вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Масты—Слонім. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПдУад горада і чыг. ст. Масты, 86 кмад Гродна. 496 ж., 179 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКУЦІ́,
вёска ў Заходскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл., на шашы Магілёў—Орша. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПдУад горада і чыг. ст. Шклоў, 26 кмад Магілёва. 208 ж. 94 двары (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам. Помнік архітэктуры — паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЯРД, Лаярд (Liard),
рака ў Канадзе, левы прыток р. Макензі. Даўж. 1215 км, пл. басейна 276 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Пелі (сістэма Скалістых гор), у верхнім цячэнні парожыстая. Гал. прытокі: Форт-Нельсан, Саўт-Нахані. Сярэдні расход вады 2500 м³/с. Ледастаў адкастр. да мая. Суднаходная адг. Форт-Ліярд. У вусці — г. Форт-Сімпсан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́ШАВА,
вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля Любашаўскага вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на Пнад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 248 кмад Брэста. 924 ж., 441 двор (1999). С.-г.прамысл. прадпрыемства «Ганцаўчанка». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́ТКАВІЧЫ,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл.; чыг. станцыя на лініі Пінск — Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Задг. Пінск, 163 кмад Брэста. 2419 ж., 698 двароў (1999). Лясніцтва, зверагаспадарка, сярэдняя і муз. школы, школа-інтэрнат, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЦАНІ́Т (ад назвы гары Манцоні ў Італіі),
поўнакрышталічная інтрузіўная горная парода, якая складаецца з калінатравага палявога шпату, асн. плагіяклазу (андэзіт, лабрадор) і піраксену (аўгіт). Структура ад груба- да тонказярністай, трахітоідная. Колер шэры, ружова-шэры. Фіз. ўласцівасці падобныя да дыярыту. Утварае асобныя масівы, удзельнічае ў будове інтрузій складанага саставу. Выкарыстоўваецца ў дарожным буд-ве, як дэкар. камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Я,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа гор, старэйшая з 7 плеяд — дачок Атланта і Плеёны. АдЗеўса нарадзіла бога Гермеса. Разам з сёстрамі-плеядамі ператворана ў аднайм. сузор’е. Рымляне атаясамлівалі М. з італійскай багіняй пладаноснай зямлі Маяй і прыносілі ёй ахвяры 1 мая. Ад яе імя назва месяца мая ў рым. календары, адкуль яна перайшла і ў сучасны бел. каляндар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНІМЕ́ТР (адмінімум + ...метр),
рычажная стрэлачная прылада для вымярэнняў адносным кантактным спосабам лінейных памераў калібраў, дэталей машын і інш. вырабаў. Вымяральны стрыжань пры дапамозе рычагоў звязаны са стрэлкай, якая паказвае велічыню памеру на шкале. Межы вымярэння ад 20 да 600 мкм. Больш дасканалыя за М. — мікракатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯТАНІ́Я (адмія... + грэч. tonos напружанне),
сіндром прыроджанай гіпатаніі ці атаніі мышцаў чалавека ад парушэння абмену рэчываў і пашкоджанняў спіннога мозга. Прыкметы М.: парушэнне маторыкі (галава, рукі, ногі нованароджанага дзіцяці звісаюць уздоўж тулава, дыханне вялае, крык ціхі) без псіхічных расстройстваў. Для характэрных праяў М. выкарыстоўваюць тэрмін «вялае дзіця». Лячэнне: масаж, лячэбная фіз. культура, дазіраваная электрастымуляцыя мышцаў, рэфлексатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЧ,
вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км па ПнУад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 274 кмад Брэста. 352 ж., 135 двароў (2000). Малое прадпрыемства «Рытас». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Міхайлаўская Свята-Праваслаўная царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.