радовішча глін у Віцебскім р-не, каля аднайм. вёскі. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага гарызонту. Гліны мантмарыланітава-гідраслюдзістыя, з дамешкамі каалініту, стужачныя, тлустыя, шчыльныя. Разведаныя запасы 12,6 млн.т, перспектыўныя 3,4 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—6,7 м, ускрышы (пяскі) 0,2—1,9 м. Гліны з дамешкамі супескаў прыдатныя ў якасці гліністага кампанента пры вырабе цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРО́ЗНАЯ АБАЛО́НКА,
абалонка, якая высцілае сценкі поласцей цела, укрывае размешчаныя ў іх органы. Складаецца са шчыльнай валакністай злучальнай тканкі, пакрытай эпітэліем. У залежнасці ад месца размяшчэння С.а. наз.брушынай, плеўрай, перыкардам. Выконвае ахоўную функцыю ў якасці серозна-гематалімфатычнага бар’ера. Пры паталаг. працэсах можа ўтвараць спайкі, прадуцыраваць залішнюю колькасць серознай вадкасці (напр., пры асцыце, гідраперыкардзе). Запаленне С.а. — серазіт (перытаніт, плеўрыт, перыкардыт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВА Таццяна Міхайлаўна (н. 15.6.1920, Мінск),
бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла Ленінградскі тэатр.ін-т (1945). У 1941—42, 1946—49 уБел. т-ры імя Я.Купалы, потым у Белдзяржфілармоніі, на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1956—76 на Бел. радыё (з 1971 гал. рэжысёр рэдакцыі для дзяцей і юнацтва). Радыёпастаноўкі Аляксеевай дакладна раскрываюць маст.якасці твора, вызначаюцца глыбокай распрацоўкай характараў, нац. каларытам, выхаваўчай накіраванасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮНЕ́Т, люнета (франц. lunette літар. лунка) у архітэктуры,
арачны праём у скляпенні або сцяне, гарызантальна абмежаваны знізу. Пашыраны ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У скразных Л. звычайна размяшчаліся вокны; «глухія» Л. ўпрыгожваліся размалёўкай, лепкай, скульптурай. У архітэктуры 1950-х г. іх выкарыстоўвалі ў якасці аконных праёмаў (будынак паліграф. камбіната імя Я.Коласа ў Мінску).
Люнет на галоўным фасадзе будынка паліграфічнага камбіната імя Я.Коласа ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКУМЕНТАЗНА́ЎСТВА,
навуковая дысцыпліна, якая вывучае заканамернасці складання дакументаў, распрацоўвае спосабы іх стварэння, прынцыпы арганізацыі дакументаабарачэння і пабудовы сістэм дакументацыі. Вылучылася з архівазнаўства і архіўнай службы. Звязана з крыніцазнаўствам, якое таксама мае аб’ектам даследавання дакумент. Задачы Д.: павышэнне эфектыўнасці дакументацыйнага забеспячэння аператыўнага кіравання, барацьба з ростам выдаткавання паперы і павелічэння плошчаў, занятых пад сховішчы інфармацыі. Д. выконвае канкрэтныя патрэбы грамадства ў дакументальнай сферы: паляпшэнне якасці дакумента і прыстасаванне яго да ўмоў машыннай апрацоўкі інфармацыі; стварэнне машыначытальных дакументаў, мініяцюрызацыя носьбітаў і пераход да бездакументных камунікацый; забеспячэнне выкарыстання дакументаў у аўтаматызаваных банках даных; стварэнне інфармацыйна-пошукавай сістэмы (ІПС) па дакументах, што функцыяніруюць у апараце, і яе сумяшчальнасць з ІПС дзярж. архіваў; распрацоўка рацыянальнай сістэмы ўліку і захоўвання дакументаў; наданне юрыд. сілы інфармацыі, запісанай на машынных носьбітах. З 1966 даследаваннямі ў галіне Д. займаўся Усесаюзны НДІ Д. і архіўнай справы; уякасці сураспрацоўшчыкаў тэм выступалі цэнтр.