іспанцы (збяднелыя дваране, наёмныя салдаты, часам крымін. злачынцы), якія заваёўвалі тэрыторыі ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы ў канцы 15—16 ст. Паходы (экспедыцыі) К. суправаджаліся вынішчэннем і занявольваннем індзейскіх плямён і народаў, рабаваннямі і інш. гвалтоўнымі і прымусовымі дзеяннямі. Частку здабычы камандзіры К. адпраўлялі ісп. каралю, ад якога атрымлівалі вял. прывілеі аж да права самастойна кіраваць заваяванымі землямі. Найб. вядомымі кіраўнікамі К. былі П. дэ Вальдывія, Э.Картэс, Ф.Пісара і інш.
Літ.:
Олива де Коль Х. Сопротивление индейцев испанским конкистадорам: Пер. с исп. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМЯНЧУ́ГСКАЯ МАГНІ́ТНАЯ АНАМА́ЛІЯ,
на Украіне, у Палтаўскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Пл. 100 км². Выяўлена ў 1928. Уяўляе сабой паласу дакембрыйскіх метамарфічных парод крыварожскай серыі (шыр. 0,2—3,5 км, даўж. 45 км), найб. багатыя руды прымеркаваны да саксаганскай світы (магутнасць 1200—1300 м). У паўд. частцы К.м.а. разведаныя запасы жалезістых кварцытаў з колькасцю жалеза 32% — 4,5 млрд.т і багатых жал. руд з колькасцю жалеза 58,2% — 220 млн.т. Жал. руды магнетытавыя і кумінгтанітамагнетытавыя. Прамысл. эксплуатацыя з 1970. Здабыча адкрытым спосабам. Цэнтр здабычы — г. Камсамольск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ Віталь Фёдаравіч (24.5. 1941, г. Грозны, Расія — 4.11.1996),
бел. вучоны ў галіне здабычы і транспартавання нафты. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1963). З 1981 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук, працы па распрацоўцы і эксплуатацыі нафтавых, газавых і газакандэнсатных радовішчаў. Стварыў тэорыю турбулентнага цячэння няўстойлівых эмульсій, распрацаваў тэхналогію вытв-сці магн. вадкасцей.
Тв.:
Сбор и подготовка неустойчивых эмульсий на промыслах. М., 1987;
Магнитные жидкости. М., 1989 (разам з Б.М.Бяркоўскім, М.С.Кракавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КЕЛЕВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычынікелю. Адрозніваюць Н.р. сульфідныя медна-нікелевыя, мыш’яковістыя і сілікатныя нікелевыя. Сульфідныя медна-нікелевыя руды магматычнага, кантактава-метасаматычнага і гідратэрмальнага паходжання, маюць 0,25—4,5% нікелю, а таксама кобальт, медзь, плаціноіды, золата, серабро, селен і тэлур; утвараюць пласты, жылы, лінзы. Гал. мінералы магнетыт, пентландыт, пірацін, халькапірыт. Мыш’яковістыя Н.р. пераважна гідратэрмальнага паходжання, гал. мінералы — нікелін, герсдарфіт, хлаантыт і інш.Сілікатныя Н.р. экзагеннага паходжання, маюць 0,75—4% і больш нікелю, 0,03—0,12% кобальту. Гал. мінералы гарніерыт, непуіт, нантраніт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-КАСПІ́ЙСКАЯ НАФТАГАЗАНО́СНАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
на тэр. Азербайджана, у зах. частцы Туркменістана і ўсх. частцы Грузіі. Пл. больш за 200 тыс.км². Уключае Кабыстана-Курынскую, Апшэрона-Прыбалханскую, Цэнтр.-Паўд.-Каспійскую нафтагазаносныя вобласці і Зах.-Туркменскую газанафтаносную вобл.Найб. значныя радовішчы: Самгоры-Патардзеульскае, Нафталанскае, Мурадханлінскае, Кюраўдагскае, Нефтэчалінскае, Бібі-Эйбацкае, Бінагадынскае, Нафтавыя Камяні і інш. Распрацоўвалася з сярэдзіны 19 ст. Пошукавыя работы на нафту і газ праводзяцца з 1920-х г.Асн. нафтагазаносны комплекс — пліяцэнавая тоўшча. Нафта нафтэнаметанавага саставу, шчыльнасць 850—910 кг/м³. Цэнтры здабычы — Туркменбашы, Акарэм, Небіг-Даг, Баку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРОДААХО́ЎНЫЯ НО́РМЫ,
