дзве стаянкі позняга мезаліту (6—5 тыс. да н.э.) каля в. Горкі Чэрыкаўскага р-на. Знойдзена шмат крамянёвых вырабаў, сярод якіх прылады працы, палявання, нуклеусы, трапецыі.
Літ.:
Копытин В.Ф. Мезолитическое поселение Горки в Посожье // Краткие сообщения Ин-та археологии АНСССР. М., 1979. Вып. 157.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БІНСКАЯ ФА́БРЫКА ІНКРУСТА́ЦЫІ.
Створана ў 1961 на базе цэха інкрустацыі саломкай Гомельскай ф-кі маст.вырабаў. Асн. прадукцыя — разнастайныя куфэркі, пано, аздобленыя саломкай. Промысел заснаваны на мясц.нар. традыцыях аплікацыі саломкай. Выпускае таксама строчана-вышытыя вырабы, пано з разьбой і размалёўкай на чорным фоне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАДЗА́ВА,
горад у Японіі, на в-ве Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Ісікава. 443 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Прамысл. і культ. цэнтр эканам. раёна Хакурыку. Прам-сць: тэкст., швейная, хім., тэкст. і с.-г. машынабудаванне. Вытв-сць высакаякаснага фарфору і лакавых вырабаў. Ун-т. Нац. парк Кенроку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЛАКАФА́РБАВЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1935 у Мінску на базе арцелі прамкааперацыі «Утыльтлушчкосць», з 1939 мылаварная арцель «Хімпрам», з 1963 з-д лакафарбавых вырабаў. У 1969—75 рэканструяваны. З 1994 Адкрытае акц.т-ва «Мінскі лакафарбавы завод». Асн. прадукцыя: эмалі на кандэнсацыйных смолах і алейныя фарбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМАНГА́Н,
горад, цэнтр Наманганскай вобл. ва Узбекістане. Вядомы з канца 15 ст. 319,2 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: лёгкая (бавоўнаачышчальная, тэкст., абутковая, швейная, маст.вырабаў і інш.), харч. і харчасмакавая, маш.-буд., хім.; трансфарматарны з-д і інш.Пед.ін-т. 2 тэатры. 2 музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖКАВІЧЫ,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Дняпро, на аўтадарозе Магілёў—Шклоў. Цэнтр сельсавета. За 2 км на ПдУ ад горада і 4 км ад чыг. ст. Шклоў, 28 км ад Магілёва. 607 ж., 262 двары (2001). Камбінат буд. матэрыялаў і вырабаў. Бібліятэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́РНЫЯ ВЫ́РАБЫ,
драўляныя ёмістасці з клёпак для вадкіх, паўвадкіх і сыпучых прадуктаў і бытавых патрэб. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі (ад невял. конавак да бочак на некалькі сотняў літраў) выяўлены пры археал. раскопках у пластах 11—14 ст. Форма клёпак (падоўжаныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя) абумовіла форму бандарных вырабаў — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Паводле прызначэння вылучаюць пасудзіны для вады і вадкіх рэчываў (трансп. бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка), для с.-г. прадуктаў (бочка, кадзь, бачурка, кубелец), для бытавых патрэб (кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык), меры ёмістасці (асьміна, шаснастка, гарнец, карэц). Большасць бандарных вырабаў вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невял. памераў аздаблялі разьбой і выпальваннем. У наш час многія бандарныя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфора-фаянсавым, пластмасавым і інш. ёмістасцям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЗАВАЯ ЗВА́РКА, аўтагенная зварка,
спосаб злучэння металаў мясцовым расплаўленнем іх полымем, якое ўтвараецца пры згаранні сумесі гаручага газу (ацэтылену, вадароду, пароў бензіну і інш.) з кіслародам. Робіцца з дапамогай гарэлкі зварачнай (ручная газавая зварка) ці шматполымных гарэлак вял. магутнасці (машынная газавая зварка). Выкарыстоўваецца для зваркі танкасценных (1—3 мм) вырабаў са сталі, каляровых металаў і сплаваў, чыгуну, наплаўкі слою металу на паверхню вырабаў і інш.
Найб. т-ру (каля 3200 °C) мае ацэтыленава-кіслароднае полымя. Ацэтылен атрымліваюць на месцы работы з карбіду кальцыю ў ацэтыленавых генератарах, кісларод трымаюць у балонах пад ціскам. Віды швоў пры газавай зварцы такія ж, як і пры дугавой зварцы. Ручную газавую зварку выкарыстоўваюць пераважна на рамонтных і мантажных работах, машынную — у стацыянарных умовах для зваркі труб і тонкаліставых канструкцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГАРЫ́Н (франц. margarine),
штучна прыгатаваны цвёрды харч. тлушч. Па знешнім выглядзе, каларыйнасці, засваяльнасці арганізмам блізкі да сметанковага масла.
Атрымліваюць эмульгаваннем сумесі саламасу (гідрагенізаваны алей, рыбін тлушч; гл.Гідрагенізацыя), жывёльных тлушчаў, какосавага і інш.алеяў з вадой, малаком (цалкам ці часткова сквашаным), смакавымі і пахучымі дабаўкамі, фарбавальнікамі. Вырабляюць М. малочны і кулінарны, ці безмалочны. Малочны М. (сметанковы, сталовы, экстра і інш.), які мае 82—84% тлушчу, спажываюць у ежу, а таксама выкарыстоўваюць ў кулінарыі ў асн. для выпечкі (перашкаджае чарсцвенню мучных вырабаў). Кулінарны М. паводле паходжання зыходнай сыравіны падзяляюць на раслінны (напр., гідратлушч) і камбінаваны (найб. пашыраны маргагуселін — сумесь 70% гідратлушчу, 20% свінога шмальцу, 10% алею, араматызаваная алейнай выцяжкай цыбулі). Выкарыстоўваюць для смажання, тушэння, прыгатавання фрыцюру, выпечкі кандытарскіх вырабаў.
На Беларусі асн. вытворцы М. — Мінскі маргарынавы завод і Гомельскі тлушчавы камбінат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІЭФІ́РНЫЯ ВАЛО́КНЫ,
сінтэтычныя валокны, якія фармуюць са складаных поліэфіраў, у асн. з расплаву поліэтылентэрэфталату. Гандл. назвы: лаўсан, дакрон, тэрылен, тэтэрон, тэргаль, элан і інш. Атрымліваюць таксама П.в. на аснове хімічна мадыфікаванага поліэтылентэрэфталату (т.зв. суполіэфірныя валокны) і ў значна меншай колькасці — з полікарбанатаў, поліэтыленоксібензаату, полібутылентэрэфталату, вадкакрышт. поліэфіраў і інш.
Для П.в. характэрны высокія трываласць, тэрма-, святло-, атмасфера- і зносаўстойлівасць. Устойлівыя да ўздзеяння кіслот (акрамя канцэнтраваных азотнай і сернай) і раствораў шчолачаў, многіх арган. растваральнікаў, у т. л. тых, што выкарыстоўваюць пры хім. чыстцы. Інтэрвал рабочых т-р ад -60 да 170 °C. Суполіэфірныя валокны пазбаўлены асн. недахопаў П.в. (цяжкасць фарбавання, гідрафобнасць, моцная наэлектрызаванасць і калянасць вырабаў). Выкарыстоўваюць у вытв-сці разнастайных тканін, трыкатажу, дываноў, штучнага футра, шыннага корду, тканін для гумава-тэхн. вырабаў, электра- і фільтравальных матэрыялаў і інш.
На Беларусі П.в. выпускае Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно».