КА́ПУАС (Kapuas),

рака ў Інданезіі, на З в-ва Калімантан. Даўж. 1040 км, пл. басейна 97 тыс. км². Вытокі ў хр. Бовен-Капуас, цячэ пераважна па забалочанай раўніне, упадае ў Паўд.-Кітайскае м., утварае дэльту. Мнагаводная, сярэдні гадавы расход вады больш за 5000 м³/с. Суднаходная на 900 км ад вусця (асн. трансп. шлях ва ўнутр. раёны вострава), сплаўная. Рыбалоўства. У дэльце — порт Пантыянак.

т. 8, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́МІ-ІО́КІ (Kemijoki),

рака на Пн Фінляндыі. Даўж. 552 км, пл. бас. 51,4 тыс. км². Пачынаецца на паўд. схілах грады Манселькя, цячэ пераважна па нізкагор’ях і ўзгорыстай раўніне, перасякае воз. Кеміярві, упадае ў Батнічны зал. Балтыйскага мора. Веснавое разводдзе, асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады 520 м³/с. Сплаўная. ГЭС. Рыбалоўства. Суднаходная ў нізоўях. На рацэ г. Рованіемі, каля вусця марскі порт Кемі.

т. 8, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАКВ’Е́ТЫ,

старажытны народ, продкі сучасных в’етнамцаў (гл. В’еты). У 3 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. насялялі паўн. і цэнтр. раёны В’етнама. Асн. занятак — паліўное земляробства, часткова рыбалоўства. У 3 ст. да н.э. Л. стварылі дзяржаву Аўлак, на культуру якой зрабіў уплыў інд. будызм. У 1 ст. н.э. Аўлак заваяваны войскамі кіт. імперыі Хань. З 3 ст. на аснове Л. пачалося складванне в’етн. народнасці.

т. 9, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАР-ДЭЛЬ-ПЛА́ТА (Mar del Plata),

горад на У Аргенціны. Засн. ў 1874. Каля 450 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Атлантычным ак. Прыморскі кліматычны курорт, адзін з найб. у Паўд. Амерыцы. Прам-сць: харч. (у т. л. рыбакансервавая), папяровая і абутковая. Рыбалоўства. Ун-т. Цэнтр турызму. Ваенна-марская база. Міжнар. шахматныя турніры.

Мардук. Выява на межавым камені. 12 ст. да н.э.

т. 10, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛА́ВАН (Palawan),

востраў на З Філіпінскага архіпелага, паміж морамі Паўд.-Кітайскім і Сулу. Пл. 11,8 тыс. км². Даўж. каля 450 км. Нас. 372 тыс. чал. (1980). Складзены з крышт. парод, перакрытых пясчанікамі, сланцамі, каралавымі вапнякамі. Уздоўж узбярэжжа паласа каралавых рыфаў, гал. ч. на Пн і У. Гарысты, выш. да 2085 м. Вільготна-трапічныя лясы, у далінах рысаводства, плантацыі какосавай пальмы. Рыбалоўства. Асн. горад — Пуэрта-Прынсеса.

т. 11, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯ́СІНА,

рака ў Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Даўж. 818 км, пл. басейна 182 тыс. км². Выцякае з воз. Пясіна, цячэ па Паўн.-Сібірскай нізіне, у нізоўях прарываецца цераз горы Быранга. Упадае ў Пясінскі зал. Карскага м., утварае эстуарый. Гал. прытокі: Дудыпта (справа), Агапа (злева). Сярэдні расход у ніжнім цячэнні каля 2,6 тыс. м³/с. Ледастаў ад канца вер. — пач. кастр. да чэрвеня. Рыбалоўства. Суднаходная.

т. 13, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФРЫ́ЗСКІЯ АСТРАВЫ́.

У Паўночным м., у складзе Нідэрландаў, Германіі і Даніі. Працягваюцца ўздоўж узбярэжжаў прыкладна на 250 км, падзяляюцца на Заходне-, Усходне- і Паўн.-Ф.а. Пл. каля 480 км² (памеры і абрысы моцна зменьваюцца ў выніку дзейнасці хваль і ветру). Аддзелены ад мацерыка паласой ватаў. Заняты пераважна дзюнамі (выш. да 20 м), часткова маршамі. Верасоўнікі, хваёвыя бары, лугі. Шмат птушак. Рыбалоўства. Некалькі рэзерватаў. Марскія курорты.

т. 16, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),

горад на ПнЗ ЗША, штат Вашынгтон; паўн. прыгарад Портленда (штат Арэгон). Засн. Ў 1824. 46,4 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 200 тыс. ж. (1990). Порт на р. Калумбія (даступны для марскіх суднаў). Каляровая металургія (выплаўка алюмінію), дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, электронная, харч. (вытв-сць пладовых і рыбных кансерваў) прам-сць. Рыбалоўства. Вулканалагічная абсерваторыя. У 1937 у Ванкуверы завяршылі пералёт праз Паўн. полюс В.П.Чкалаў, Г.​П.​Байдукоў і А.В.Белякоў.

т. 3, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДАМА́НСКІЯ І НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Andaman and Nicobar Islands),

саюзная тэрыторыя Індыі, на аднайменных а-вах паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім м. Працягласць з Пн на Пд 750 км. Пл. 8,3 тыс. км². Нас. 278 тыс. чал. (1991). Адм. цэнтр — г. Порт-Блэр. Лесараспрацоўкі. Вырошчванне какосавай і каўчукавай пальмаў, рысу, садавіны. Рыбалоўства (лоў крэветак, трэпангаў), збіранне ракавін. Экспарт драўніны. Аб прыродзе гл. ў арт. Андаманскія астравы, Нікабарскія астравы.

т. 1, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́РЭС (Durrësi),

горад на З Албаніі, на ўзбярэжжы Адрыятычнага м. Адм. ц. рэці (адм. адзінка) Дурэс. Засн. ў 627 да н.э. грэч. каланістамі пад назвай Эпідамн, рым. назва Дырахій. 85,4 тыс. ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал. порт краіны; паромная сувязь з Трыестам і Брындызі (Італія). База марскога рыбалоўства. Прам-сць: металаапр., суднабуд., харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), гарбарная, гумавая. Прыморскі кліматычны курорт. Турызм. Гар. ўмацаванні 14 ст., мячэці.

т. 6, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)