КРУГЛО́Ў (Уладзімір Ільіч) (н. 2.4.1947, г. Брэст),

бел. вучоны ў галіне матэм. фізікі. Д фіз.-матэм. н. (1991). Брат С.І.Круглова. Скончыў Маскоўскі інж.-фіз. ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізікі, з 1993 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац. АН Беларусі, з 1996 ў Новай Зеландыі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і тэорыі пераносу выпрамянення. Прадказаў і тэарэтычна даследаваў спіральныя фатонныя пучкі ў нелінейных асяроддзях.

Тв.:

О численном моделировании и некоторых аналитических аспектах вихревой динамики световых полей в лазерных системах (разам з В.​М.​Волкавым) // Дифференциальные уравнения. 1995. Т. 31, № 7.

С.​Я.​Кілін.

т. 8, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУК (Аркадзь Сцяпанавіч) (н. 16.2.1920, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл),

бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д мед. н. (1967), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951), з 1958 працуе ў ім (у 1961—85 прарэктар, у 1965—87 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні паталогіі гнойнай касцявой раны і дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў у касцявой тканцы пры артапедычнай паталогіі.

Тв.:

Варусная деформация шейки бедренной кости. Мн., 1970;

Терапевтическая эффективность низкоинтенсивного лазерного излучения. Мн., 1986 (у сааўт.);

Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. Мн.. 1993 (разам з А.​М.​Сакалоўскім).

т. 8, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́КАЎ (Леў Міхайлавіч) (н. 10.10.1935, г. Міхайлаў Разанскай вобл., Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Канд. эканам. н. (1979). Скончыў Маскоўскі аўтамех. ін-т (1958). З 1973 у БелНДІНТІ Дзяржплана БССР, з 1984 нам. дырэктара, з 1988 — дырэктар Н.-д. эканам. ін-та. Навук. працы па праблемах рыначных адносін, прагназаванні навук.-тэхн. прагрэсу. Прымаў удзел у распрацоўцы дзярж. праграм сац.-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь.

Тв.:

Вопросы экономического прогнозирования процессов обновления продукции (смены моделей машин в производстве). Мн., 1978;

Управление экономикой БССР в условиях суверенитета. Мн., 1991 (у сааўт.);

Концепция социально-экономического развития РБ до 2015 г. Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 8, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ШАЎ (Леанід Цімафеевіч) (26.10.1931, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 24.11.1995),

бел. вучоны ў галіне лесагадоўлі. Д біял. н. (1994), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1954). У 1957—62 і з 1966 у Ін-це лесу Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біял. метадах барацьбы са шкоднікамі лесу, стварэнні біял. і бактэрыяльных прэпаратаў і спосабаў павышэння эфектыўнасці іх уздзеяння на шкодных насякомых.

Тв.:

Охрана природы: Природные ресурсы Белоруссии и их рациональное использование. 2 изд. Мн., 1972 (у сааўт.);

Биологические методы защиты леса от вредителей. М., 1973;

Лес и охрана природы. М., 1980 (у сааўт.).

Т.​І.​Машніна.

т. 8, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗЬМІ́ЦКІ (Баляслаў Браніслававіч) (н. 20.4.1931, в. Пасекі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д мед. н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958). З 1982 у НДІ біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (заг. аддзела). Навук. працы па хім., біяхім., радыяцыйнай фармакалогіі, імунафармакалогіі, фармакалогіі нізкамалекулярных біярэгулятараў і іх сінт. аналагаў — цытапратэктараў, імунастымулятараў, радыесенсібілізатараў і інш.

Тв.:

Химико-биологические аспекты создания иммуномодуляторов нового класса биоактивных веществ — 8-азастероидов (у сааўт.) // Фармакологические свойства новых химических соединений и некоторых лекарственных препаратов. Мн., 1994;

Фармакология с рецептурой (руководство). Мн., 1998.

т. 8, с. 564

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛІНКО́ВІЧ (Алег Рыгоравіч) (н. 11.5.1948, г. Пайдэ, Эстонія),

бел. хімік-арганік. Д хім. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1971), дзе і працуе. Навук. працы па хіміі напружаных аліцыклічных злучэнняў, метадах сінтэзу прыродных і біялагічна актыўных рэчываў. Адкрыў рэакцыю ўзаемадзеяння эфіраў карбонавых к-т з алкілмагнійгалагенідамі ў прысутнасці алкаксідаў тытану (рэакцыя К., 1988), якая выкарыстоўваецца ў арган. сінтэзе.

Тв.:

Карбеновые методы введения ацильных и ацилметильных групп в органические молекулы // Успехи химии. 1989. Т. 58, вып. 8;

Активированные циклопропаны в синтезе пятичленных карбо- и гетероциклов // Там жа. 1993. Т. 62, вып. 9.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 9, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРБА́ТАЎ (Ігар Міхайлавіч) (13.3.1905, Масква — 19.10.1969),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д біял. н. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1954 у БСГА. Навук. працы па біяхіміі глебы і торфу; вывучаў фізіял. дзеянне глеб на працэсы росту, фотасінтэзу раслін.

Тв.:

К вопросу о природе гумуса почв и торфов (разам з Е.​І.​Двойнішнікавай, В.​Ф.​Курбатавай) // Тр. Белорусской с.-х. академии. 1959. Т. 32, вып. 1;

Современные представления о природе гумуса и его роли в жизни почв и растений // Вопросы биологической активности почвы. Горки, 1968.

т. 9, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАБА́НАЎ (Яўген Міхайлавіч) (20.11.1913, с. Храшчоўка Самарскай вобл., Расія — 6.11.1976),

бел. фізік. Чл.-кар. АН Беларусі (1969), д фіз.-матэм. н., праф. (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1938). З 1958 у Ін-це ядз. фізікі АН Узбекістана, у 1969—76 у Ін-це цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, адначасова ў 1969—74 праф. Мінскага пед. ін-та. Навук. працы па ўздзеянні ядз. выпрамяненняў на паўправадніковыя прылады, метадах нейтронна-актывацыйнага аналізу для вызначэння мікрадамешкаў у чыстых і звышчыстых матэрыялах, стварэнні радыеізатопных прылад.

Тв.:

Радиоизотопные приборы в промышленности строительных материалов. М., 1973 (у сааўт.).

Я.М.Лабанаў.

т. 9, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАТЫ́ПАЎ (Анварбек Закіравіч) (н. 28.8.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан),

бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Д с.-г. н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1951). З 1955 у БСГА (у 1962—67 і ў 1977—83 прарэктар, з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).

Тв.:

Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. Горки, 1971 (у сааўт.);

Біятыповы састаў сартоў пшаніцы і іх генетычныя формулы (разам з І.​К.​Копцікам) // Весці Акадэміі аграрных навук Беларусі. 1995. № 4.

т. 9, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ТЫШАВА (Валянціна Якаўлеўна) (н. 5.5.1936, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д мед. н. (1985), праф. (1994). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1959). З 1968 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1995 у Гомельскім мед. ін-це. Навук. працы па аўтаімунным патагенезе неўралагічнага астэахандрозу пазваночніка, асаблівасцях клінічнага цячэння рассеянага склерозу пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распаўсюджанасці і захворванні рассеяным склерозам па рэспубліцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.

Тв.:

Эфферентные методы лечения больных рассеянным склерозом (у сааўт.) // Украінский вісник психоневрологіі. Харьков, 1995. Т. 3, вып. 1;

Применение неотропного препарата «пикамилона» в неврологии, психиатрии, наркологии. Гомель, 1997 (у сааўт.).

т. 9, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)