Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБО́Л (грэч. obolos),
1) у Стараж. Грэцыі вагавая адзінка серабра, сярэбраная, потым медная манета (складала 1/6 драхмы).
2) У Зах. Еўропе ў 2-й пал. 8—10 ст. вагавая адзінка серабра і сярэбраная манета (1/2дэнарыя), у 12—15 ст. сярэбраная, у 16—18 ст. білонная або медная манета (1/2 дэнарыя).
3) У ВКЛ намінал у 1/2 дэнарыя, чаканены Віленскім манетным дваром у 1545—47, 1554.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯ́Н (ад лац. radius прамень, радыус),
адзінка плоскага вугла, вуглавой каардынаты, фазы ваганняў і інш. вуглавых велічынь у СІ; адносіцца да дадатковых адзінак гэтай сістэмы. Р. — безразмерная адзінка, таму можа выкарыстоўвацца ў інш. сістэмах адзінак. Абазначаецца рад. 1 рад роўны вуглу паміж двума радыусамі акружнасці, даўжыня дугі паміж якімі роўная радыусу: 1 рад ≈ 57°17′45". Вуглы ў 30°, 45°, 60°, 90° роўныя адпаведна π/6, π/4, π/3, π/2 рад. Выкарыстоўваецца пераважна ў тэарэт. разліках.