горад на ПнІндыі, штат Мадх’я-Прадэш. Каля 700 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: баваўняная, хім., гарбарна-абутковая, тэкст., аўтамабіле- і машынабудаванне; саматужная вытв-сць тканін, дываноў, ювелірных і метал. вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Арх. Помнікі 11—16 ст.: храмы, палацы, скальныя пячоры з манум. статуямі 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАЙ НАДЗЕ́І МЫС (англ. Cape of Good Hope),
скалісты мыс на Пд Афрыкі (34°2′паўд. ш. і 18°30′усх. д.), у Паўд.Афр. Рэспубліцы. Партуг. мараплаўца Б.Дыяш, які адкрыў мыс у 1488, назваў яго мысам Бур, але партуг. кароль Жуан II перайменаваў яго ў Д.н.м., спадзеючыся дасягнуць адсюль Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНПУ́Р,
горад на ПнІндыі, штат Утар-Прадэш, на р. Ганг. Каля 2 млн.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамысл. цэнтр даліны Ганга. Прам-сць: тэкст. (гал.ч. баваўняная і шарсцяная), трыкат., гарбарна-абутковая, харч., авіябуд., радыёэлектронная, дакладнае і с.-г. машынабудаванне, металаапр., хімічная. Ун-т, тэкст. і тэхнал. ін-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЛГІ́РЫ,
горны масіў на Пд п-ва Індастан, у Індыі, на стыку Зах. і Усх. Гатаў. Складзены з гнейсаў, крышт. сланцаў, парфіраў. Выш. да 2636 (г. Дадабета). Платопадобная вяршыня, стромкія схілы, парэзаныя цяснінамі. Высакатраўныя лугі з рэшткамі вечназялёных трапічных лясоў і крывалессяў. Чайныя і кававыя плантацыі, эўкаліптавыя гаі. Горныя кліматычныя курорты (Утакаманд, Кунур і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОСТ-І́НДЫЯ (англ. East Indies літаральна Усходняя Індыя),
тэрмін, які ўжываўся ў мінулым у адносінах да тэр.Індыі і некаторых інш. краін Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Узнік у процівагу тэрміну Вест-Індыя. Назва О.-І. доўгі час захоўвалася ў сувязі з калан. дзейнасцю Ост-Індскай кампаніі англійскай, Ост-Індскай кампаніі нідэрландскай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІР-ПАНДЖА́Л,
горны хрыбет у М. Гімалаях, у Індыі і Пакістане (зах. частцы). Аддзелены ад Вял. Гімалаяў Кашмірскай далінай. Цягнецца з ПнЗ на ПдУ на 450 км, ад р. Кішанганга да р. Біяс. Выш. да 6028 м. Складзены з вапнякоў, андэзітаў, базальтаў. Схілы стромкія, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі. Горныя азёры. Ледавікі. Густыя, пераважна хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАДНА́ГАР,
феадальная дзяржава ў канцы 15—17 ст. ў Індыі. Заснавана намеснікам бахманідскага султана ў Джунары Малікам Ахмадам, які ў 1490 абвясціў сябе незалежным кіраўніком з тытулам нізамшаха. Назва дзяржавы ад сваёй сталіцы — г. Ахмаднагар (засн. Ў 1494). У канцы 16 — пач. 17 ст. Ахмаднагар вяла доўгія войны з Вялікімі Маголамі і ў 1636 падпарадкавана Шах-Джаханам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЕ́ША, Ганапаці,
у індуісцкай міфалогіі «ўладар ганы» (групы) ніжэйшых божастваў, якія складаюць світу Шывы. Паводле эпасу, малююць з тулавам чалавека чырв. ці жоўтага колеру, вял. шарападобным жыватом, чатырма рукамі і галавой слана, з пашчы якой тарчыць толькі адзін бівень. Ганеша належыць да найб. папулярных інд. багоў, яго выявы і храмы вельмі пашыраны ў Індыі.