эколага-прававыя патрабаванні да прыродакарыстальнікаў, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы ўзаемадзеяння чалавека і прыроды. Накіраваны на задавальненне патрэб грамадства ў ахове прыроды і забеспячэнні аптымальнай якасці навакольнага асяроддзя. Замацаваны ў прыродаахоўным заканадаўстве, дапаўняюцца экалагізаванымі нормамі гасп., адм., грамадз., крымін. і інш. заканадаўстваў, якія канкрэтызуюць матэрыяльныя, арганізац. і прававыя гарантыі выканання П.н. У адпаведнасці з імі ўстанаўліваюцца ліміты здабычы прыродных рэсурсаў або нормы выкідаў у навакольнае асяроддзе забруджвальнікаў. Пры парушэнні П.н. ужываюцца пэўныя санкцыі (штрафы, прыпыненне ці забарона эксплуатацыі абсталявання, цэхаў, вытв-сцей і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ССЫПНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ, россыпы,
скопішчы абломкавых горных парод, што ўмяшчаюць каштоўныя россыпаўтваральныя мінералы, распрацоўка якіх эканамічна мэтазгодная і тэхнічна магчымая. Утвараюцца за кошт фіз. і хім. выветрывання і пераадкладання горных парод і карысных выкапняў. Вылучаюць Р.р. паводле генезісу: элювіяльныя, дэлювіяльныя, пралювіяльныя, алювіяльныя, літаральныя, гляцыяльныя, эолавыя; паводле часу ўтварэння: сучасныя і стараж. (выкапнёвыя); паводле ўмоў залягання: адкрытыя і пахаваныя; паводле формы пакладаў: плошча-, лінза- і стужкападобныя, пластавыя, шнурковыя і гнездавыя. Маюць важнае значэнне для здабычы золата, плаціны, алмазаў, тытану, вальфраму, волава, танталу, ніобію, торыю, гранату, горнага хрусталю, бурштыну і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РТУ́ТНЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысл.здабычыртуці. Гал. рудны мінерал — кінавар (мае ртуці 86,2%), другасныя — метацынабарыт, самародная ртуць, лівінгстаніт і інш. Р.р. падзяляюцца на вельмі багатыя або штуфныя (5—10% і больш Hg), багатыя (каля 1%), радавыя (0,2—0,3%), бедныя (0,06—0,12%), убогія (0,02—0,06%) і ртуцьзмяшчальныя (0,01—0,00001%). Паклады пластападобныя і кантактавыя, жылы, гнёзды, штокверкі. Радовішчы нізкатэмпературныя гідратэрмальныя, радзей вулканагенныя, адзначаны выпадкі сучаснага адкладу ртуці з вод тэрмальных крыніц (штат Невада, ЗША; Новая Зеландыя; Камчатка). Найб. значныя запасы Р.р. у Іспаніі, Італіі, ЗША, Турцыі, Алжыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ДНЯ, калодзеж,
гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе свідравіны (квадратнай ці круглай у плане шахты) для здабычы грунтавых вод. Мае наземны засцерагальны зруб (выш. да 1,5 м) і пад’ёмнае прыстасаванне. Вядомы С. драўляныя зрубныя (часам з дубовых плах) і з жураўлём, калаўротам і без пад’ёмнага прыстасавання (у раёнах з высокім узроўнем грунтавых вод). На змену зрубнай С. з жураўлём з 1920-х г. паступова прыйшла С. з труб з калаўротам. Часта С. накрываюць 2-схільнай ці шатровай стрэшкамі, аздабляюць разьбой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РЫЕВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні для прамысл.здабычыторыю. Вядома больш за 120 торыевых і торыйзмяшчальных мінералаў. Гал.прамысл. мінералы: манацыт (3,5—10% ThO2), тарыт (да 77%), тарыяніт (45—93%). Гал. крыніца торыю — манацытавыя прыбярэжна-марскія россыпы. Т.р. пераважна комплексныя, маюць у сабе рэдказямельныя элементы, уран, ніобій, тытан, цырконій і інш. Торый здабываецца таксама спадарожна з уранавых руд і руд інш. металаў. Паходжанне эндагеннае (радовішчы карбанатытавыя, пегматытавыя, гідратэрмальныя і інш.), экзагеннае (россыпы) і метамарфагеннае. Радовішчы ў Індыі, Бразіліі, Інданезіі, Аўстраліі, ЗША, Расіі і інш.