прыродная вобласць у Азіі. Уключае п-аў Індакітай, Малайскі архіпелаг і прылеглыя тэрыторыі. Пл. 4,5 млн.км. Нас. каля 450 млн.чал. (1999). Пераважае рэльеф сярэднягор’яў і ўзгорыстых раўнін. Клімат вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны мусонны. Прыродная расліннасць — трапічныя лясы і саванны. Пераважае арашальнае земляробства (гал. культура рыс), разнастайная прам-сць у прыбярэжных раёнах. На тэр. П.-У.А. знаходзяцца краіны: Бруней, В’етнам, Інданезія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма, Сінгапур, Тайланд, Усх. Тымор; часта да яе адносяць і Філіпіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ А́ЗІЯ,
прыродная вобласць у Азіі. Уключае п-аў Індастан з суседнімі астравамі, Інда-Гангскую раўніну і яе горнае абрамленне (паўд. схілы Гімалаяў, Гіндукуша, паўд.-ўсх. ўскраіну Іранскага нагор’я). Пл. 4,5 млн.км². Нас. каля 1300 млн.чал. (1999), Прыродная расліннасць: трапічныя лясы, саванны, на З участкі пустынь і паўпустынь. На раўнінах пераважае арашальнае земляробства. На тэр. П.А. знаходзяцца дзяржавы: Індыя, Пакістан, Бангладэш, Непал, Бутан, Шры-Ланка і Мальдывы; зрэдку ў склад П.А. ўключаюць Паўднёва-Усходнюю Азію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЖА-ДЫ-КАЛА́БРЫЯ (Reggio di Calabria),
горад на Пд Італіі, адм. цэнтр аднайм. правінцыі. Засн. ў 720 да н.э. З прыгарадамі каля 200 тыс.ж. (2000). Порт у Месінскім праліве; чыг. паромам звязаны з г. Месіна (в-аў Сіцылія).
Аэрапорт. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, дрэваапр., машынабуд. (вагонабудаванне). База рыбалоўства. Ун-т. Геафіз. абсерваторыя. Нац. музей. Частыя землетрасенні; пасля разбуральнага землетрасення 1908 горад перабудаваны. Руіны стараж.-грэч. храмаў і жылых дамоў (пераважна 4 ст. да н.э.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРО́МБАЛІ (Stromboli),
дзеючы вулкан у архіпелагу Ліпарскія а-вы, у Тырэнскім м., тэр. Італіі. Утварае аднайм.в-аўпл. 12,6 км². Выш. 926 м (ад дна мора каля 2700 м). Складаецца са стараж. разбуранага андэзітавага і сучаснага ўсечанага базальтавага конусаў. З перапынкамі ў 10—20 мін выкідае вулканічныя бомбы і распаленыя газы, якія відаць на вял. адлегласці, таму С. наз. маяком Міжземнамор’я. Зрэдку адбываюцца вывяржэнні базальтавай лавы. Ад С. паходзіць назва тыпу вывяржэння вулканаў — стромбаліянскі (гл.Вулкан).
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮМО́Н-ДЗЮРВІ́ЛЬ (Dumont d’Urville) Жуль Себасцьен Сезар (23.5.1790, г. Кандэ-сюр-Нуаро, Францыя — 8.5.1842),
французскі мараплавец і акіянограф. У 1826—28 здзейсніў кругасветнае плаванне на караблі «Астралябія», у час якога знайшоў сляды загінуўшай экспедыцыі Ж.Лаперуза, даследаваў некалькі астраўных груп у Ціхім ак., нанёс на карту частку берагоў Новай Зеландыі і Новай Гвінеі. У 1837—40 ажыццявіў плаванне ў Антарктыку на суднах «Астралябія» і «Зеле»; адкрыў Зямлю Луі Філіпа, в-аў Жуанвіль, Зямлю Адэлі. У яго гонар названа Дзюрвіля мора ў Антарктыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТАКЮ́СЮ,
горад у Японіі, на Пн в-ва Кюсю, у прэфектуры Фукуока. Утвораны ў 1963 у выніку зліцця гарадоў Какура, Табата, Явата, Вакамацу і Модзі. 1,4 млн. ж (1994). Порт у прал. Сіманасекі. Звязаны з г. Сіманасекі (в-аў Хонсю) падводнымі трансп. тунэлямі, у т. л. для скарасных чыгунак і шашэйных дарог. Аэрапорт. Важны трансп. вузел і прамысл.цэнтр.Гал. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, коксахімія, нафтаперапрацоўка, электрапрыладабудаванне і інш. машынабудаванне, ваенная, шкляная, керамічная, цэм., харч., тэкст., паліграфічная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАШАНІ́ННІКАЎ Сцяпан Пятровіч (11.11.1711, Масква — 8.3.1755),
рускі вучоны, даследчык Камчаткі. Акад. Пецярбургскай АН (1750). З 1724 вучыўся ў маск. Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, з 1732 ва ун-це ў Пецярбургу. Удзельнік 2-й Камчацкай экспедыцыі (1733—43). У 1733—36 падарожнічаў па Сібіры. У 1737—41 даследаваў п-аў Камчатка. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навук. працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісанне зямлі Камчаткі»). Яго імем названы востраў каля Камчаткі, мыс (на в-ве Карагінскім) і гара на Камчатцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІРАХВО́СТЫ, птушкі-ліры (Menuridae),
сямейства вераб’інападобных. 1 род, 2 віды. Пашыраны ў лясах Паўд.-Усх. Аўстраліі, завезены на в-аў Тасманія (1934).
Даўж. цела да 90, хваста да 70 см. Афарбоўка цёмна-бурая зверху, шэрая знізу, з рыжаватым горлам. У самцоў у хвасце 16 пёраў, 2 з іх своеасабліва сагнуты і нагадваюць ліру (адсюль назва). Крылы акругленыя. Ногі доўгія, моцныя. Палігамы. Гнёзды на зямлі ў бураломе, радзей на дрэвах. Нясуць 1 яйцо. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі, насеннем. Самцы спяваюць, здольныя імітаваць розныя гукі.