бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; процілеглы апагею. Адлегласць ад П. да цэнтра Зямлі наз. перыгейнай адлегласцю. Адрэзак часу паміж двума праходжаннямі Месяца праз П. наз. анамалістычным месцам, які роўны 27,5546 сярэдніх сонечных сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КТЫ (лац. Picti),
назва групы плямён, якія складалі стараж. насельніцтва Шатландыі. П. пастаянна рабілі набегі на рымскую Брытанію, у 360-я г. дайшлі да Лондана. У 6 ст. ірландскі місіянер Калумбан схіліў іх да хрысціянства. У сярэдзіне 9 ст. заваяваны скотамі і змяшаліся з імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЧЫ,
паўвостраў у Баранцавым м., на ПнЗ Мурманскай вобл. Расіі (Кольскі п-аў). Плато, якое стромка абрываецца да мора (выш.да 299 м). Складзена з гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў. Мохава-лішайнікавая тундра. Мора каля ўзбярэжжа Р. не замярзае (уплыў цёплага Нордкапскага цячэння), багатае рыбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ МА́СЛЫ,
вадкія арган. ці элементаарган. прадукты (крэмнійарганічныя вадкасці, эфіры фосфарнай, адыпінавай і інш.к-т, паліалкіленгліколі). Хімічна інертныя да металаў, гумы, фарбы і інш., малавыпаральныя; працаздольныя пры т-рах ад -100 да 400 °C. Выкарыстоўваюць змазачныя матэрыялы (гл.Змазачнае масла), цепланосьбіты, кампаненты пластычных змазак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫФІКА́ЦЫЯ,
пералік тавараў, якія прапанаваны ў продаж або падлягаюць пастаўцы, дзе ўказаны іх колькасць, гатунак, марка, якасныя характарыстыкі, а пры неабходнасці і цэны. Адрозніваюць С. адгрузачную (таварасуправаджальны дакумент на пэўную партыю тавару), С., якая з’яўляецца дадаткам да дагавора, і С., якая дадаецца да разліковых дакументаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДНАПАД’ЁМ,
комплекс аперацый па пад’ёме патанулых суднаў. Уключае пошук патанулага судна, падрыхтоўку да пад’ёму і ўласна пад’ём, буксіроўку. С. наз. таксама работы па пад’ёме плаваючых суднаў у док для агляду і рамонту і па памяншэнні асадкі для доступу да падводных частак або праводкі па мелкаводдзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНКЕ́ТКА,
баявая гусенічная браніраваная машына, узброеная 1—2 кулямётамі. Браніраванне супрацькулявое (да 10 мм), скорасць да 45 км/гадз, экіпаж 1—2 чал. У Сав. Арміі была на ўзбраенні ў пач. 1930-х г. Прызначалася пераважна для разведкі і сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФЕРА́РЫ»
(Ferrari),
сям’я спарт. і гоначных аўтамабіляўаднайм.італьян. фірмы. Выпускаюцца з 1946. Заднепрывадныя спарт. аўтамабілі маюць 2-месны (найб. пашыраны) 2-дзверны кузаў купэ ці кабрыялет, бензінавы рухавік магутнасцю да 383 кВт. Найб. скорасць да 325 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРМАТА́Н,
паўночна-ўсходні пасат, які дзьме з Сахары да Гвінейскага заліва і зах. ўзбярэжжа Афрыкі на Пд ад 20°паўн. шыраты. Бывае ў сухі перыяд года (з ліст.дасак.), часта амаль ураганны; адметны высокай сухасцю і запыленасцю. Х. можна разглядаць як зімовы афрыканскі мусон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЛАДАГЕ́НТ, халадзільны агент,
рабочае рэчыва халадзільнай машыны (хладоны, аміяк, прапан-прапіленавыя сумесі і інш.). Пры кіпенні або ў працэсе расшырэння адбірае цеплату ад ахаладжальнага аб’екта і перадае яе ахаладжальнаму асяроддзю (вадзе, паветру і інш.). Патрабаванні да Х.: нетаксічнасць, негаручасць, нейтральнасць да канструкцыйных матэрыялаў і інш.