бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1974). З 1977 у БПА. Навук.працы па лазернай фізіцы і актыўнай інтэрфераметрыі. Распрацаваў высокаадчувальныя лазерныя датчыкі вуглавых і лінейных перамяшчэнняў з частотным выяўленнем выхадной інфармацыі.
Тв.:
О предельной точности лазерного гирометра (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, вып. 6;
Научно-исследовательская лаборатория оптико-электронного приборостроения БГПА // Метрология и приборостроение. 1995. Вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Яўген Пятровіч) (н. 21.1.1939, в. Дзернавая Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві. Д-рмед.н. (1973), праф. (1974). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995), ганаровы д-р Бірмінгемскага ун-та (1991, Вялікабрытанія). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1988 дырэктар Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. Навук.працы па клінічнай гематалогіі, гемастазіялогіі, эпідэміялогіі, лейкеміі ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай, трансплантацыі касцявога мозга.
рускі мовазнавец-кампаратывіст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). Канд.філал.н. (1963). Абгрунтаваў настратычную тэорыю (гл.Настратычныя мовы) роднасці індаеўрап., картвельскіх, семіта-хаміцкіх, дравідыйскіх, уральскіх і алтайскіх моў; стварыў параўнальны слоўнік агульных каранёў «Спроба параўнання настратычных моў» (т. 1, 1971). Аўтар фундаментальнай працы «Іменная акцэнтуацыя ў балтыйскім і славянскім» (1963), этымалагічных і параўнальна-фанет. даследаванняў па слав. і балт. мовах, індаеўрапеістыцы.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 222—226.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫВІДУА́ЛЬНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
тып вытворчасці, які характарызуецца адзінкавым вырабам прадукцыі разнастайнай і непастаяннай наменклатуры. Да І.в. адносяцца прадпрыемствы, што вырабляюць буйныя турбіны, пракатныя станы, судны, унікальныя станкі, металург і горнае абсталяванне, а таксама рамонтныя і доследныя з-ды. У адрозненне ад масавай вытворчасці і серыйнай вытворчасці пры І.в. дапускаецца нерэгламентаваны рух вырабу па рабочых месцах і свабодны рытм работы. Працэс вытв-сці кожнага заказу праектуецца індывідуальна. Разнастайная наменклатура прадукцыі, а таксама унікальнасць заказаў патрабуе выкарыстання працы больш кваліфікаваных рабом — універсалаў, спец. абсталявання і прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААПЕРА́ЦЫЯ (ад лац. cooperatio супрацоўніцтва),
добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай працы або гаспадарча-спажывецкай дзейнасці; арганізац.-прававая форма калект. прадпрымальніцтва. Такія аб’яднанні на аснове асабістага прац. ўдзелу, калект. уласнасці або арэнднай маёмасці, самафінансавання і самакіравання, матэрыяльнай зацікаўленасці наз.кааператывамі. Яны ствараюцца і дзейнічаюць у сельскай гаспадарцы, прам-сці і буд-ве, у гандлі і інш. галінах вытв-сці і сац.-культ. жыцця. Вышэйшы орган іх кіравання — агульны сход, які прымае статут, выбірае старшыню (або праўленне), зацвярджае стварэнне і размяркоўвае даход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Вікенцій Баляслававіч) (н. 2.2.1960, в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1995). Скончыў БДУ (1983). З 1983 у БПА. Навук.працы па метадах аптымізацыі рэжымаў работы пячэй розных тыпаў для нагрэву металу. Распрацаваў эфектыўныя алгарытмы кіравання магістральнымі рэжымамі работы пячэй; рашыў задачы аналіт. канструявання аптымальных рэгулятараў.
Тв.:
Оптимальное управление в технических системах. Мн., 1990 (разам з В.І.Панасюком, Э.Дз.Палітыкам);
Теплотехнология металлургических мини-заводов. Мн., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ВЕНДЫШ ((Cavendish) Генры) (10.10.1731, г. Ніцца, Францыя — 24.2.1810),
англійскі фізік і хімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1760). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1753). Навук.працы па хіміі і эксперым. фізіцы. Атрымаў у чыстым выглядзе вадарод (1766), вызначыў колькасць кіслароду ў паветры (1781) і хім. састаў вады (1784). Пры вывучэнні ўзаемадзеяння эл. зарадаў практычна прадугадаў Кулона закон (1771). Вызначыў гравітацыйную пастаянную, масу і сярэднюю шчыльнасць Зямлі (1798). У гонар К. названа Кавендышская лабараторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЫ́РА (Аляксандр Аляксеевіч) (17.6.1943, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.10.1997),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1997). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў, адначасова (з 1991) у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук.працы па тэрмадынаміцы арган. рэчываў і сплаваў, эксперым. метадах хім. тэрмадынамікі, тэрмадынамічным аналізе працэсаў хім. тэхналогіі. Распрацаваў арыгінальныя методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арган. рэчываў.
Тв.:
Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўт.). // Журн. физ. химии. 1988. Т. 62, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ (Віталь Леанідавіч) (н. 21.6.1936, пас. Зернесаўгас Занальнага р-на Алтайскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне цэлюлозна-папяровай вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1958). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па вывучэнні калоідна-хім. узаемадзеянняў у водных мікрагетэрагенных сістэмах. Распрацаваў тэорыю гетэраадагуляцыі ўмацавальных гідрадысперсій палімераў.
Тв.:
Повышение экологической безопасности химико-технологических систем путем гетероадагуляции гидродисперсий полимеров // XV Менделеевский съезд по общей и прикладной химии. Мн., 1993. Т 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУ́ГІН (Аляксей Савельевіч) (н. 15.10.1921, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі, фізіялогіі спорту і спарт. медыцыны. Д-рмед.н. (1970), праф. (1973). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це. З 1971 у Гомельскім ун-це (да 1985 заг. кафедры). Навук.працы па лячэнні спайкавай хваробы брушыны, рэабілітацыі спартсменаў, фізіял. заканамернасцях адаптацыі арганізма да розных умоў жыццядзейнасці.