рака ў Свярдлоўскай і Цюменскай абл. Расіі, левы прыток р. Табол (бас.р. Об). Даўж. 1030 км, пл.бас. 80,4 тыс.км². Пачынаецца на Паўн. Урале, цячэ па Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Салда, Тагіл, Ніца, Пышма (справа). Ледастаў з канца кастр.—ліст. да крас. — 1-й пал. мая. Разводдзе з крас. да ліпеня. Сярэдні гадавы расход вады каля г. Цюмень 181 м³/с. У бас. Т. каля 1,5 тыс.азёр. Сплаўная. Суднаходная на 635 км ад вусця. 3 вадасховішчы. На Т. — гарады Верхняя Тура, Ніжняя Тура, Верхатур’е, Турынск, Цюмень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНЫЯ ВО́ДЫ,
водная частка тэр. дзяржавы, за выключэннем тэрытарыяльнага мора. Да У.в. адносяцца воды рэк, ручаёў, азёр і інш. вадаёмаў, у т. л. пагранічныя воды ў межах граніц тэрыторыі дзяржаўнай, а таксама воды, што размешчаны ў бок берага ад зыходных ліній тэр. мора. Пагранічнымі водамі лічацца водныя прасторы ў межах тых участкаў, па якіх праходзіць лінія граніцы, часта і падземныя воды ў створах, дзе праходзіць дзярж. граніца. Прававы рэжым У.в. вызначаецца ўнутр. заканадаўствам дзяржавы, а ў адносінах пагранічных вод — таксама і пагадненнямі з сумежнымі дзяржавамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛЫ́МА-ЕНІСЕ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА.
У гарах Паўд. Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі; частка міжгорнай Мінусінскай катлавіны. Абмежавана з У адгор’ямі Усх. Саяна, з З — Кузнецкага Алатау, на Пн Салгонскім, на Пд Бацянёўскім кражамі. Складзена пераважна з асадкавых парод і эфузіваў. Рэльеф пераважна ўзгорыста-ўвалісты, на Пд — драбнасопачны. Выш. да 550 м. На З дрэніруецца р. Чулым, на У — р. Енісей. Характэрны шырокія лагчыны, шмат азёр. На У злакавыя стэпы, на Пн і ў перадгор’ях лесастэпы. Важны с.-г. раён Краснаярскага краю. Радовішчы бурага вугалю (гл.Канска-Ачынскі вугальны басейн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́РЫ (Erie),
возера ў Паўн. Амерыцы, у сістэме Вялікіх азёр; паўн. бераг належыць Канадзе, паўд. — ЗША. Пл. 25,7 тыс.км². Глыб. да 64 м. Выш. ўзроўню 174 м. У Э. ўпадае р. Дэтройт, выцякае р. Ніягара. Злучана р. Сент-Клэр з воз. Гурон, Ніягарай і каналам Уэленд (у абход Ніягарскага вадаспада) з воз. Антарыо; сістэма Эры-канала злучае Э. з р. Гудзон. Суднаходства. Гал. парты: Таліда, Кліўленд, Буфала, Эры (ЗША), Порт-Колбарн (Канада). На паўн. беразе нац. парк Пойнт-Пілі, правінцыяльны парк Ронда (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЯВО́ЛЖСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён ранняга неаліту, якія ў сярэдзіне 5-га — апошняй чвэрці 4-га тыс. да н.э. жылі ў Волга-Окскім міжрэччы. Назва ад месца адкрыцця культуры ў вярхоўях р. Волга. Насельніцтва жыло на стаянках па берагах рэк і азёр у буданападобных жытлах, займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Вырабляла гаршкі з вострым і закругленым, кубкі — з пляскатым донцам. Знойдзены гліняныя дыскі, на адным з якіх выява галавы аленя. Шэрагам рысаў кераміка Верхняволжскай культуры блізкая да найб. ранняга посуду бабінавіцкага тыпу помнікаў (Віцебшчына), помнікаў у вярхоўях Друці і на З Смаленшчыны. Магчыма, была асновай узнікнення льялаўскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЗ (ад франц. brise лёгкі вецер),
мясцовы вецер на ўзбярэжжы мораў, вял.азёр, вадасховішчаў і рэк. Двойчы на працягу сутак мяняе напрамак: дзённы брыз дзьме з воднай паверхні на нагрэтую сушу, начны — наадварот. Абумоўлены нераўнамерным награваннем паветра над паверхняй вадаёма і сушы. Скорасць 2—5 м/с. Найб. бывае летам пры ўстойлівых антыцыклонах, ахоплівае слой паветра да 1 км, пашыраецца на 10—50 км ад берагавой лініі. Найчасцей назіраецца ў тропіках. На Беларусі адзначаецца на вял. вадаёмах, скорасць каля 2 м/с.
Да арт.Брыз. Схема цыркуляцыі паветра ў дзённым і начным брызе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАДЗЯ́НКА, Падкасцёлак,
возера ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец, уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,33 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 490 м, найб.глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,6 км. Пл. вадазбору 1,7 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, на Пд да 15 м, парослыя лесам, на З і У разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на З і Пд супадаюць са схіламі. Дно пясчанае, глыбей за 2 м глеістае. На З выцякае ручай у воз. Галодна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ДНА, Галубінае возера,
у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,14 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 250 м, найб.глыб. 21 м, даўж. берагавой лініі каля 1,8 км. Пл. вадазбору 4,3 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м, на ПнЗ і ПдУ 12—14 м, пад лесам, на Пн разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, усх. параслі хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона глеістая.
На ПнУ выцякае ручай у воз. Тумскае, на Пд упадае ручай з воз. Галадзянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫСВЯ́ТА, Друкша,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 1020 км².
Пачынаецца каля в. Грытуны (да пабудовы ГЭС «Дружба народаў» у 1953 para выцякала з воз. Дрысвяты). Цячэ праз азёры Доўгае, Верхняе і Богінскае. Участак б. рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Д. — Дрысвяткай. Верхняе цячэнне ракі ў межах Браслаўскай грады, ніжняе — на З Полацкай нізіны. Асн. прыток — р. Прорва (злева). На вадазборы 139 азёр. Даліна пераважна трапецападобная. Пойма перарывістая. Рэчышча сярэдне звілістае, на працягу каля 9 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 3 км на ПнЗ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 0,46 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Пл. вадазбору 138 км². Схілы катлавіны на У і Пдвыш. 10—13 м, параслі хваёвым лесам, астатнія выш. 2—6 м, на Пн разараныя. Берагі пад хмызняком. Мелкаводдзе да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй дно сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. Бярэжа, на Пн выцякае ручай у воз. Струста.