РУЧА́Й,

вёска ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Шаркаўшчына—Дзісна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шаркаўшчына, 210 км ад Віцебска. 90 ж., 43 двары (2001). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання.

т. 13, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ТАНЬ,

вёска ў Кемелішкаўскім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 63 км на Пн ад г.п. Астравец, 265 км ад Гродна, 68 км ад чыг. ст. Гудагай. 328 ж., 105 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 13, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́КТА,

вёска ў Луцкім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр. саўгаса. За 17 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жлобін, 100 км ад Гомеля. 785 ж., 284 двары (2001). Пач. школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 13, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМАРЫ́НДА (Samarinda),

горад у Інданезіі, на У в-ва Калімантан. Адм. ц. прав. Усходні Калімантан. Каля 350 тыс. ж. (2000). Марскі порт у нізоўях р. Махакам. Вузел аўтадарог. Цэнтр раёна здабычы вугалю і нафты. Вываз вугалю, нафты, драўніны, каўчуку. Дрэваапр. прадпрыемствы. Суднаверф. Ун-т.

т. 14, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНТ-ДЖО́РДЖЭС (Saint George’s),

горад, сталіца дзяржавы Грэнада, на зах. беразе в-ва Грэнада. Засн. ў 1650. Каля 40 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Порт на ўзбярэжжы Карыбскага м. (вываз какавы, мускатнага арэха, бананаў), вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Харчасмакавая прам-сць. Бат. сад. Кліматычны курорт.

т. 14, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́НЬКАВА,

вёска ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 48 км на Пн ад горада і чыг. ст. Верхнядзвінск, 198 км ад Віцебска. 357 ж., 140 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 14, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАГАРЫ́Н,

вёска ў Ровенскаслабодскім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 24 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 64 км ад Гомеля. 202 ж., 96 двароў (2001). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана.

т. 15, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРАСЕ́ЛЛЕ,

вёска ў Ігрушкаўскім с/с Крупскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Крупкі, 131 км ад Мінска. 242 ж., 91 двор (2001). Базавая школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 15, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЎБУ́Н,

вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Стаўбунка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 33 км на ПнУ ад г. Ветка, 55 км ад Гомеля. 1265 ж., 552 двары (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Мікольская царква.

т. 15, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫРО́Д,

вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 120 км ад Гомеля. 643 ж., 231 двор (2002). Акц. т-ва «Бытсервіс». Базавая школа, Дом маст. самадзейнасці, б-ка, аддз. сувязі.

т. 15, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)