няяўка работніка на работу або адсутнасць яго на рабоце без уважлівых прычын больш за 3 гадзна працягу прац. дня. Паводле працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь — адна з падстаў для скасавання прац. дагавора (кантракта) да заканчэння тэрміну яго дзеяння па ініцыятыве наймальніка. Існуе таксама паняцце т.зв.вымушанага П., які адбываецца з прычыны незаконнага звальнення работніка. Пры аднаўленні яго на рабоце па рашэнні органа, які разглядаў прац. спрэчку, работніку выплачваецца сярэдні заработак за час вымушанага П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПО́ВІЧ Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 1.11.1948, в. Пугачова Брэсцкага р-на, цяпер у межах Брэста),
бел.паэт. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1970). Настаўнічаў, працаваў на радыё і тэлебачанні. З 1984 сакратар Брэсцкага абл.аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1994 працуе на Брэсцкай студыі тэлебачання.
Друкуецца з 1966. Зб-кі «Неад’емнае» (1982), «На кругі свае» (1986), «Мяжа надзеі» (1993) пра дабрыню, сяброўства, каханне, гісторыю роднага народа, клопат пра захаванне прыроды, складаныя праблемы сучаснасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУДО́К,
вёска ў Казлоўскім с/с Светлагорскага р-на Гомельскай вобл., каля р. Бярэзіна, на аўтадарозе Рэчыца—Бабруйск. Цэнтр калгаса. За 27 кмнаПнЗ ад г. Светлагорск, 137 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Светлагорск-на-Бярэзіне. 308 ж., 146 двароў (2000). Міжгасп. прадпрыемства «Прудок». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі селішча (2-я пал. 1-га тыс. да н.э. — пач. 2-га тыс.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЬКО́Ў Міхаіл Ягоравіч (6.2.1926, в. Дубінка Магілёўскага р-на — 9.7.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху, з ліп. 1944 на 2-м і 3-м Бел. франтах. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант Р. вызначыўся ў сак. і маі 1945 у баях натэр.Усх. Прусіі; пры авалоданні нас. пунктам Радаў, у час высадкі сав. дэсанта цераз заліў Фрышэс-Хаф, цяжка паранены працягваў бой. Пасля вайны нагасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСА́СЕНКА,
рака ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 271 км². Пачынаецца за 1 кмнаУ ад в. Пішчыкі, вусце напаўн. ускраіне в. Расасна. Цячэ па зах. схілах Смаленскага ўзв. Даліна трапецападобная, шыр. 1—2 км. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 2,4 км каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шыр. 5—7 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЎНАРАЗМЕРКАВА́ННЯ ЗАКО́Н,
тэарэма класічнай статыстычнай фізікі, якая сцвярджае, што для статыстычнай сістэмы ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі на кожную ступень свабоды прыпадае аднолькавая сярэдняя энергія. Паводле Р.з. кожная ступень свабоды паступальнага і вярчальнага руху характарызуецца сярэдняй кінетычнай энергіяй, роўнай kT/2, а кожная вагальная ступень свабоды — сярэдняй энергіяй kT (kT/2на кінетычную энергію і kT/2на патэнцыяльную энергію). На аснове Р.з. вызначаюцца лімітныя значэнні цеплаёмістасці шмататамных газаў і цвёрдых цел пры высокіх т-рах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЛА, Рыла-Планіна,
горны масіў наПдЗ Балгарыі, самы высокі на Балканскім п-ве (2925 м, г. Мусала). Даўж. каля 80 км. Складзены са стараж.крышт. і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі, трогі. З Р. бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. Навыш. 2100—2500 м ледавіковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі. Мінеральныя крыніцы. Зімовы спорт. Курорты. У паўд.-зах. адгор’ях — Рыльскі манастыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЕ́ЙСКІ Віктар Іосіфавіч (н. 24.1.1967, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен, веславанне на каноэ. Засл. майстар спорту Беларусі (1989). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1990). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) на каноэ-двойцы (у пары з М.Жураўскім, Малдова) на дыстанцыях 500 і 1000 м; сярэбраны прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША); 9-разовы чэмпіён свету на розных дыстанцыях (1989, 1990, 1991), сярэбраны прызёр (1991, 1995). 8-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
рака наЗ ЗША. Даўж. каля 640 км (з р. Піт каля 960 км), пл. басейна 73 тыс.км². Вытокі на схілах гор Кламат, цячэ па паўн.ч. Каліфарнійскай даліны, упадае ў зал. Сан-Францыска, у вусці зліваецца з р. Сан-Хаакін. Зімовыя паводкі, вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор 314 м³/с. Буйное вадасх. Шаста, ГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 288 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНА́,
рака ў Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р.Обаль (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 360 км². Выцякае з Малога Белага возера за 1,5 наПнЗ ад в. Прудок Гарадоцкага р-на, цячэ праз воз.Ласосна, вусце за 1,5 кмнаПнЗ ад в. Казьяны Шумілінскага р-на. Цячэ па паўн.-ўсх. частцы Полацкай нізіны, па лясістай мясцовасці. Прымае прытокі з 47 азёр.