ЛІЯКА́Т АЛІ́ ХАН (1.10.1895, Карнал, Індыя — 16.10.1951),
дзеяч інд.нац.-вызв. руху; адзін з заснавальнікаў дзяржавы Пакістан. Юрыст. Скончыў Алахабадскі (Індыя) і Оксфардскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1923 дэп.Заканад. сходу ў Аб’яднаных правінцыях, потым Заканад. сходу Індыі. З 1923 чл.Мусульманскай лігі, у 1936—50 яе ген. сакратар, з 1950 прэзідэнт. У 1946—47 чл. Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі, са жн. 1946 чл. часовага урада Дж.Нэру. У 1947—51 першы прэм’ер-міністр Пакістана, атрымаў тытул «правадыра нацыі». Забіты мусульм. фанатыкам у час мітынгу ў г. Равалпіндзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРАКАРДА́ТАС (Maurokardatos) Аляксандрас (11.12.1791, г. Стамбул, Турцыя — 18.8.1865),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Грэцыі; адзін з кіраўнікоў Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. У студз. 1822 прэзідэнт Нац. сходу ў Эпідаўры, які абвясціў незалежнасць Грэцыі і выбраў М. яе прэзідэнтам (1822—23). Імкнуўся цэнтралізаваць кіраванне краінай, арыентаваўся на Вялікабрытанію. У сувязі з абвастрэннем супярэчнасцей паміж кіраўнікамі паўстання адмовіўся ад пасады прэзідэнта. У 1827—31 быў у апазіцыі да І.Кападыстрыі. Пры каралю Атоне I займаў урадавыя і дыпламат. пасады, у 1844 і 1854—55 прэм’ер-міністр.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Грэцыі. Сын Г.Папандрэу, унук З.Мінейкі. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це (г. Кеймбрыдж, ЗША). З пач. 1940-х г. у эміграцыі, да 1964 быў грамадзянінам ЗША. З 1961 у Грэцыі, пасля ваен. перавароту 1967 зноў у эміграцыі, дзе стварыў Усягрэчаскі вызв. рух. Пасля падзення ваен. дыктатуры (1974) вярнуўся ў Грэцыю. Заснавальнік (1974) і старшыня (з 1984) партыі Усягрэчаскі сацыяліст. рух (ПАСОК). Прэм’ер-міністр Грэцыі ў 1981—89 і 1993 — студз. 1996. Працы ў галіне эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЛАНЕН (Halonen) Тар’я (н. ў 1944),
палітычны і дзярж. дзеяч Фінляндыі. Канд.юрыд.н. (1968). Скончыла Хельсінскі ун-т (1968). Працавала адвакатам у Цэнтр. арг-цыі прафсаюзаў Фінляндыі, парламенцкім сакратаром прэм’ер-міністра, членам гар. савета г. Хельсінкі, міністрам па сац. пытаннях, міністрам юстыцыі; адначасова з 1979 дэп. парламента. З 1995 міністр замежных спраў. З лют. 2000 прэзідэнт Фінляндыі (першая ў гісторыі краіны жанчына на гэтых пасадах). Праводзіць курс на працяг добрасуседскіх адносін з Рас. Федэрацыяй і далейшую інтэграцыю Фінляндыі ў еўрап. структуры.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Азербайджана. Сын Г.Аліева. Магістр гісторыі і міжнар. адносін (1985). Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1982), дзе ў 1985—90 працаваў выкладчыкам. З 1991 займаўся камерцыйнай дзейнасцю ў Маскве і Стамбуле, з 1994 1-ы віцэ-прэзідэнт Дзярж. нафтавай кампаніі Азербайджана. З 1995 дэп. парламента Азербайджана, з 1999 нам., з 2001 1-ы нам. старшыні кіруючай партыі «Ені Азербайджан». З 4.8.2003 прэм’ер-міністр. 15.10.2003 выбраны прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі. Прэзідэнт Нац. алімпійскага к-та Азербайджана (з 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЛУСКО́НІ (Berlusconi) Сільвіо (н. 29.9.1936, г. Мілан, Італія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Італіі, бізнесмен. Скончыў Міланскі ун-т. Набыў вял. капітал на аперацыях з нерухомасцю, потым заняўся бізнесам у сферы масавай інфармацыі. У 1974 стварыў сістэму кабельнага тэлебачання, у 1980 — першы прыватны тэлеканал у Італіі. Уладальнік футбольнага клуба «Інтэр». У 1994 стварыў і ўзначаліў паліт. партыю «Наперад, Італія», якая ў саюзе з інш. правымі партыямі перамагла на парламенцкіх выбарах 1994 і 2001. Прэм’ер-міністр Італіі ў 1994 і з 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РЧЫЛЬ, Чорчыл (Churchill) Уінстан Леанард Спенсер (30.11.1874, маёнтак Блэнхейм, графства Оксфардшыр, Вялікабрытанія — 24.1.1965), дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. З роду герцагаў Мальбара. Скончыў ваен. акадэмію ў Сандхерсце, з 1895 служыў афіцэрам у арміі, удзельнічаў у калан. войнах; у час англа-бурскай вайны 1899—1902ваен. карэспандэнт. З 1900 дэп. парламента ад Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, у 1904 перайшоў у Ліберальную партыю, ад якой у 1905 зноў выбраны ў парламент (у 1924 вярнуўся да кансерватараў). У 1908—22, 1924—29, 1939—43 на міністэрскіх пасадах. Адзін з арганізатараў ваен. інтэрвенцыі супраць Сав. Расіі ў 1918—19. У 1940—55 лідэр кансерватыўнай партыі. У 1940—45 прэм’ер-міністр. Нягледзячы на адмоўнае стаўленне да СССР, разумеў, што без яго дапамогі Вялікабрытанія не здолее перамагчы ў 2-й сусв. вайне і таму выступіў адным з арганізатараў антыгітлераўскай кааліцыі. У ліп. 1941 урад Ч. падпісаў з СССР пагадненне аб сумесных дзеяннях супраць фаш. Германіі, у маі 1942 — брыт.-сав. дагавор аб саюзе ў вайне супраць Германіі і яе саюзнікаў у Еўропе, а таксама аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе пасля вайны. Адцягваў адкрыццё 2-га фронту ў Зах. Еўропе. Удзельнік канферэнцый кіраўнікоў Вялікабрытаніі, ЗША і СССР у Тэгеране (1943), Ялце і Патсдаме (1945). Пасля вайны заклікаў да стварэння ваен.-паліт. блокаў супраць СССР. У 1951—54 зноў прэм’ер-міністр, адначасова (1951—52) міністр абароны. Імкнуўся да захавання Брыт.калан. імперыі і ўстанаўлення цесных узаемаадносін паміж Вялікабрытаніяй і яе б. калоніямі. Аўтар гіст.-мемуарных прац. Нобелеўская прэмія па л-ры 1953.