дзярж. архівы Беларусі. Пытаннямі Д. займаюцца аддзел справаводства і фарміравання Нац. архіўнага фонду Дзярж.к-та па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь і Бел.НДІ Д. і архіўнай справы (у 1992—95 Бел.н.-д. цэнтр Д., археаграфіі і архіўнай справы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НГСТЭРСКІ ФІЛЬМ,
катэгорыя фільмаў пра арганізаваную злачыннасць. Узнік у канцы 1920-х г., калі ў ЗША, у эпоху «сухога закону», узніклі мафіёзныя сіндыкаты і тайная вытв-сць алкаголю. Выдуманыя і рэальныя злачынцы рабіліся героямі. У 1960-я г. сфарміравалася тэндэнцыя дэміфалагізацыі, а потым і бязлітаснага аналізу мафіі як «дзяржавы ў дзяржаве». Узнікла разнавіднасць гангстэрскіх фільмаў — паліцэйскі фільм, дзе ў якасцігал. героя выступаў прадстаўнік закону, які змагаецца са злачыннасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ШТВАН IСвяты
(István 1 Szent),
Стэфан I (каля 975—15.8.1038), князь (з 997), першы кароль Венгрыі [1001—38]. З дынастыі Арпадаў. Увёў у Венгрыі хрысціянства ў якасцідзярж. рэлігіі, каля 1000 засн. першае архіепіскапства. Ліквідаваў племянны падзел краіны, увёў адм.-тэр. акругі — каралеўскія камітаты. У 1030 адбіў уварванне ням. войска ў Венгрыю. У 1083 кананізаваны каталіцкай царквой.
Літ.:
Краткая история Венгрии: С древнейших времен до наших дней. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПЕДЭ́ЎТЫКА (ад грэч. propaideuo папярэдне навучаю),
скарочанае выкладанне якой-н. навукі ў сістэматызаваным выглядзе; падрыхтоўчы ўводны курс, які папярэднічае больш глыбокаму і дэталёваму вывучэнню адпаведнай дысцыпліны. У Платона П. — заняткі, якія папярэднічалі вывучэнню дыялектыкі. Уфілас. традыцыі І.Канта П. часта называлі агульны курс арыстоцелеўскай логікі, які папярэднічаў вывучэнню канкрэтных навук. Кант, уякасціфілас. П., прапанаваў разглядаць сваю трансцэндэнтальную філасофію (логіку). Г.Гегель значэнне П. прыпісаў дыялект. логіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЕНСКАЯ ПАРКЕ́ТНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1878—81 ув. Чорнае (цяпер у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл.). Выпускала паркет масіўны (таўшчыня 1,5 цалі) і звычайны (0,5 цалі). Уякасці сыравіны выкарыстоўвалі хвою, дуб, клён, граб, чырв. дрэва. Мела паравы рухавік. За год вырабляла да 3750 квадратных сажняў паркету. У 1879—81 працавала 80 чал. На выстаўках у Парыжы (1878) вырабы ф-кі адзначаны сярэбраным медалём, на Усерас.прамысл.-маст.у Маскве (1882) — бронз. медалём.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН ФАДЛА́Н Ахмед ібн Абас, арабскі падарожнік і пісьменнік 1-й пал. 10 ст.У 921—22 уякасці сакратара пасольства абасідскага халіфа Муктадзіра здзейсніў падарожжа праз Бухару і Харэзм да цара волжскіх балгар, якое апісаў у кнізе, дзе прывёў цікавыя звесткі пра гарады і народы, у т. л. Харэзм, агузаў, башкір, балгар, русаў, змясціў багаты фальклорна-этнагр. матэрыял. Першапачатковы тэкст кнігі І.Ф. страчаны, скарочаная рэдакцыя гэтага твора знойдзена ў г. Мешхед у 1923.