МАЙСЕ́ЕНКА (Фёдар Патапавіч) (20.2.1894, в. Кругавец-Калініна Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 9.12.1979),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Бел.ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (1925). У 1939—71 заг. лабараторыі Бел.НДІ лясной гаспадаркі. Навук. працы па лясной таксацыі. Прапанаваў метад таксацыі лесасечнага фонду, склаў сартыментныя табліцы для лясгасаў.
Тв.:
Таблицы для сортиментного учета леса на корню. 4 изд. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́ЙСКІ ШЛЯХ,
адзін з асн. шляхоў набегаў качэўнікаў на рас. землі. Назва вядома з пач. 16 ст., калі феадалы Нагайскай Арды карысталіся ім для перагону жывёлы на рас. рынкі. Пачынаўся ад нізоўяў Волгі і меў 2 напрамкі (зах. — уздоўж Дона да месца каля сучаснага г. Варонеж, усх. — праз міжрэчча Хапра і Суры), якія зыходзіліся каля Разані. Для прадухілення нападаў праз Н.ш. рас. ўрад рабіў засечныя лініі, засноўваў крэпасці: у 1586 Варонеж, у 1630-я г. Тамбоў, Казлоў і Ломаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІВЕЛІ́Р (ад франц. niveler выраўноўваць),
геадэзічная прылада для вызначэння перавышэнняў пры геаметрычным нівеліраванні. Паводле дакладнасці Н. падзяляюць на высокадакладныя, дакладныя і тэхнічныя. Канструктыўна адрозніваюць Н. оптыка-мех. і лазерныя. Асн.ч. оптыка-механічных Н. — зрокавая труба, цыліндрычны ватэрпас (аптычны кампенсатар) для прывядзення візірнай восі ў гарыз. становішча і падстаўка. Лазерныя Н. дадаткова маюць аптычны квантавы генератар, які выпрацоўвае візірны лазерны прамень. Існуюць таксама Н. з аўтам. апрацоўкай інфармацыі на ЭВМ. Гл. таксама Геадэзічныя прылады і інструменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ АРАШЭ́ННЯ,
зямельныя ўчасткі, якія выкарыстоўваюцца для дадатковай біялагічнай ачысткі сцёкавых вод шляхам фільтрацыі праз глебавыя гарызонты і адначасова для арашэння с.-г. раслін. Ствараюць у комплексе з ачышчальнымі збудаваннямі пераважна на лёгкіх пясчаных і супясчаных глебах і грунтах. На П.а. размяшчаюць звычайна кармавыя культуры: шматгадовыя травы, караняплоды і інш. Арашэнне праводзіцца камунальнымі, вытв. (ад прамысл. і с.-г. прадпрыемстваў), мяшанымі сцёкавымі водамі, якія адпавядаюць аграмеліярац. і сан. патрабаванням і прайшлі папярэднюю мех., хім. ці біял. ачыстку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРНІ́К,
адзін з відаў ахаванага грунтудля вырошчвання агародніны, кветкавых культур і іх расады. Тыпы П.: аднасхільны, двухсхільны; паглыблены, наземны (стацыянарны і пераносны). Найб. пашыраны паглыблены П., які размяшчаюць з У на Здля лепшага выкарыстоўвання сонечнага святла. Укрываюць зашклёнымі рамамі, шырока выкарыстоўваюць празрыстую плёнку. Крыніцы абагрэву П.: сонца, біяпаліва (часцей конскі гной), падагрэтая вада, электраэнергія і інш. П. дае магчымасць атрымліваць ураджай на 7—25 сут раней і некалькі разоў за сезон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЭТРО́ІДЫ,
група сінт. інсектыцыдаў аналагаў пірэтрынаў паводле характару і механізму фізіял. ўздзеяння. Хім. будовай некаторыя П. істотна адрозніваюцца ад прыродных. Найб. даследаваны эфіры хрызантэмавай к-ты (т.зв. П. першага пакалення), якія, як і пірэтрыны, лёгка акісляюцца на святле. П. новых пакаленняў маюць больш шырокі спектр дзеяння, эфектыўныя пры вельмі нязначных нормах расходу (напр., длянайб. актыўнага з сучасных інсектыцыдаў дэльтаметрыну — 5—20 г/га), устойлівыя да ўздзеяння святла. Іх выкарыстоўваюць для апрацоўкі пасеваў многіх с.-г. культур, садоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІАНЕМІ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя сродкі для лячэння анемій. Узмацняюць прадукцыю эрытрацытаў, ліквідуюць якасныя парушэнні ўтварэння эрытрацытаў у арганізме. Для лячэння анемій з паніжанай колькасцю гемаглабіну ўжываюць прэпараты, у якіх ёсць жалеза (напр., жалеза закіснага лактат, гемастымулін, фераплекс і інш.); пры анеміях з паменшанай колькасцю эрытрацытаў і павышаным насычэннем іх гемаглабінам — прэпараты вітаміну B12 і фоліевай кіслаты; пры анеміях, што развіваюцца ў выніку прыгнечвання функцыі касцявога мозга, — сродкі, якія стымулююць функцыю касцявога мозга (эрытрапаэтын, калоніястымулюючыя фактары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНГО́ЎТ (нідэрл. rondhout круглае дрэва),
сукупнасць надпалубных частак (канструкцый і дэталей) суднавага абсталявання, прызначаная для размяшчэння навігацыйных агнёў, антэн радыёсувязі і радыёлакацыі, мацавання грузападымальных сродкаў і інш. На ветразевых суднах Р. служыць для пастаноўкі і расцягвання ветразяў. Асн. дэталі Р.: мачты, рэі, стэньгі, гафелі, гікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКА́ТЫ,
у беларусаў чатырохколавы воз без кузава для перавозкі лесу. Пярэднія і заднія ходы з нізкімі падушкамі злучаліся рухома дышлем, на канцы восі задняга ходу насаджваліся дугі-жэрдкі (багулы, палонікі), скрыжаваныя паміж сабою канцамі. Пры пагрузцы лесу Р. разводзілі на даўжыню бярвён, паверх бярвён клалі багулы, якія служылі для трываласці ўкладкі і рэгулявання ходу на паваротах і ўхабах. У сял. гаспадарцы Р. шырока бытавалі ў канцы 19 — пач. 20 ст., пераважна на У Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧУ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Рачуны. Створана ў 1958 на р. Ашмянка дляэнергет. мэт (Рачунская ГЭС, працавала да 1977). Пл. 1,5 км², даўж. 6,9 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 4,4 м, даўж. берагавой лініі 13,8 км, аб’ём вады 2,3 млн.м³. Катлавіна Р.в. складаецца з двух заліваў. Берагі пераважна высокія. У паўд.ч. вадасховішча востраў пл. каля 0,1 км². Зарастае. Ваганні ўзроўню нязначныя. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі і адпачынку.