заліў Атлантычнага ак., каля паўд.-зах. берагоў Вялікабрытаніі. Уразаецца ў сушу на 230 км, шыр. каля ўвахода 126 км, глыб.да 50 м. Берагі моцна парэзаны. Прылівы паўсутачныя (да 14,4 м). Асн. парты: Брысталь (злучаны каналам з Лонданам), Кардыф, Ньюпарт (Вялікабрытанія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Створаны ў 1971 у Брэсце на базе цагельнага з-да № 22 і з-да керамічных дрэнажных труб. Дзейнічаюць 2 цэхі па выпуску цэглы і цэх фасаднай пліткі. З 1991 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1995): керамічныя цэгла і абліцовачная плітка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПІРА́ЦЫЯ (ад лац. aspiratio удыханне) у медыцыне, 1) пранікненне ў дыхальныя шляхі іншародных целаў пры ўдыханні. Можа прывесці да запалення дыхальных шляхоў (ускладняецца нагнаеннем і гангрэнай), да смерці ад удушша.
2) Адсмоктванне шпрыцам або іншай прыладай вадкасці ці паветра з поласці цела, сустава, нацёкавага гнайніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАФІ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ,
некаторыя хімічныя элементы атмасферы Зямлі. Паводле геахім. класіфікацыі элементаў да атмафільных элементаў адносяцца вадарод, азот і інертныя газы (гелій, неон, аргон, крыптон, ксенон і радон), якія ў атмасферы знаходзяцца ў стане свабодных атамаў або малекул. Кісларод належыць далітафільных элементаў (складае 47% літасферы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНА́РСК,
горад на Украіне, у Луганскай вобл.Засн. ў 1895, да 1931 Алчэўск, да 1961 Варашылаўск. 127 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Металургічны камбінат; коксахім., буд. канструкцый, жалеза-бетонных вырабаў з-ды; лёгкая і харч.прам-сць. Горна-металургічны ін-т. Музеі: гіст., геолага-мінералагічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАВО́З,
судна для перавозкі круглага лесу і піламатэрыялаў. Мае павялічаныя памеры грузавых люкаў, звычайна адну палубу, прыстасаванні для пагрузкі, перамяшчэння і выгрузкі грузаў. Грузавыя памяшканні прыстасаваны для ўкладкі лесаматэрыялаў асобнымі адзінкамі і ў пакетах. Грузападымальнасць да 30 тыс.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГАН (Logan),
вяршыня ў гарах Св. Ільі, на ПнЗ Канады. Выш. 6050 м (другая па вышыні ў Паўн. Амерыцы). Складзена з гранітаў. Укрыта вял. ледавікамі амаль да падножжа, дае пачатак многім далінным ледавікам даўж.да 80 км (ледавік Логан). Уваходзіць у склад нац. парку Клуэйн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАРО́ВІЧЫЧА ПАВЕ́РХНЯ,
граніца падзелу паміж зямной карой і мантыяй Зямлі. Вызначаецца па скачкападобным павелічэнні скорасці падоўжных сейсмічных хваль (ад 6,7—1,6 да 7,9—8,2 км/с), і папярочных (ад 3,6—4,2 да 4,4—4,7 км/с) пры землетрасеннях і штучных выбухах. Устаноўлена ў 1909 А.Махаровічычам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСЦО́ВЫ КЛІ́МАТ, мезаклімат,
клімат параўнальна невял. і дастаткова аднароднай тэрыторыі, якую можна здавальняюча характарызаваць звесткамі адной метэастанцыі (напр., клімат асобнага ляснога масіву, марскога ўзбярэжжа, невял. горада). Асаблівасці М.к. выяўляюцца звычайна ў прыземным слоі паветра, давыш. некалькіх соцень метраў. Да з’яў М.к. адносяцца мясцовыя вятры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́К ЭНЕ́РГІІ,
сярэдняя магутнасць, якая перадаецца праз дадзеную паверхню ў працэсе цеплаабмену ці распаўсюджвання хваль любой прыроды і інш. Адносіны П.э. праз паверхню, перпендыкулярную да напрамку пераносу энергіі, да значэння плошчы гэтай паверхні наз. шчыльнасцю П.э., якая вызначаецца Умава вектарам. Адзінка П.э. ў СІ — ват.