група астравоў у Малайскім архіпелагу, наУ ад в-ва Сулавесі, тэр. Інданезіі. Пл. 4,8 тыс.км². Асн. а-вы: Таліабу, Манголе, Санана. Горы (выш. да 1157 мна в-ве Таліабу) і ўзгорыстыя раўніны. Складзены пераважна са сланцаў і гранітаў, якія перакрыты пясчанікамі і вапнякамі. Клімат экватарыяльны, ападкаў 1700—3000 мм за год. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Трапічнае земляробства: вырошчванне какосавай пальмы, рысу, кукурузы. Рыбалоўства. Порт Санана (на в-ве Санана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНДЗО́РСКАЯ,
сорт грушы, выведзены ў Нідэрландах. На Беларусі (акрамя Віцебскай вобл.) рэкамендаваны ў прысядзібным садаводстве.
Дрэва моцнарослае, крона пірамідальная, сярэдняй гушчыні. Пачынае плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, высокаўраджайны, амаль не пашкоджваецца хваробамі. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г). Скурка зеленавата-жоўтая, з невял. карычняватым румянцам. Мякаць белая, сярэдняй сакавітасці, паўмасляністая, кіславата-салодкая, крыху даўкая, здавальняючага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў пач. жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́,
група з 19 астравоў у Індыйскім ак., паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім м. Уваходзяць у склад саюзнай тэр. Індыі Андаманскія і Нікабарскія а-вы. Пл. 1,6 тыс.км². Буйныя астравы — вяршыні падводнага хрыбта (выш. да 642 м), дробныя — каралавыя. Клімат субэкватарыяльны, мусонны, ападкаў 2200—3200 мм за год. Напаўд. астравах вечназялёныя трапічныя лясы, напаўн. — высакатраўныя лугі. Вырошчванне какосавай пальмы. Рыбалоўства, лоў трэпангаў, збор ракавін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РШЫ ПРА́ПАРШЧЫК,
воінскае званне прапаршчыкаў. Ва Узбр. Сілах СССР існавала з 1981, ва Узбр. Сілах Беларусі з 1992. Надаецца лепшым прапаршчыкам, якія праслужылі 5 гадоў, у т. л. не менш як 1 годна пасадзе С.п. або афіцэра, а таксама за бездакорную службу прапаршчыкам на працягу 15 гадоў незалежна ад займаемай займанай* пасады. Званне С.п. існуе і ў шэрагу інш. сілавых структур. Гл.Званні воінскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ-СЕНТ-МАРЫ́ (Sault Sainte Marie),
каналізаваны водны шлях на мяжы ЗША і Канады, які злучае азёры Верхняе і Гурон. Праходзіць у абход парогаў нар. Сент-Мэрыс. Адкрыты ў 1855. Складзены з 3 паралельных каналаў: 2 у ЗША (даўж.паўн. 2,6 км, глыб. 7,5 м; даўж.паўд. 2,5 км, глыб. 5,5 м) і 1 у Канадзе (даўж. 2,2 км, глыб. 6,7 м). Грузаабарот каля 100 млн.т за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́ЙСКАЯ ДАЛІ́НА.
У сярэднім цячэнні р. Чу, ад Баамскай цясніны да ўсх. ўскраіны пустыні Муюнкум, у Кыргызстане і Казахстане. Даўж. каля 200 км, шыр. ад 15 кмнаПдУ да 100 км па ПнЗ, выш. 500—1200 м. Клімат рэзка кантынентальны. Ападкаў 250—400 мм за год. Амаль уся разарана, арашаецца водамі р. Чу і яе прытокаў. Пасевы цукр. буракоў, збожжавых культур. Садаводства, вінаградарства. НаПд — г. Бішкек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАТА́ЎР,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара-людаед з галавой быка і целам чалавека. Яго ўласнае імя — Астэрый («Зорны»). Народжаны жонкай крыцкага цара Мінаса (дачкой Геліяса) Пасіфаяй ад свяшчэннага быка бога Пасейдона або ад самога Пасейдона. Мінас пасяліў М. ў падземным лабірынце, куды яму прыносілі ў ахвяру (штогод або некалькі разоў нагод) па сем юнакоў і дзяўчат з падуладных Мінасу Афін. Забіты героем Тэсеем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ АЎТАМЕХАНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1945 у Мінску. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): вытв-сцьтрансп. сродкаў; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя ліцейнай вытв-сці; тэхн. эксплуатацыя і рамонт аўтатрансп. сродкаў. Прымаюцца асобы з базавай, сярэдняй адукацыяй і пасля заканчэння прафес.-тэхн. вучылішчаў на скарочаны тэрмін навучання (1 год 10 мес.). Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКСУ́Н (Coregonus muksun),
паўпрахадная рыба роду сігаў сям. ласосяў. Пашыраны ў апрэсненых і прыбярэжных водах Паўн. Ледавітага ак., нерастуе ў рэках Сібіры. На п-ве Таймыр жыве азёрная форма.
Даўж. да 75 см, маса да 8, зрэдку да 13 кг. Верхняя сківіца даўжэйшая за ніжнюю. Корміцца пераважна заабентасам, ракападобнымі, зрэдку рыбай. Нераст не кожны год. Аб’ект промыслу і развядзення.