Тв.:
Рус.пер. — Вторая мировая война. Т. 1—6. М., 1997—98.
Літ.:
Роббинс К. Черчилль: Пер. с англ. Ростов н/Д;
М., 1997;
Уткин А.И. Черчилль: Победитель двух войн. Смоленск, 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТЭ́Н (Pétain) Анры Філіп (24.4.1856, Кашы-а-ла-Тур, Францыя — 23.7.1951),
французскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1918). Скончыў ваен. вучылішча Сен-Сір (1878), служыў у арміі. У 1-ю сусв. вайну генерал, камандзір брыгады, корпуса, каманд. 2-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Вердэнскай аперацыі 1916; з мая 1916 каманд. групай армій «Цэнтр», з мая 1917 галоўнакаманд. франц. арміяй. У 1920—31 нам. старшыні вышэйшага ваен. савета, адначасова (з 1922) ген. інспектар арміі. У 1925—26 кіраваў задушэннем нац.-вызв. паўстання ў Марока. У 1934 ваен.міністр. З 16.6.1940 прэм’ер-міністр Францыі. Падпісаў Камп’енскае перамір’е 1940 з Германіяй. 10.7.1940 атрымаў ад Нац. сходу ўсю паўнату ўлады, што азначала скасаванне Трэцяй рэспублікі. У ліп. 1940 — жн. 1944 кіраўнік дзяржавы (да крас. 1942 адначасова ўрада) прагерм. рэжыму «Вішы». У крас. 1945 арыштаваны, Вярх. судом Францыі прыгавораны за калабарацыянізм да смяротнага пакарання, якое было заменена пажыццёвым зняволеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНА́КА Гііці (6.3.1863, г. Хагі, Японія — 29.9.1929),
японскі ваенны і дзярж. дзеяч. Барон (1920). Генерал (1921). Вызначыўся ў час руска-японскай вайны 1904—05. У 1918—21 і 1923—24 ваенны міністряп. ўрада. У 1927—29 прэм’ер-міністр Японіі. Лідэр партыі Сэюкай. Выступаў за больш жорсткую палітыку ў дачыненні да Кітая. З мэтай спыніць рух войск Гаміньдана на Пн Кітая у 1928 накіраваў яп. войскі ў кіт.прав. Шаньдун. Ва ўнутр. палітыцы кабінет Т. ажыццяўляў рэпрэсіі супраць левых арг-цый. З імем Т. звязана гісторыя з т.зв «мемарандумам Т.» — нібыта сакрэтнай знешнепаліт. праграмай яп. ўрада, тэкст якога быў распаўсюджаны ў 1929 кіт. і сусв. прэсай. Па сутнасці гэта і была праграма заваявання Японіяй сусв. панавання. Сапраўднасць «мемарандума Т.» не даказана, але яп. агрэсія ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі ў 1930 — пач. 1940-х г. развівалася ў поўнай адпаведнасці з гэтым дакументам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НДЗІ Індзіра Прыядаршыні (19.11.1917, г. Алахабад, Індыя — 31.10.1984),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Дачка Дж.Нэру. Вучылася ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Індыі. З 1938 чл. партыі Інд.нац. кангрэс (ІНК), у 1959—60 яе старшыня. У 1946—64 паліт. кансультант Нэру. Міністр інфармацыі і радыё (1964—66). Дэп.Нар. палаты парламента (1967—77, 1978, 1980—84). У 1966—77 і 1980—84 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр па справах атамнай энергіі (1967—77), замежных спраў (1967—69), фінансаў (1969—70), унутр. спраў (1970—73). Урад Гандзі нацыяналізаваў 14 буйнейшых банкаў (1969—70), заключыў дагавор аб дружбе з СССР (1971), пасля інд.-пакістанскага канфлікту 1971 палепшыў адносіны з Пакістанам (сустрэча Г. і З.А.Бхута ў г. Шымла ў 1972, абмен пасламі ў 1976) і інш. З 1978 кіраўнік заснаванай прыхільнікамі Гандзі партыі Інд.нац. кангрэс (Індзіра). У 1983—84 старшыня Руху недалучэння. Забіта сваімі целаахоўнікамі, якія належалі да адной з сікхскіх арг-цый. Аўтар твораў «Мая праўда» (1981), «Народы і праблемы» (1982) і інш.
Літ.:
Горев А.В. Роса на лотосе: Индира Ганди: мечты и свершения. М., 1987;
Ульяновский Р.А. Три лидера великого индийского народа. М., 1986.