «За касмічны палёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕО́ПС (грэч. Cheops), Хуфу (егіп.),
егіпецкі фараон пач. 27 ст. да н.э. Захаваліся рэшткі летапісу часоў яго праўлення, наскальны барэльеф, на якім адлюстравана перамога Х. над бедуінамі ў Вадзі-Магхара (раён медных руднікоў і бірузовых капальняў на Сінайскім п-ве). Імя Х. выяўлена ў дыярытавых каменаломнях на Пн Нубіі на ПнЗ ад Абу-Сімбела. Герадот у апісанні стараж.-егіп. традыцый пра буд-ва пірамід характарызуе Х. як дэспата, які прымусіў усё насельніцтва Егіпта працаваць на сябе, загнаўшы краіну ў бедства. Піраміда Х. ў Гізе — найбуйнейшая з егіп. пірамід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІБО́ (Thibaud) Жак (27.9.1880, г. Бардо, Францыя — 1.9.1953),
французскі скрыпач, педагог. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1896). Сольную дзейнасць пачаў у 1898 у Парыжы. Гастраліраваў у многіх краінах свету як саліст і ансамбліст, у т. л. ў трыо з А.Карто і П.Касальсам. Яго выкананне вызначалася вытанчанасцю, віртуознасцю, пявучасцю. Выкладаў у «Эколь нармаль» у Парыжы. У 1943 з М.Лонг арганізаваў конкурс піяністаў і скрыпачоў (з 1946 Міжнар.імя Лонг — Ц.). Напісаў аўтабіягр.кн. «Гаворыць мая скрыпка» (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІР СТРАЛКО́ВЫ (франц. tir),
закрытае ці паўзакрытае памяшканне для вучэбнай і трэніровачнай стральбы з ручной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі. Мае стралковы павільён з агнявой зонай і куляпрыёмнік. Памеры Ц. па далёкасці звычайна не перавышаюць 400 м для баявой, 100 м для малакалібернай і 25 м для пнеўматычнай зброі. На Беларусі 1 стралкова-спарт. стрэльбішча, 10 стралкова-спарт. комплексаў, 45 ціраў (25 і 50 м). Найбольшыя: спартыўна-стралковы комплексімя С.К.Цімашэнкі (Мінск), ціры «Дынама» (Мінск, Гродна), спарт.-стралковы комплекс аб’яднання «Азот» (г. Гродна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТКО́Ў Іван Піліпавіч (27.8.1912, с. Слабада Бялёўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 23.7.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскі буд.ін-т (1939), Вышэйшую парт. школу пры ЦКВКП(б) (1950), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1953). З 1941 на фронце. У чэрв. 1942 накіраваны ў варожы тыл. У кастр. 1942 — чэрв. 1944 камандзір партыз. брыгады «Жалязняк» Мінскай вобл. У 1945—72 на парт. і гасп. рабоце. Аўтар кн. «Брыгада «Жалязняк» (2-е выд. 1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛО́ПЫ (Cyclopoida),
падатрад (па інш. сістэме атр.) беспазваночных атр. весланогіх рачкоў кл. ракападобных. Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах, нямногія — планктонныя; некаторыя марскія Ц. свецяцца. На Беларусі каля 20 відаў.
Даўж. 1—8 мм. Маюць адно няпарнае лобнае вока (адсюль назва ад імя аднавокіх гігантаў з грэч. міфалогіі). Перамяшчаюцца скачкамі. У самак 2 яйцавыя мяшкі. Большасць драпежнікі, ёсць і расліннаедныя. Ц. кормяцца рыбы. Многія з іх паразіты рыб і беспазваночных, некат. прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (напр., рышты, шырокага ленцяца).
галандскі фізік. Чл.Нідэрл. каралеўскай АН (1946), замежны чл.
Лонданскага каралеўскага т-ва (1956). Скончыў Амстэрдамскі ун-т (1912). У 1913—58 у Гронінгенскім ун-це (з 1920 праф.). Навук. працы па стат. механіцы, тэорыі вадкасцей, электрамагнетызме, оптыцы і матэм. статыстыцы. Прапанаваў метад фазавага кантрасту (1934) і вынайшаў фазава-кантрастны мікраскоп (1935), што зрабіла магчымым назіранне з дапамогай мікраскопа празрыстых бясколерных аб’ектаў, Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца. Нобелеўская прэмія 1953.