горная сістэма ў Кітаі паміж Цайдамскай катлавінай на Пд і пустыняй Алашань на Пн. Часам разглядаецца як частка Куньлуня. Даўж. каля 800 км, шыр. да 320 км. Складаецца з некалькіх кароткіх высокіх хрыбтоў, размешчаных паралельна або кулісападобна, якія цягнуцца пераважна з ПнЗ на ПдУ і падзяляюцца падоўжанымі далінамі. Асн. хрыбты: Ціляньшань, Сулэнаньшань з выш. да 6346 м, Улан-Дабан, Дакэн-Дабан, Кукунор. Паўн. хрыбты ўзвышаюцца над пустыняй Алашань да 4500 м, адносныя перавышэнні паўд. схілаў Н. каля 1500 м. Паўд. адгор’і часта ўтвараюць рады кароткіх кражаў. Складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў; развіты карставы альпійскі рэльеф, каля 1000 ледавікоў. Зледзяненне развіта пераважна ў Зах. Н. пераважаюць ледавікі даўж. 1—2 км. Снегавая лінія зніжаецца з 3 на У ад 5200 да 4200 м. Большая ч. Н. адносіцца да вобласці ўнутр. сцёку Цэнтр. Азіі, паўд.-ўсх. раёны — да бас.р. Хуанхэ. Рэкі мнагаводныя вясной і летам. На З пераважаюць пустыні і стэпы, на У — лесастэпы і стэпы, хваёвыя лясы, лугі. Радовішчы жал. і поліметалічных руд.
атрад птушак. Вядомы з міяцэну (каля 17 млн.г. назад). 1 сям., 7 падсям., 69 родаў, 324 віды. Пашыраны пераважна ў трапічнай і субтрапічнай зонах. Жывуць на дрэвах; гнёзды ў дуплах, расколінах скал, норах. Трымаюцца статкамі. Многія віды здольныя пераймаць чалавечую гаворку (ара, жако, какаду і інш.). Добра пераносяць няволю, многія віды аматары трымаюць як дэкар. птушак (на Беларусі — да 30 відаў: неразлучнікі, амазоны, какаду, жако, хвалістыя папугайчыкі і інш.). 27 відаў у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. ад 9,5 см (дзятлавыя П.) да 1 м (ара гіяцынтавы), маса адпаведна ад 10 г да 1 кг. Апярэнне пераважна яркае, стракатае. Галава вялікая, шыя кароткая. У многіх відаў на галаве чубок. Дзюба высокая, выгнутая, моцная; наддзюб’е рухома сучленена з лобнымі касцямі. Крылы закругленыя, дужыя. 1-ы і 4-ы пальцы на нагах павернуты назад. Пераважна расліннаедныя, часам спажываюць жывёльны корм. Манагамы. Нясуць 2—5 яец (зрэдку да 12). Гл. таксама Лоры, Нестары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУМБІ́ЙЦЫ,
народ, асн. насельніцтва Калумбіі (32,5 млн.чал.). Агульная колькасць 34,5 млн.чал. (1992). У асноўным метысы, частка мулаты, крэолы. Гавораць на калумбійскім дыялекце іспанскай мовы. Вернікі пераважна католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДУЛЬЁН, мадыльён (франц. modillon ад італьян. modiglione),
архітэктурная дэталь тыпу кранштэйна, якая падтрымлівае вынасную пліту ўвянчальнага карніза, пераважна ў ордэрнай архітэктуры (гл.Ордэр архітэктурны). Часам адыгрывае дэкар. ролю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАФІ́ТНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення раслін і грыбоў растворанымі неарганічнымі рэчывамі пры дапамозе іх транспарту праз паверхневыя структуры клеткі. Уласціва пераважнааўтатрофам (фотасінтэзавальным раслінам і хемасінтэзавальным бактэрыям). Гл. таксама Галазойнае жыўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАБІЁНТЫ [ад гігра... + біёнт(ы)],
арганізмы (пераважна вельмі дробныя), жыццё якіх звязана з капілярнай глебавай вадой. Удзельнічаюць у асноўных біял. працэсах, што адбываюцца ў глебе. Да гіграбіёнтаў належаць, напр., прадстаўнікі мезафауны — энхітрэіды, членістаногія, грыбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАФО́БЫ [ад гігра... + ...фоб(ы)],
наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існавання ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя. Жывуць пераважна на сухіх мясцінах (напр., асака пясчаная, лясныя мурашкі, многія віды насякомых і інш.). Гл. таксама Гіграфілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМП’Ю́ТЭР (англ. computer ад лац. computo лічу, вылічваю),
адна з назваў электронных вылічальных машын, прынятая ў замежнай л-ры (пераважна ў англійскамоўнай). Тэрмін звычайна выкарыстоўваецца ў дачыненні да персанальных ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАФІ́ТЫ [ад неа... + ...фіт(ы)],
занесеныя з іншых зямель расліны, якія параўнальна нядаўна ўвайшлі ў склад мясц. флоры. Трапляюцца ў аграцэнозах (пустазеллі) і ў прыродных цэнозах. Паяўленне Н. звязана пераважна з гасп. дзейнасцю чалавека.